Вы тут

Калі дарослыя вяртаюцца ў казку


Ёсць у Ва­ло­жын­скім ра­ё­не не­вя­лі­кая вё­сач­ка Чэ­хаў­шчы­на. Жы­вуць у ёй не больш за 50 ча­ла­век. Ад­нак да­ро­гу да Чэ­хаў­шчы­ны вы­дат­на ве­да­юць вы­ра­та­валь­ні­кі. І спра­ва зу­сім не ў тым, што яны вы­яз­джа­юць на тэ­ле­фон­ны вы­клік: у вёс­цы зна­хо­дзіц­ца пад­шэф­ная МНС шко­ла-ін­тэр­нат, у якой жы­вуць і ву­чац­ца дзе­ці з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця.

24-43

А ўчо­ра ў вёс­цы па­на­ва­ла свя­точ­ная ат­мас­фе­ра. Вось ужо 11 га­доў вы­ра­та­валь­ні­кі для вы­ха­ван­цаў шко­лы-ін­тэр­на­та — заў­сё­ды жа­да­ныя гос­ці.

— Су­пра­цоў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях на­вед­ва­юць нас на­пя­рэ­дад­ні зі­мо­вых ка­ні­кул з па­да­рун­ка­мі для дзя­цей, — га­во­рыць ды­рэк­тар Чэ­хаў­шчын­скай да­па­мож­най шко­лы-ін­тэр­на­та Тац­ця­на Кры­ка­ла. — Ад­нак да­па­мо­га толь­кі гэ­тым не аб­мя­жоў­ва­ец­ца — яна пра­цяг­ва­ец­ца па­ста­ян­на.

Шко­ле, у якой ву­чыц­ца сем­дзе­сят дзя­цей з усёй Мін­скай воб­лас­ці, Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях да­па­маг­ло ад­ра­ман­та­ваць бу­ды­нак ін­тэр­на­та і аб­ста­ля­ваць ву­чэб­ныя па­мяш­кан­ні, спар­тыў­ную за­лу... Учо­ра ж вы­ра­та­валь­ні­кі пры­вез­лі ў шко­лу каш­тоў­ны па­да­ру­нак — адзі­нац­цаць ноў­тбу­каў. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му ў ін­тэр­на­це з'я­віц­ца су­час­ны кам­п'ю­тар­ны клас. А кож­ны з ся­мі­дзе­ся­ці вуч­няў атры­маў у па­да­ру­нак з рук мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мі­ра Ва­шчан­кі ма­дэль па­жар­на­га аў­та­ма­бі­ля (на фота).

— Кож­нае аб­лас­ное ўпраў­лен­не МНС да­па­ма­гае сва­ёй пад­шэф­най шко­ле. Та­му па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы прой­дуць і там. У Чэ­хаў­шчы­ну ж вы­ра­та­валь­ні­кі пры­еха­лі для та­го, каб па­да­рыць дзе­цям свя­та, але і са­мі ста­лі ўдзель­ні­ка­мі на­ва­год­ня­га тэ­ат­ра­лі­за­ва­на­га прад­стаў­лен­ня.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Фо­та аў­та­ра.

Ва­ло­жын­скі ра­ён.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.