Вы тут

Грошы пойдуць за вучнем


Пі­лот­ны пра­ект па апра­ба­цыі нар­ма­тыў­на­га фі­нан­са­ван­ня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі бу­дзе пра­ве­дзе­ны ў Бе­ла­ру­сі. Та­кое ра­шэн­не пры­няў урад, каб удас­ка­на­ліць ме­ха­ніз­мы бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі.

Як па­тлу­ма­чы­лі ў прэс-служ­бе га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства, у рам­ках экс­пе­ры­мен­ту аб'­ёмы фі­нан­са­ван­ня, што на­кі­роў­ва­юц­ца на на­ву­чан­не і вы­ха­ван­не, бу­дуць "пры­вя­за­ны" да коль­кас­ці на­ву­чэн­цаў. На­ву­чаль­ныя ўста­но­вы бу­дуць атрым­лі­ваць бюд­жэт­ныя срод­кі ў за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці на­ву­чэн­цаў (па ўста­ноў­ле­ным нар­ма­ты­ве). Гэ­та зна­чыць, што чым больш на­ву­чэн­цаў абя­рэ кан­крэт­ную ўста­но­ву, тым боль­шым бу­дзе і аб'­ём яе фі­нан­са­ван­ня. Та­кім чы­нам бу­дуць ство­ра­ны ўмо­вы для зда­ро­вай кан­ку­рэн­цыі па­між уста­но­ва­мі аду­ка­цыі за кож­на­га вуч­ня, што па­він­на ад­біц­ца і на якас­ці на­ву­чан­ня.

Но­вая сіс­тэ­ма фі­нан­са­ван­ня прой­дзе "аб­кат­ку" на дзвюх ма­дэ­лях: на пры­кла­дзе ад­ной ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най адзін­кі (у го­ра­дзе Ба­ра­на­ві­чы) і на пры­кла­дзе асоб­ных уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, раз­ме­шча­ных у га­ра­дах. Мяр­ку­ец­ца, што срод­кі бу­дуць на­кі­роў­вац­ца на рэа­лі­за­цыю пі­лот­на­га пра­ек­та, зы­хо­дзя­чы са срод­каў ад­па­вед­ных мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, пра­ду­гле­джа­ных на вы­дат­кі па агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, і га­ран­та­ва­на­га і ад­рас­на­га за­бес­пя­чэн­ня мер па са­цы­яль­най аба­ро­не на­ву­чэн­цаў у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам.

Кі­раў­ні­кам уста­ноў аду­ка­цыі бу­дзе да­дзе­на пра­ва са­ма­стой­на фар­мі­ра­ваць штат­ны рас­клад у ме­жах вы­дзе­ле­ных срод­каў і ап­ты­мі­за­ваць штат­ную коль­касць, а срод­кі, што вы­зва­ляц­ца, на­кі­роў­ваць на сты­му­ля­ван­не ра­бот­ні­каў і ўста­наў­лен­не па­вы­шаль­ных ка­э­фі­цы­ен­таў да та­рыф­ных ста­вак (акла­даў) ра­бот­ні­каў. Мяр­ку­ец­ца, што нар­ма­тыў­нае фі­нан­са­ван­не да­зво­ліць за­бяс­пе­чыць праз­рыс­ты і спра­вяд­лі­вы ме­ха­нізм фі­нан­са­ван­ня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, ра­цы­я­наль­нае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў і ада­б'ец­ца ў леп­шы бок на за­роб­ках ра­бот­ні­каў.

Што не­ма­ла­важ­на, на рэа­лі­за­цыю пра­ек­та не па­тра­бу­ец­ца вы­дзя­лен­ня да­дат­ко­вых срод­каў з рэс­пуб­лі­кан­ска­га і (ці) мяс­цо­ва­га бюд­жэ­таў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.