Вы тут

Каляды — заўсёды актуальны Божы дар


Па­стыр­скае па­слан­не ар­хі­епіс­ка­па Та­дэ­ву­ша Кан­дру­се­ві­ча на Бо­жае На­ра­джэн­не

24-27

Глы­бо­ка­па­ва­жа­ныя свя­та­ры, кан­сек­ра­ва­ныя асо­бы, вер­ні­кі Мін­ска-Ма­гі­лёў­скай ар­хі­дыя­цэ­зіі, усе лю­дзі доб­рай во­лі!

Вось із­ноў па Бо­жай мі­лас­ці мы свят­ку­ем ад­но з са­мых знач­ных і лю­бі­мых свят, — Бо­жае На­ра­джэн­не. Як шмат пры­ем­ных ус­па­мі­наў і эмо­цый вы­клі­кае ў нас гэ­тае свя­та. Мы ўспа­мі­на­ем сваё дзя­цін­ства, ка­лі ча­ка­лі і не маг­лі да­ча­кац­ца Ка­ля­даў; ка­лі спя­ша­лі­ся ў кас­цёл, каб за­спя­ваць ра­дас­нае «Хва­ла на вы­шы­нях Бо­гу, а на зям­лі су­па­кой лю­дзям доб­рай во­лі» і па­кла­ніц­ца Не­маў­лят­ку Езу­су, які зна­хо­дзіў­ся ў яс­лях; ка­лі пад свя­точ­на ўпры­го­жа­най ёл­кай зна­хо­дзі­лі па­да­рун­кі і доў­га іх раз­гля­да­лі.

Тра­ды­цыя аб­мень­вац­ца ка­ляд­ны­мі па­да­рун­ка­мі іс­нуе і ў наш час, і па маг­чы­мас­ці яе трэ­ба пад­трым­лі­ваць. Ра­ду­ю­чы­ся атры­ма­ным па­да­рун­кам і за­ся­родж­ва­ю­чы сваю ўва­гу на ма­тэ­ры­яль­ных рэ­чах, мы ад­на­ча­со­ва па­він­ны па­мя­таць пра тую лю­боў, якой ін­шы ча­ла­век та­кім чы­нам дзе­ліц­ца з на­мі.

Ва ўра­чыс­тасць Бо­жа­га На­ра­джэн­ня мы ста­но­вім­ся свед­ка­мі та­го, як Бог адо­рвае нас заў­сё­ды ак­ту­аль­ным па­да­рун­кам, якім з'яў­ля­ец­ца ўце­лаў­лё­ны Бо­жы Сын. Езус Хрыс­тус — гэ­та той дар, які ні­ко­лі не за­вяр­ша­ец­ца і пра­цяг­ва­ец­ца ў заў­сё­ды ак­ту­аль­най та­ям­ні­цы ўце­лаў­лен­ня Бо­га. У гэ­тым да­ры пра­яў­ля­ец­ца бяз­меж­ная лю­боў Бо­га да ча­ла­ве­ка. Яна, як рэ­ха, паў­та­ра­ец­ца праз ста­год­дзі ў скі­ра­ва­ных да па­стуш­коў сло­вах анё­ла: «Не бой­це­ся, я аб­вя­шчаю вам вя­лі­кую ра­дасць, якая бу­дзе для ўся­го на­ро­ду, бо на­ра­дзіў­ся вам сён­ня ў го­ра­дзе Да­ві­да Збаў­ца, якім ёсць Хрыс­тус Пан» (Лк 2, 10-11).

Праз слу­жэн­не Кас­цё­ла Езус пры­хо­дзіць да нас, і та­кім чы­нам Ён на ўсе ча­сы за­ста­ец­ца па­да­рун­кам, бо Яго лю­боў бяз­меж­ная, бо Ён — гэ­та Бо­жая лас­ка ся­род нас, гэ­та свят­ло, якое ні­ко­лі не гас­не і якое асвят­ляе цем­ру на­ша­га жыц­ця. Ён доб­ра ра­зу­мее на­шу ча­ла­ве­чую сла­басць, бо стаў­ся ад­ным з нас, і зна­хо­дзіц­ца з на­мі ў сак­ра­мэн­тах, асаб­лі­ва ў Эў­ха­рыс­тыі, Бо­жым сло­ве, даб­ра­чын­нас­ці і ін­шай дзей­нас­ці Кас­цё­ла. Ён ве­дае на­шы сла­бас­ці і сму­так, на­шы над­зеі і імк­нен­ні і пад­трым­лі­вае ў жыц­ці.

24-26

Езус — гэ­та дар для ўсіх нас, па­чы­на­ю­чы ад бед­ных біб­лей­скіх па­сту­хоў і за­кан­чва­ю­чы ка­ра­ля­мі. Езус — гэ­та да­дзе­ны нам Сын Бо­жы, які ах­вя­ра­ваў ся­бе са­мо­га за нас на дрэ­ве кры­жа. Ён дар для кож­на­га ча­ла­ве­ка па­асоб­ку і для ўсіх лю­дзей, ра­зам узя­тых, не­за­леж­на ад іх на­цы­я­наль­нас­ці, ко­ле­ру ску­ры, па­хо­джан­ня, мо­вы, тра­ды­цый і г.д. Ён вя­дзе нас з цем­ры гра­ху ў свят­ло Бо­жай лас­кі. Та­му Езус — гэ­та дар, які ні­ко­лі не па­мян­ша­ец­ца і не за­вяр­ша­ец­ца.

Езус, як Бо­жы дар ча­ла­вец­тву, прый­шоў на на­шу зям­лю, каб нас пры­вес­ці ў не­ба. Ён цяр­пеў, каб нас вы­ба­віць ад веч­на­га цяр­пен­ня. Ён па­мёр на кры­жы, каб нас вы­ра­та­ваць ад веч­най смер­ці. Ён пры­нёс на зям­лю бос­кае жыц­цё, каб ад­на­віць стра­ча­ны жы­ва­твор­чы за­па­вет ча­ла­ве­ка з Бо­гам. Ён прай­шоў шля­хам ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, па якім ідуць усе лю­дзі. Ён па­ка­заў нам да­ро­гу ў Бо­жае Ва­ла­дар­ства.

Та­му мы са­праў­ды шчас­лі­выя, бо ма­ем та­кі вя­лі­кі дар, яко­га ні­хто не мо­жа ў нас ада­браць. Езус — гэ­та сон­ца, якое ні­ко­лі не гас­не, асвят­ляе наш жыц­цё­вы шлях.

Гэ­ты Бо­жы дар мы атры­ма­лі не ў пры­го­жай упа­коў­цы, але ў прос­тых яс­лях. Там Бог па­кі­нуў нам свой ка­ляд­ны па­да­ру­нак, пе­ра­вя­за­ны не за­ла­ціс­тай стуж­кай, але лю­боўю, якая пры­вя­ла Яго на дрэ­ва кры­жа. Ад­нак смерць не змаг­ла зні­шчыць гэ­ты най­больш каш­тоў­ны па­да­ру­нак Бо­га ча­ла­вец­тву. Ён сва­ёю Бо­жай мо­цай вый­шаў з цём­най ма­гі­лы, бо гэ­ты жы­вы дар нам да­дзе­ны на­заў­сё­ды.

Та­кім чы­нам, у Езу­се мы атры­ма­лі не­аб­ход­ныя для збаў­лен­ня ду­хоў­ныя ба­гац­ці. Езус вы­зва­ляе нас ад смер­ці веч­най і вя­дзе ў веч­нае жыц­цё. Аб гэ­тым вель­мі доб­ра на­гад­вае свя­ты апост­ал Па­вел у Па­слан­ні да Рым­ля­наў: «Рас­пла­та за грэх — смерць, а дар Бо­га — жыц­цё веч­нае ў Хрыс­це Езу­се» (Рым 6, 23). Гэ­ты дар да­дзе­ны не пад пры­му­сам, але з лю­бо­ві да ча­ла­ве­ка (пар. Ян 3, 16). Ён да­дзе­ны нам, каб ад­ра­дзіць па­ру­ша­ныя гра­хом су­вя­зі па­між Бо­гам і ча­ла­ве­кам.

З'яў­ля­ю­чы­ся да­рам, Езус ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­ец­ца за­дан­нем для кож­на­га з нас, каб мы Ім жы­лі і адо­рва­лі ін­шых. Мы па­клі­ка­ны нес­ці свят­ло Хрыс­та ў свет, які рос­пач­на па­тра­буе Бо­жай лю­бо­ві. Ра­ду­ю­чы­ся з гэ­та­га атры­ма­на­га ад Бо­га да­ру, мы па­він­ны ра­да­вац­ца з пе­ра­да­ван­ня Яго ін­шым асо­бам. Бла­сла­вё­ная Ма­ці Тэ­рэ­за з Каль­ку­ты лю­бі­ла ка­заць, што, мо­жа, мы і не ма­ем ча­го даць ін­ша­му ча­ла­ве­ку, але заў­сё­ды мо­жам ада­рыць яго лю­боўю. А та­кіх лю­дзей у су­час­ным све­це шмат.

Не­здар­ма свя­ты ай­цец Фран­ці­шак у асно­ву слу­жэн­ня Кас­цё­ла ў су­час­ным све­це, у якім так шмат роз­ных бед, ня­шчас­цяў і тра­ге­дый, ста­віць слу­жэн­не лю­бо­ві. Мы па­він­ны да­па­ма­гаць бед­ным ма­тэ­ры­яль­на і ду­хоў­на, каб ра­дасць Бо­жай лю­бо­ві да­сяг­ну­ла і іх. Мы ад­каз­ныя за тое, каб гэ­ты дар быў да­ступ­ны ўсім і каб усе з яго ка­рыс­та­лі­ся.

Та­му Бо­жае На­ра­джэн­не па­він­на стаць свя­там аб­ме­ну да­ра­мі па­між Бо­гам і ча­ла­ве­кам. Бог дае нам най­больш каш­тоў­ны дар, якім ёсць Яго Адзі­на­род­ны Сын, а мы па­він­ны пра­слаў­ляць Яго сва­ёй ма­літ­вай, пры­клад­ным хрыс­ці­ян­скім жыц­цём і слу­жэн­нем ін­шым. Для гэ­та­га най­перш не­аб­ход­на са­мім ба­чыць гэ­ты дар, яго пры­няць і ім жыць.

На жаль, мы не заў­сё­ды цэ­нім гэ­ты Бо­жы дар. Ад­ной­чы на свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня ма­лая дзяў­чын­ка па­да­ры­ла свай­му ста­рэй­ша­му бра­ту вы­дат­на ўпры­го­жа­ную ка­роб­ку. Ка­лі хлоп­чык яе рас­крыў, то ўба­чыў, што яна пус­тая. Зра­зу­ме­ла, ён не быў за­да­во­ле­ны і на­ват з го­рыч­чу ска­заў, што най­перш не­аб­ход­на штось­ці па­клас­ці ўся­рэ­дзі­ну ўпа­коў­кі і толь­кі по­тым да­ваць. Дзяў­чын­ка зір­ну­ла на яго са слязь­мі на ва­чах і ска­за­ла: «Але ж ка­роб­ка не пус­тая. Я па­сла­ла ту­ды мой па­вет­ра­ны па­ца­лу­нак. Гэ­та най­леп­шы па­да­ру­нак, які я ма­гу ах­вя­ра­ваць свай­му лю­бі­ма­му бра­ту». Брат быў вель­мі ўзру­ша­ны сло­ва­мі сва­ёй сяст­ры і пра­сіў у яе пра­ба­чэн­ня за сваю не­так­тоў­насць.

Па­да­ру­нак на­ша­га ня­бес­на­га Ай­ца — гэ­та не ня­бач­ны па­вет­ра­ны па­ца­лу­нак, але рэ­аль­ны па­ца­лу­нак не­ба з зям­лёй, якім ёсць уце­лаў­лё­ны Сын Бо­жы. У та­ям­ні­цы ўце­лаў­лен­ня Бог з ня­бё­саў сы­шоў на грэш­ную зям­лю, каб аб'­явіц­ца нам з ча­ла­ве­чым сэр­цам і тва­рам. Па­кор­ныя па­стуш­кі і ка­ра­лі з Ус­хо­ду ўба­чы­лі Яго, а га­нар­лі­выя кі­раў­ні­кі Вы­бра­на­га на­ро­ду не змаг­лі, хоць Бог быў по­бач з імі.

Мы ад­зна­ча­ем свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня ў асаб­лі­вы час гіс­то­рыі све­ту, у якім коль­касць праб­лем і вы­клі­каў не па­мян­ша­ец­ца, але імк­лі­ва па­вя­ліч­ва­ец­ца. Сён­ня на­шы во­чы скі­ра­ва­ны на гэ­тае ма­лое Дзі­ця, якое на­ра­дзі­ла­ся для нас і для на­ша­га збаў­лен­ня. З'яў­ля­ю­чы­ся аб'­яў­лен­нем Бо­га ча­ла­вец­тву, Яно ня­се свят­ло ў цем­ру на­ша­га ча­су.

Цём­ны­мі ста­рон­ка­мі жыц­ця су­час­на­га све­ту і яго кры­ва­вы­мі ра­на­мі з'яў­ля­юц­ца кры­зіс Бо­гам уста­ноў­ле­на­га, адзі­на­га і не­па­руш­на­га ін­сты­ту­ту сям'і і дэ­валь­ва­цыя най­больш каш­тоў­на­га Бо­жа­га да­ру, якім з'яў­ля­ец­ца дар жыц­ця; дэ­ма­гра­фіч­ны кры­зіс; прак­ты­ка эў­та­на­зіі, якая ўсё больш рас­паў­сюдж­ва­ец­ца; не да­зво­ле­ныя Бо­жым за­ко­нам экс­пе­ры­мен­ты з эмб­ры­ё­на­мі; рэ­пра­дук­тыў­ныя тэх­на­ло­гіі; ген­дар­ная ідэа­ло­гія; зброй­ныя кан­флік­ты і тэ­ра­рыс­тыч­ныя ак­ты; са­цы­яль­ная не­спра­вяд­лі­васць; пе­ра­след хрыс­ці­ян, які рас­це ў не­ка­то­рых кра­і­нах све­ту, і на­ват іх ге­на­цыд; ма­раль­ная раз­бэ­шча­насць мо­ла­дзі і яе згуб­ле­насць у жыц­ці; бес­пра­цоўе; міг­ра­цыя; бед­насць і г.д.

Вель­мі не­бяс­печ­ным з'яў­ля­ец­ца на­рас­таль­ны кры­зіс ве­ры і лі­бе­раль­ныя тэн­дэн­цыі, якія ўсё больш пра­яў­ля­юц­ца, — пры­ста­са­ваць ву­чэн­не Кас­цё­ла да свец­кіх стан­дар­таў су­час­на­га све­ту. У той жа час, як на­ву­чае Па­па Бе­ня­дзікт ХVІ, Кас­цёл па­ві­нен па­ста­ян­на аб­наў­ляць на­ма­ган­ні ада­рвац­ца ад схіль­нас­ці да свец­кас­ці і ад­кры­ва­цца на Бо­га, каб не за­сох­нуць у ка­ра­ні ва ўмо­вах усё боль­шай эро­зіі яго кас­цёль­на­га ха­рак­та­ру. Гіс­то­рыя па­каз­вае, што ка­лі Кас­цёл ста­но­віц­ца менш свец­кім, то яго мі­сій­нае свед­чан­не ро­біц­ца больш яр­кім.

Пры­чы­най гэ­тых і ін­шых праб­лем з'яў­ля­ец­ца тое, што са­ма­да­стат­ко­вы ча­ла­век ад­кі­нуў Бо­га і не жа­дае жыць па­вод­ле Яго за­ко­ну, а так­са­ма пры­няць праў­ду аб тым, што Бог не стам­ля­ец­ца лю­біць ча­ла­ве­ка і ча­кае ўза­ем­най лю­бо­ві. Са­мым не­бяс­печ­ным ва ўсім гэ­тым ёсць тое, што ма­раль­ныя ана­ма­ліі су­час­нас­ці рас­цэнь­ва­юц­ца як пра­грэс на шля­ху да ства­рэн­ня но­ва­га су­свет­на­га па­рад­ку, па­бу­да­ва­на­га не на хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цях, але на ан­ты­каш­тоў­нас­цях.

На са­мой жа спра­ве гэ­ты пра­грэс, ка­лі ажыц­цяў­ля­ец­ца не згод­на з ма­раль­ны­мі нор­ма­мі, ста­но­віц­ца ду­хоў­ным рэ­грэ­сам. Па­ляп­ша­ец­ца якасць жыц­ця су­час­на­га ча­ла­ве­ка, але ў ім ня­ма Бо­га. Усё больш аў­та­страд, але па іх Бог не пры­хо­дзіць да лю­дзей. Бу­ду­юц­ца но­выя пры­го­жыя па­ла­цы куль­ту­ры і спор­ту, уні­вер­сі­тэ­ты, кан­цэрт­ныя за­лы і ганд­лё­ва-за­баў­ляль­ныя комп­лек­сы, ста­ды­ё­ны, але там не зной­дзем Бо­га. Срод­кі ма­са­вай ка­му­ні­ка­цыі, асаб­лі­ва ін­тэр­нэт, на­шу ве­лі­зар­ную пла­не­ту пе­ра­тва­ры­лі ў ма­лень­кую вёс­ку, але не аб'­яд­на­лі лю­дзей, бо там ад­сут­ні­чае Бог.

Пе­рад аб­ліч­чам вы­клі­каў на­ша­га ча­су, якія пра­па­ган­ду­юц­ца як пра­грэс, сён­ня мы вы­зна­ём ве­ру ў тое, што для нас на­ра­дзіў­ся Збаў­ца, які спа­да­рож­ні­чае на шля­хах на­ша­га жыц­ця, гіс­то­рыі на­ша­га на­ро­ду і све­ту. Гэ­та той са­мы Пан, які ка­заў, што Яго пас­ля­доў­ні­кі па­він­ны быць Яго свед­ка­мі ў най­больш скла­да­ных сі­ту­а­цы­ях (пар. Мц 10, 18).

Ця­пер мы пе­ра­жы­ва­ем ра­шу­чы мо­мант гіс­то­рыі хрыс­ці­ян­ства, ка­лі трэ­ба ска­заць ра­шу­ча «так» Бо­гу і Еван­гел­лю, ба­ра­ніць прын­цы­пы на­шай ве­ры, як гэ­та ра­бі­лі прод­кі ў ра­ней­шыя ча­сы, асаб­лі­ва ў ча­сы га­нен­няў. Мы заў­сё­ды па­він­ны па­мя­таць, што свят­ло Хрыс­та све­ціць у цем­ры і цем­ра яго не агор­не (пар. Ян 1, 5). Па­па Бе­ня­дзікт ХVІ ву­чыць, што Збаў­ца стаў ад­ным з нас, на­шым спа­да­рож­ні­кам на да­ро­гах гіс­то­рыі. Не­аб­ход­на толь­кі ўха­піц­ца за ру­ку, якую Ён пра­цяг­вае нам.

Гэ­тай ру­кой ёсць пра­па­на­ва­ная ўсім на­ро­дам Доб­рая На­ві­на (пар. Лк 2, 10). На бе­ла­рус­кую зям­лю Еван­гел­ле бы­ло пры­не­се­на больш за ты­ся­чу га­доў та­му. Яно ста­ла Бо­жым да­рам на­ша­му на­ро­ду і пра­цяг­ну­тай нам Бо­жай ру­кой, а так­са­ма за­пра­шэн­нем уха­піц­ца за яе, бо Езус ні­чо­га не ад­бі­рае, а толь­кі дае свят­ло жыц­ця і адо­рвае сва­ёй лас­кай.

Свя­ты Іры­ней яшчэ ў ІІ ста­год­дзі ка­заў, што Бог стаў­ся та­кім, які­мі мы з'яў­ля­ем­ся, каб мы ста­лі та­кі­мі, якім Ён ёсць. А па­вод­ле Тэр­ту­лі­я­на, Бог так пры­ні­зіў ся­бе, каб ча­ла­век мог стаць вя­лі­кім. У гэ­тых сло­вах кры­ец­ца сэнс Бо­жа­га На­ра­джэн­ня. Бог у сва­ёй бяз­меж­най лю­бо­ві да ча­ла­ве­ка стаў­ся ча­ла­ве­кам, каб ад­бу­да­ваць над­ла­ма­нае, ачыс­ціць за­бру­джа­нае і вы­ле­чыць хво­рае.

У апош­нія га­ды пад­рых­тоў­ка да свя­таў Бо­жа­га На­ра­джэн­ня ад­зна­ча­ец­ца ка­мер­цый­нас­цю. Гэ­та знак на­ша­га ча­су. Яшчэ да­лё­ка пе­рад Ка­ля­да­мі, амаль што з ура­чыс­тас­ці Усіх Свя­тых, гэ­та зна­чыць з 1 ліс­та­па­да, ма­га­зі­ны ўпры­гож­ва­юц­ца ёл­ка­мі, за­паль­ва­ец­ца свя­точ­ная ілю­мі­на­цыя і рас­па­чы­на­ец­ца ка­ляд­ны рас­про­даж. Ня­рэд­ка гэ­та су­пра­ва­джа­ец­ца ад­па­вед­най му­зы­кай. Та­кім чы­нам Ад­вэнт страч­вае сваё пер­ша­па­чат­ко­вае зна­чэн­не быць ча­сам ду­хоў­най пад­рых­тоў­кі да свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня.

Па­доб­на бы­ло і дзве ты­ся­чы га­доў та­му, ка­лі Езус на­ра­дзіў­ся ў Бэт­ле­е­ме. Іў­дзея бы­ла аку­па­ва­на рым­скі­мі вой­ска­мі. Згод­на з за­га­дам ім­пе­ра­та­ра ця­жар­ная Ма­рыя ра­зам з Юза­фам на­кі­ра­ва­ла­ся ў Бэт­ле­ем на пе­ра­піс на­сель­ніц­тва. У та­кіх аб­ста­ві­нах, ка­лі на­тоў­пы лю­дзей іш­лі ў роз­ныя га­ра­ды, а ганд­ля­ры так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­лі на­го­ду, каб за­ра­біць, у вя­лі­кай па­ко­ры ў стай­ні для жы­вёл прый­шоў на свет Збаў­ца. Там Бог стаў­ся та­кім, які­мі мы з'яў­ля­ем­ся.

Свет та­ды не за­ўва­жыў і не зра­зу­меў важ­нас­ці па­дзеі, якая ад­бы­ла­ся, па­доб­на як сён­ня ён не за­ўва­жае і не ра­зу­мее са­праўд­на­га сэн­су Ка­ля­даў. Каб гэ­та ад­бы­ло­ся, мы па­він­ны пры­няць праў­ду на­шай ве­ры аб уце­лаў­лен­ні Бо­га і стаць яе па­слан­ца­мі, як імі ста­лі бэт­ле­ем­скія па­стуш­кі і муд­ра­цы з Ус­хо­ду.

Анё­лы ска­за­лі па­стуш­кам: «Не бой­це­ся!» (Лк 2, 10) Сён­ня Кас­цёл паў­та­рае гэ­тыя сло­вы: «Не бой­це­ся! Бог сён­ня нам дае свай­го Сы­на, каб быў свят­лом, якое асвят­ляе на­шы скла­да­ныя жыц­цё­выя шля­хі. Пры­мем Яго, каб на Яго Еван­гел­лі бу­да­ваць на­ша жыц­цё». Толь­кі та­ды мы змо­жам стаць та­кі­мі, якім з'яў­ля­ец­ца Бог.

Не­маў­лят­ка Езус па­каз­вае нам сі­лу лю­бо­ві Бо­га да ча­ла­ве­ка. У Ім Бог даў нам най­больш каш­тоў­ны па­да­ру­нак, каб вы­ра­та­ваць нас з па­ло­ну зло­га ду­ха. Ён з'яў­ля­ец­ца клю­чом да шчас­ця і вы­ра­шэн­ня праб­лем су­час­на­га све­ту. На­шы сэр­цы па­він­ны стаць яс­ля­мі, дзе Бог адо­рвае нас най­каш­тоў­ней­шым да­рам свай­го Сы­на і Яго­най лас­кі. Та­му ў на­шых што­дзён­ных кло­па­тах не за­бу­дзем­ся за­ся­ро­дзіць свой по­зірк на Не­маў­ля­ці Езу­се, каб Ён нас змя­ніў і ўма­ца­ваў.

Са свя­там, да­ра­гія бра­ты і сёст­ры!

Він­шую ўсіх вас!

Він­шую ін­шых хрыс­ці­ян, якія сён­ня з на­мі свят­ку­юць свя­та Бо­жа­га На­ра­джэн­ня. Він­шую пра­ва­слаў­ных і зы­чу ім пос­пе­хаў у ду­хоў­най пад­рых­тоў­цы да Рас­тва Хрыс­то­ва­га па­вод­ле юлі­ян­ска­га ка­лен­да­ра! Ня­гле­дзя­чы на роз­ні­цу тра­ды­цый, мы аб'­яд­на­ныя ад­ной праў­дай аб уце­лаў­лен­ні Сы­на Бо­жа­га як са­ма­га каш­тоў­на­га да­ру ча­ла­вец­тву і імк­нен­нем да яго свед­чан­ня ў су­час­ным све­це, каб вы­ле­чыць яго ад іс­ну­ю­чых ду­хоў­ных па­та­ло­гій.

Він­шую ўсіх лю­дзей доб­рай во­лі! Езус — адзі­ны Збаў­ца све­ту, і та­му на­ша свя­та су­поль­нае.

Ня­хай на­ша Баць­каў­шчы­на ста­не яс­ля­мі, дзе заў­сё­ды на­ра­джа­ец­ца Хрыс­тус, каб Ён сва­ёй лас­кай быў да­рам кож­на­му з нас.

Бе­ла­русь, не бой­ся пры­няць Хрыс­та, не бой­ся жыць Яго­най праў­дай, бо ў Ім на­ша збаў­лен­не, на­ша ра­дасць, шчас­це і на­дзея!

Дзе­ля­чы­ся з усі­мі ва­мі тра­ды­цый­най аплат­кай, ад уся­го сэр­ца бла­га­слаў­ляю ў імя Ай­ца, і Сы­на, і Ду­ха Свя­то­га. Амэн.

Ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч,

Міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.