У Магілёве моладзь заклікае жыхароў горада стаць чараўнікамі для выхаванцаў Дома дзіцяці
Навагодняя ёлка, шмат цукерак і падарункаў, здзяйсненне запаветных жаданняў — аб гэтым марыць кожнае дзіця. У звычайнай сям'і абавязкі Дзядоў Маразоў і Снягурак бяруць на сябе бацькі. А што рабіць хлопчыкам і дзяўчынкам, якія растуць без бацькоўскай апекі? У Магілёве клопат аб іх узялі на сябе валанцёры гарадской арганізацыі БРСМ.
Яны запрашаюць прымаць удзел у дабрачыннай акцыі «Падарунак далёкім і блізкім сябрам», якая зараз праходзяць у гандлёвым цэнтры «Скрыжаванне». Каля ёлкі, на якой вісяць фота дзяцей з іх пажаданнямі, арганізавана забаўляльная праграма з канцэртнымі нумарамі, удзелам роставых лялек. Кожны можа на хвіліну адчуць сябе чараўніком і здзейсніць адно з дзіцячых жаданняў. Яны, дарэчы, вельмі сціплыя, ніякіх айфонаў і планшэтаў. Вось хлопчык просіць у казачнага Дзядулі пластылін, яшчэ адзін — цацачнае медзведзяня.
— Прыемна, што народ вельмі шчыра адгукнуўся на наш заклік, — падзялілася валанцёр з 4-гадовым вопытам, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Крысціна Краўчанка. — Акцыя яшчэ працягваецца, а ўжо сабрана шмат канцтавараў, адзення, цацак, прадметаў гігіены, цукерак.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».