Вы тут

На памяць — фота са снягуркай


У Ві­цеб­ску ў аў­то­рак ад­бы­ло­ся свя­та — аб­лас­ная «гу­бер­на­тар­ская ёл­ка»

Ме­на­ві­та так у на­ро­дзе на­зы­ва­юць на­ва­год­няе прад­стаў­лен­не для дзят­вы з удзе­лам кі­раў­ні­коў рэ­гі­ё­на. Ка­ля 1000 вы­дат­ні­каў ву­чо­бы, пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, вы­ха­ван­цаў школ-ін­тэр­на­таў з усіх ра­ё­наў Пры­дзвін­ска­га краю бы­лі за­про­ша­ны ў кан­цэрт­ную за­лу «Ві­цебск». Як заў­сё­ды, ар­га­ні­за­та­ры ме­ра­пры­ем­ства зра­бі­лі ўсё маг­чы­мае, каб бу­ды­нак на­гад­ваў ка­зач­ны па­лац — як звон­ку, так і ўнут­ры.

24-41

Пе­рад па­чат­кам афі­цый­най цы­ры­мо­ніі ў фае па­ча­лі пра­ца­ваць тэ­ма­тыч­ныя пля­цоў­кі. Ува­гу гас­цей пры­цяг­ну­ла вы­ста­ва тво­раў дзя­цей, якія зай­ма­юц­ца ў гурт­ках дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­нога мас­тац­тва. По­бач бы­ла ар­га­ні­за­ва­на дэ­гус­та­цыя вы­ра­баў мяс­цо­вых прад­пры­ем­стваў: на­по­яў і са­лод­кай пра­дук­цыі. Дзе­ці з за­да­валь­нен­нем фа­та­гра­фа­ва­лі­ся з Дзе­дам Ма­ро­зам, Сня­гур­кай, ве­лі­ка­на­мі на ха­ду­лях і ін­шы­мі ка­зач­ны­мі пер­са­на­жа­мі.

Стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ко­сі­нец шчы­ра па­дзя­ка­ваў ма­лень­кім і юным зем­ля­кам за тое, што яны ста­ра­юц­ца доб­ра ву­чыц­ца, у вы­ні­ку Ві­цеб­шчы­на — на дру­гім мес­цы ў кра­і­не па коль­кас­ці пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд. А на алім­пі­я­дзе Са­юз­най дзяр­жа­вы ў ка­манд­ным за­лі­ку за­ва­я­ва­лі «брон­зу». Прад­стаў­ні­кі воб­лас­ці бы­лі так­са­ма пе­ра­мож­ца­мі на між­на­род­най алім­пі­я­дзе па эка­ло­гіі ў Стам­бу­ле, па ін­фар­ма­ты­цы — у Тай­ва­ні...

— На­шы дзе­ці бра­лі ўдзел больш чым у 200 алім­пі­я­дах і кон­курс­ных ме­ра­пры­ем­ствах. І не бы­ло та­ко­га, каб прад­стаў­ні­кі воб­лас­ці не за­ва­я­ва­лі пры­за­выя мес­цы. 117 юных жы­ха­роў — лаў­рэ­а­ты спе­цы­яль­на­га прэ­зі­дэнц­ка­га фон­ду па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай і адо­ра­най мо­ла­дзі, — ска­заў Аляк­сандр Ко­сі­нец.

Губернатар, да­рэ­чы, так­са­ма атры­маў па­да­рун­кі, зроб­ле­ныя дзі­ця­чы­мі ру­ка­мі. Яны зой­муць да­стой­нае мес­ца ў му­зеі, каб усе афі­цый­ныя гос­ці ба­чы­лі, якія на Ві­цеб­шчы­не та­ле­на­ві­тыя дзе­ці.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.