Вы тут

Цёплы подых зімы


 У Бе­ла­ру­сі пра­цяг­ва­ец­ца рэс­пуб­лі­кан­ская даб­ра­чын­ная ак­цыя «На­шы дзе­ці». Што ад­мет­на, прад­стаў­ні­кі ўсіх без вы­клю­чэн­ня прад­пры­ем­стваў, ар­га­ні­за­цый і ве­дам­стваў, якія ўдзель­ні­ча­юць у гэ­тым тра­ды­цый­ным ма­ра­фо­не доб­рых спраў, ста­ра­юц­ца вый­сці за рам­кі звы­чай­ных свя­точ­ных ра­ніш­ні­каў і не прос­та пе­ра­лі­чыць спон­сар­скую да­па­мо­гу і ўру­чыць дзе­цям, якія вы­хоў­ва­юц­ца ў ін­тэр­на­тных уста­но­вах, па­да­рун­кі да Но­ва­га го­да, але зра­біць для іх са­праў­ды яр­кія і цёп­лыя свя­ты, якія за­пом­няц­ца на­доў­га.
24-22

На­прык­лад, Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый зла­дзі­ла для сва­іх па­да­печ­ных з Мін­скай аб­лас­ной спе­цы­яль­най агуль­на­аду­ка­цый­ная шко­лы-ін­тэр­на­та з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху не­звы­чай­ны кан­цэрт з сур­да­пе­ра­кла­дам, а так­са­ма ўма­ца­ва­ла ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу шко­лы, у якой ву­чац­ца больш за 100 дзя­цей ад 4 да 19 га­доў з усёй кра­і­ны. Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя па­кла­па­ці­ла­ся аб тым, каб ства­рыць свя­точ­ную ат­мас­фе­ру ў ста­ліч­ным дзі­ця­чым до­ме №3 для да­школь­ні­каў з ін­тэ­ле­кту­аль­най не­да­стат­ко­вас­цю, і да­ба­ві­ла да са­лод­кіх па­да­рун­каў пры­го­жы на­ва­год­ні дэ­кор, які бу­дзе ра­да­ваць вы­ха­ван­цаў яшчэ доў­гія га­ды. Прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пры­еха­лі да вуч­няў Ра­даш­ко­віц­кай шко­лы-ін­тэр­на­та не толь­кі з він­ша­ван­ня­мі і ла­сун­ка­мі, але і з вель­мі не­аб­ход­ным дзе­цям (мно­гія з якіх ма­раць стаць пра­фе­сій­ны­мі спарт­сме­на­мі) спар­тыў­ным ін­вен­та­ром... Пра­цяг­ваць гэ­ты спіс мож­на вель­мі доў­га. Але га­лоў­нае — што за­хоў­ва­ец­ца тэн­дэн­цыя як што­га­до­ва­га па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці ўдзель­ні­каў даб­ра­чын­най ак­цыі, так і па­шы­рэн­ня ўва­гі дзяр­жа­вы і гра­мад­ства да праб­лем і па­трэб дзя­цей, якія апы­ну­лі­ся ў скла­да­ных жыц­цё­вых аб­ста­ві­нах.

Да­рэ­чы, сён­ня ў ста­лі­цы ад­бу­дзец­ца ад­на з клю­ча­вых па­дзей ак­цыі «На­шы дзе­ці» — на­ва­год­ні спек­такль «Га­лоў­ная ёл­ка кра­і­ны», што прой­дзе ў Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі. Узяць
удзел у гэ­тым рэс­пуб­лі­кан­скім ра­ніш­ні­ку за­про­ша­ны з роз­ных рэ­гі­ё­наў больш як 2,3 ты­ся­чы юных бе­ла­ру­саў ва ўзрос­це ад 8 да 14 га­доў: пе­ра­мож­цы між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд, твор­чых кон­кур­саў, фес­ты­ва­ляў і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, школь­ні­кі, якія па­ка­за­лі за год ад­мет­ныя да­сяг­нен­ні ў ву­чо­бе і гра­мад­скай дзей­нас­ці, лі­да­ры дзі­ця­чых гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, а так­са­ма дзе­ці-сі­ро­ты і дзе­ці, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, дзе­ці з шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў.

Уся­го ж толь­кі ў Мін­ску ў ме­жах ак­цыі, якая пра­хо­дзіць з 12 снеж­ня 2014-га па 11 сту­дзе­ня 2015 го­да, за­пла­на­ва­на пра­вес­ці больш як 600 дзі­ця­чых свят, а на­огул у Бе­ла­ру­сі ад­бу­дзец­ца звыш 6,5 ты­ся­чы ад­мыс­ло­вых ме­ра­пры­ем­стваў з удзе­лам дзя­цей, якія ма­юць асаб­лі­вую па­трэ­бу ў пад­трым­цы і кло­па­це з бо­ку да­рос­лых

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.