Вы тут

Свята павінна быць бяспечным


Што вар­та зра­біць, каб лю­бі­мы Но­вы год не стаў вя­лі­кай праб­ле­май?

Іван КУБ­РА­КОЎ, на­чаль­нік упраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, рас­па­вёў на спе­цы­яль­най прэс-кан­фе­рэн­цыі не толь­кі аб пра­цы мі­лі­цыі ў свя­точ­ныя дні, але і даў на­шым чы­та­чам не­каль­кі ка­рыс­ных па­рад.

—У ка­ляд­ныя, на­ва­год­нія свя­ты шмат вы­хад­ных дзён. Су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў унут­ра­ных спраў бу­дуць нес­ці служ­бу ва ўзмоц­не­ным рэ­жы­ме. Ужо пра­ве­дзе­на аб­сле­да­ван­не мес­цаў, дзе ад­бу­дуц­ца ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы. І на гэ­ты дзень мы цал­кам га­то­вы да ахо­вы гра­мад­ска­га па­рад­ку. Усе свя­точ­ныя пля­цоў­кі бу­дуць пад кант­ро­лем мі­лі­цыі. У шмат­люд­ных мес­цах гра­ма­дзя­не прой­дуць праз кант­роль­на-пра­пуск­ныя пунк­ты з аба­вяз­ко­вым агля­дам. На свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы не пра­пус­цяць асоб, якія зна­хо­дзяц­ца ў ста­не моц­на­га ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня, бу­дуць мець пры са­бе за­ба­ро­не­ныя для пра­но­су прад­ме­ты.

Па­доб­ныя ме­ры не рас­паў­сю­дзяц­ца на ка­та­ліц­кае і пра­ва­слаў­нае Рас­тво. Су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі пра­вя­дуць вы­ба­рач­ны агляд толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі вер­ні­кі бу­дуць пра­но­сіць у кас­цёл ці царк­ву буй­ную па­кла­жу.

Іван Ула­дзі­мі­ра­віч так­са­ма за­зна­чыў, што на­пя­рэ­дад­ні свят мі­лі­цыя ак­тыў­на пра­во­дзіць рэй­ды па спы­нен­ні не­за­кон­на­га про­да­жу пі­ра­тэх­ні­кі. Пра­ва­ахоў­ні­ка­мі ўжо кан­фіс­ка­ва­на больш за 700 ты­сяч адзі­нак шум­ных вы­ра­баў.

— Не да­зва­ляй­це на­бы­ваць пі­ра­тэх­ні­ку дзе­цям і не пры­мя­няй­це яе ў спаль­ных ра­ё­нах. Яна мо­жа пры­нес­ці шко­ду ма­ё­мас­ці, аў­та­транс­пар­ту, які ста­іць на два­ра­вых ста­ян­ках. Але са­мае га­лоў­нае — пі­ра­тэх­ні­ка мо­жа на­нес­ці ця­лес­ныя па­шко­джан­ні лю­дзям. Мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што ад­ной з пры­чын пра­ва­па­ру­шэн­няў з'яў­ля­ец­ца праз­мер­нае ўжы­ван­не ў свя­точ­ныя дні спірт­ных на­по­яў. Зна­хо­дзя­чы­ся до­ма за свя­точ­ным ста­лом, вар­та раз­ліч­ваць свае сі­лы, не зло­ўжы­ваць спірт­ным. Ка­лі ад­чу­ва­е­це ся­бе не вель­мі доб­ра, не трэ­ба вы­хо­дзіць на ву­лі­цу. І ні ў якім ра­зе пас­ля вы­пі­та­га не са­дзі­це­ся за руль. Як па­каз­вае прак­ты­ка, гра­ма­дзя­нін у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня мо­жа не толь­кі ўчы­ніць пра­ва­па­ру­шэн­не, але і стаць ах­вя­рай зла­чын­ства. Ка­лі ад'­яз­джа­е­це на ад­па­чы­нак, не за­будзь­це пра­ве­рыць, ці за­чы­не­ны вок­ны, дзве­ры. У свя­точ­ныя дні ак­ты­ві­зу­юц­ца зла­мыс­ні­кі, а та­му, ка­лі вы на­кі­роў­ва­е­це­ся па па­куп­кі, аба­вяз­ко­ва са­чы­це за сва­і­мі рэ­ча­мі.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.