Вы тут

І звон, і малітва


Ці па­ба­чыць свет збор тво­раў на­род­на­га пісь­мен­ні­ка Бе­ла­ру­сі Іва­на Чыг­ры­на­ва?

Гэ­тае пы­тан­не гу­ча­ла не­ад­ной­чы пад­час вы­ста­вы, пры­све­ча­най жыц­цю і твор­час­ці Іва­на Чыг­ры­на­ва, якая раз­мяс­ці­ла­ся ў Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы імя Яку­ба Ко­ла­са і пад­рых­та­ва­на ра­зам з Дзяр­жаў­ным му­зе­ем гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Пісь­мен­ні­ку 21 снеж­ня споў­ні­ла­ся б 80 га­доў — мог бы жыць яшчэ і ства­рыў бы коль­кі, але пай­шоў з жыц­ця ра­на (бы­ло трош­кі за 60). Чыг­ры­наў з прад­стаў­ні­коў так зва­на­га «лі­та­ра­тур­на­га па­ка­лен­ня», з лю­дзей руп­лі­вых і пра­ца­ві­тых. Упэў­ні­ва­ю­ся.

Вы­ста­вы, дзе асноў­ныя экс­па­на­ты — кні­гі, ча­сам да­юць ней­кае не­ча­ка­нае ўяў­лен­не пра ча­ла­ве­ка. Не­як па-но­ва­му па­чы­на­еш ус­пры­маць та­кіх сур'­ёз­ных лю­дзей, як пісь­мен­ні­кі, асаб­лі­ва якіх чы­таў яшчэ ў шко­ле. Па-пер­шае: кніг жа шмат. Не адзін ці тры, ці пяць ра­ма­наў, най­больш вя­до­мых. Але ж вось, на­прык­лад, агля­да­еш стэнд і не­ча­ка­на ба­чыш — о, бар­сет­ка! Ску­ра­ная, на­пэў­на, у свой час пры­кме­та мо­ды. Пры­кме­та са­мо­га Чыг­ры­на­ва (па­вод­ле фо­та­здым­каў) — аку­ля­ры. І яны тут ёсць, у ад­мыс­ло­вай апра­ве, з вя­лі­кім шклом — мо­жа, да­па­ма­га­лі ба­чыць і за­ўва­жаць больш. За­ўва­жаць, а по­тым — на па­пе­ру. Ру­ка­пі­сы. Іх раз­гля­даць ці­ка­ва — по­чырк ча­ла­ве­ка свед­чыць пра ры­сы ха­рак­та­ру, пра ха­рак­тар мыс­лен­ня. Іван Чыг­ры­наў, які скон­чыў ад­дзя­лен­не жур­на­ліс­ты­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ, вы­ву­чаў тое, што бы­ло жы­вым для яго ча­су. Як ча­ла­век, дзя­цін­ства яко­га аб­па­лі­ла вай­на, ён кі­ра­ваў­ся па­мяц­цю і ўлас­ным ад­чу­ван­нем та­го, што зда­ва­ла­ся най­больш важ­ным. Пра гэ­та пі­саў у сва­іх ра­ма­нах «Плач пе­ра­пёл­кі», «Апраў­дан­не кры­ві», «Свае і чу­жыя», «Вяр­тан­не да ві­ны», «Не ўсе мы згі­нем». Тры част­кі яго сла­ву­тай пен­та­ло­гіі бы­лі эк­ра­ні­за­ва­ны Іга­рам Даб­ра­лю­ба­вым. Кі­но вы­бі­ра­ла знач­ныя тво­ры, якія неш­та ка­за­лі пра на­род, пра стаў­лен­не да жыц­ця та­го па­ка­лен­ня са­вец­кіх лю­дзей, якое як­раз па­ды­ма­ла ра­дзі­му пас­ля вай­ны.

Люд­мі­ла Чыг­ры­на­ва, уда­ва пісь­мен­ні­ка, ус­па­мі­нае, як ён «пра­вя­раў» тое, што пі­саў:

— Пра­жы­лі мы ра­зам 38 га­доў. Я ўвесь час бы­ла по­бач. Зра­зу­ме­ла, я бы­ла пер­шай чы­тач­кай яго тво­раў. Ін­шым ра­зам ён ка­жа: «Вось неш­та на­пі­саў...» Я слу­хаю і ад­каз­ваю: «Хто ж гэ­та бу­дзе чы­таць?»... — «Хто пісь­мен­нік? Ты ці я?» — «Пісь­мен­нік ты, а чы­тач я. А я чы­таць гэ­та­га не бу­ду». По­тым трош­кі асты­не: «Ну дык што ты ха­це­ла ска­заць?..» І я ка­за­ла.

Люд­мі­ла Чыг­ры­на­ва бы­ла ўра­жа­на вы­ста­вай — коль­кі  экс­па­на­таў мо­гуць свед­чыць пра твор­часць і асо­бу Іва­на Гаў­ры­ла­ві­ча! А по­тым дач­ка ска­за­ла: «Ма­ма, дык ты ж са­ма гэ­та ўсё за­нес­ла ў му­зей...» Уся­го 600 экс­па­на­таў бы­ло пе­ра­да­дзе­на ў му­зей жон­кай пісь­мен­ні­ка, на вы­ста­ве з іх прад­стаў­ле­на 200, але іх яшчэ да­паў­ня­юць ма­тэ­ры­я­лы з фон­даў цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са. «З ма­лод­шай дач­кой Але­най мы едзем на ра­дзі­му Іва­на, у Кас­цю­ко­ві­чы, — га­во­рыць Люд­мі­ла Чыг­ры­на­ва. — Ла­дзяц­ца вік­та­ры­ны для дзя­цей па твор­час­ці пісь­мен­ні­ка. Не ка­жу ўжо пра бе­ла­рус­кія кніж­кі, але на­ват з кні­га­мі Чыг­ры­на­ва там скла­да­на. Дык я знай­ду — кож­ны пе­ра­мож­ца атры­мае кні­гу Іва­на Чыг­ры­на­ва».

Кні­гі Чыг­ры­на­ва — асоб­ная тэ­ма. Ня­прос­тая. У 1984-м вый­шлі «Вы­бра­ныя тво­ры» ў 3 та­мах. А ка­лі Іван Гаў­ры­ла­віч па­мёр, то бы­ла па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў аб вы­да­чы 6-том­ні­ка яго тво­раў на той час. Пер­шы том вый­шаў, дру­гі быў пад­рых­та­ва­ны. Але да­лей спра­вы не пай­шлі. Толь­кі ў «Бе­ла­рус­кім кні­га­збо­ры» вый­шла кні­га. І ўсё.

Вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ін­сты­ту­та лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Іван Са­вер­чан­ка га­во­рыць:

— Па­трэ­бен збор тво­раў Іва­на Чыг­ры­на­ва. Та­му што, акра­мя ра­ма­наў, бы­лі ін­шыя тво­ры, апа­вя­дан­ні, пуб­лі­цыс­ты­ка. Гіс­та­рыч­ныя п'е­сы, на­пі­са­ныя ў 1980-я га­ды: «След­чая спра­ва Ва­шчы­лы», «Звон — не ма­літ­ва» — тво­ры ўні­каль­ныя. Яго п'е­са «Аль­гер­даў унук» — глы­бо­кая рэч. Ён шу­каў сім­ва­лы, ва­кол якіх мож­на яд­нац­ца. Нель­га не ска­заць пра п'е­су «Іг­ра­кі», якая асэн­соў­вае час вай­ны, ад­но­сі­ны па­між Крам­лём і Бер­лі­нам з 1939 го­да. Гэ­та на­пі­са­на ча­ла­ве­кам, які ве­даў спру­жы­ны жыц­ця. Най­больш мя­не ўра­зіў апош­ні ра­ман, дзе ўпер­шы­ню пай­шла га­вор­ка пра бе­ла­рус­кіх паэ­таў, пра­за­ікаў (ні­бы­та пра­воб­ра­зам быў Ма­сей Сяд­нёў), па­ка­за­на тра­ге­дыя лю­дзей, якія па во­лі лё­су ака­за­лі­ся пад аку­па­цы­яй; бе­ла­рус­кіх хлоп­цаў, якія пад­час вай­ны пі­са­лі вер­шы, спра­ба­ва­лі неш­та ра­біць. Ні­хто з пісь­мен­ні­каў так не па­ка­заў тра­ге­дыю пад­час аку­па­цыі... Чыг­ры­наў быў асо­бай глы­бо­кай — Бе­ла­рус­кі фонд куль­ту­ры ўзна­чаль­ваў і ча­со­піс «Спад­чы­на». Ха­чу ска­заць пра кні­гу «Па­між сон­цам і ме­ся­цам». Яна вый­шла ў 1994 го­дзе. Гэ­та збор­нік пуб­лі­цыс­тыч­ных, лі­та­ра­ту­раз­наў­чых ма­тэ­ры­я­лаў, але роз­дум пра на­ша жыц­цё, пра за­да­чы дзяр­жа­вы, пра лёс на­цыі і лі­та­ра­ту­ры і стан ду­хоў­нас­ці. Гу­чыць кло­пат пра раз­віц­цё і стан бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­тур­най мо­вы, роз­ду­мы, вы­кла­дзе­ныя ча­ла­ве­кам ста­лым, ра­зум­ным, без мі­тын­го­вас­ці, які ве­дае мі­ну­лае і ба­чыць бу­ду­чы­ню.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.