Вы тут

Анёл з даху


Жыў-быў Анёл. Усе ін­шыя анё­лы — як анё­лы, жы­лі, дзе ім на­ле­жыць: на ня­бё­сах ці за хма­рай. І спус­ка­лі­ся толь­кі та­ды, ка­лі хто-не­будзь здзіў­ляў іх або па­лы­мя­на іх клі­каў. Наш жа ге­рой жыў на да­ху. Ён з на­ра­джэн­ня быў не та­кі, як усе. Лю­дзі та­кіх за­вуць аль­бо дзіў­ны­мі, аль­бо «бе­лы­мі ва­ро­на­мі». Але анё­лы — іс­то­ты да­лі­кат­ныя і вы­ха­ва­ныя, та­му на­ша­га Анё­ла яны на­зы­ва­лі прос­та: «не та­кі». «Не та­кі» за­важ­даў­ся з ба­дзяж­ным са­ба­кам!», «Не та­кі» зноў ку­дысь­ці ўліп…»

24-2

 

На мі­ну­лае Рас­тво, ка­лі анё­лы спус­ка­лі­ся з не­ба, каб зра­біць дзе­цям і да­рос­лым свя­точ­ныя па­да­рун­кі і сюр­пры­зы, наш Анёл не вяр­нуў­ся зу­сім. Ён па­шка­да­ваў ад­на­го сі­рот­ку, які гор­ка пла­каў за ра­гом до­ма, і доў­га іг­раў яму на сва­ёй ча­ра­дзей­най тру­бе, каб су­па­ко­іць. По­тым па­слаў яму на­су­страч доб­рую цёт­ку, якая і за­бра­ла хлоп­чы­ка да ся­бе. За­тым Анёл іг­раў для за­мерз­лай кош­кі, па­куль яна не знай­шла цёп­ла­га га­ры­шча і не ада­грэ­ла­ся. Пас­ля для ша­фё­ра, які тра­піў у снеж­ную бу­ру, але спя­шаў­ся да­ста­віць ле­кі ў да­лё­кую вёс­ку…

Ад­ной­чы ма­роз­най ра­ні­цай, ка­лі аб­ло­кі яшчэ ру­жа­ве­лі ад доб­рых сноў, Анё­лу ста­ла асаб­лі­ва сум­на, і ён па­ці­ху спус­ціў­ся з да­ху ў двор. Ён ха­дзіў па два­ры, раз­бі­ра­ю­чы аз­бу­ку пту­шы­ных сля­доў і пад­сы­па­ю­чы ў кар­муш­кі збож­жа са свай­го клун­ка. На­рэш­це, двор па­чаў ажы­ваць. Спа­чат­ку хат­нія га­да­ван­цы вы­ве­лі пра­гу­ляц­ца сва­іх гас­па­да­роў. Але га­да­ван­цы гля­дзе­лі на Анё­ла, як на свай­го, і та­му ні­чым не вы­да­ва­лі яго пры­сут­нас­ці. Двор­ні­кі шум­на скрэб­лі ка­ля пад'­ез­даў снег, і ім, за пра­цай, так­са­ма не бы­ло ка­лі раз­гля­даць дзіў­ную бе­лую фі­гу­ру па­ся­рэ­дзі­не два­ра. І наш ге­рой ад­чуў ся­бе не вель­мі па­трэб­ным у гэ­тым све­це… Ён і не ду­маў, што на зям­лі бу­дзе так хо­лад­на.

Яшчэ з ран­ку ў двор на­бег­ла за­дзі­рыс­тая дзет­ва­ра, сле­дам за ёю — раз­на­мас­ныя двар­ня­кі. Яны не за­ўва­жа­лі Анё­ла, хоць ён ужо цэ­лую га­дзі­ну ста­яў на сне­зе бо­сы, па­куль са­мы шуст­ры, гу­ля­ю­чы ў да­га­нял­кі, не на­ля­цеў на яго. Ад­ско­чыў­шы ад не­зра­зу­ме­ла­га ства­рэн­ня, ён здзіў­ле­на вы­дых­нуў:

—Ой! Гля­дзі, які ня­зграб­ны!

Усе ад­ра­зу ж за­бы­лі­ся пра гуль­ню.

—Гэ­та што? Скульп­ту­ра або пу­дзі­ла?..

«Пу­дзі­ла» хлап­чу­кам спа­да­ба­ла­ся асаб­лі­ва, і яны ста­лі смя­яц­ца, па­каз­ва­ю­чы паль­ца­мі на ра­за­рва­ную тка­ні­ну яго ста­рэнь­кай ка­шу­лі. Анё­лу бы­ло хо­лад­на: вель­мі за­мерз­лі бо­сыя но­гі: анё­лам абу­так не да­зва­ля­ец­ца. Ён гля­дзеў, як дзе­ці ска­чуць, і ду­маў: «Якія ў іх не­са­грэ­тыя ду­шы… Якія не аб­ла­шча­ныя… Шка­да іх…» Але ся­род на­тоў­пу заў­сё­ды зна­хо­дзіц­ца адзін, хто гля­дзіць не так, як усе.

—Гэ­та ж анёл! — ска­заў хлоп­чык па іме­ні Фе­дзя.

—Які ж ён анёл? Ней­кі ён не та­кі! — і дзе­ці зноў за­смя­я­лі­ся.

Але ма­лень­ка­му Фе­дзю бы­ло не смеш­на. Ён ра­зу­меў, што сяб­ры па­вод­зяць ся­бе дрэн­на. Па­ды­шоў­шы да Анё­ла, ён узяў яго за ру­ку і ска­заў:

—Пой­дзем да мя­не, а то тут хо­лад­на…

І двар­няк Ша­рык ліз­нуў Анё­ла ў пят­ку. Ста­ла цяп­лей…

Дo­ма Фе­дзя пры­га­та­ваў гар­ба­ту, да­стаў сваё лю­бі­мае клуб­ніч­нае ва­рэн­не і аба­ран­кі. Але наш ге­рой ад­мо­віў­ся, бо анё­лы — іс­то­ты асаб­лі­выя, і там, дзе яны жы­вуць, хар­чу­юц­ца ці то доб­ры­мі спра­ва­мі, ці то па­вет­рам, ці то во­да­рам ко­ле­раў…

—Ну хоць шкар­пэт­кі цёп­лыя вазь­мі! — уз­ма­ліў­ся Фе­дзя.

Ад шкар­пэ­так Анёл не ад­мо­віў­ся, каб не па­крыў­дзіць хлоп­чы­ка. Так яны і па­сяб­ра­ва­лі: Анёл, Фе­дзя і Ша­рык.

Анёл ву­чыў Фе­дзю іг­раць на тру­бе, і хлоп­чык не су­ма­ваў, ка­лі за­ста­ваў­ся адзін. Ён жыў з ма­май і дзя­ду­лем. Ма­ма сы­хо­дзі­ла на пра­цу, а дзя­ду­ля быў ста­ры і не вы­хо­дзіў з до­му, та­му яны з Фе­дзем зай­ма­лі­ся па­бу­до­вай ка­раб­лёў. Ка­лісь­ці дзя­ду­ля быў ма­ра­ком, і Фе­дзя так­са­ма ма­рыў ад­пра­віц­ца ад­кры­ваць но­выя зем­лі або пра­ца­ваць у экс­пе­ды­цыі — дзе-не­будзь у Ан­тарк­ты­дзе, дзе жы­вуць дзіў­ныя паў­днё­выя мар­скія сла­ны і ле­а­пар­ды!

—Уяў­ля­еш, вя­ліз­ныя сла­ны, не бе­га­юць па пус­ты­ні, а пла­ва­юць у мо­ры… А яшчэ там жы­вуць ім­пе­ра­тар­скія і ка­ра­леў­скія пінг­ві­ны! — за­хоп­ле­на апа­вя­даў Фе­дзя.

—А бе­лыя мядз­ве­дзі? — ці­ка­віў­ся Анёл.

—Ну што ты?! Хі­ба бе­лыя мядз­ве­дзі там бы­ва­юць? Яны на­ват ка­лі за­хо­чуць, то не да­плы­вуць ту­ды. Та­му, што Ан­тарк­ты­да — гэ­та Паў­днё­вы по­люс зям­лі. А бе­лыя мядз­ве­дзі жы­вуць на Паў­ноч­ным! Зу­сім у про­ці­лег­лым паў­шар'і, і за­вец­ца яно — Арк­ты­ка! І та­му яны ні­ко­лі не з'я­дуць пінг­ві­наў… Ты па­плы­веш са мной у Ан­тарк­ты­ду, праў­да? — та­ям­ні­ча пы­таў у Анё­ла Фе­дзя. — Мы з дзя­ду­лем і Ша­ры­кам ту­ды збі­ра­ем­ся. Гэ­тае ванд­ра­ван­не бу­дзе са­мым да­ра­гім па­да­рун­кам для мя­не! Мы на­ват пра­ек­ту­ем ма­кет но­ва­га ка­раб­ля, які вы­тры­мае са­мую ніз­кую тэм­пе­ра­ту­ру, і яму не страш­ныя бу­дуць ве­лі­зар­ныя ай­сбер­гі! Ты па­плы­веш з на­мі, па­плы­веш?

—Па­плы­ву, ка­лі я та­бе бу­ду там па­трэб­ны, — сцвяр­джаль­на кі­ваў Анёл.

—Па­трэб­ны! Ну, вя­до­ма, па­трэб­ны! Як жа мы ўсе без ця­бе!..

Фе­дзя ад­чы­няў акно, Анёл са­дзіў­ся на
пад­акон­нік, і па ўсім два­ры па­бу­да­ва­ных «ка­ло­дзе­жам» да­моў гу­ча­ла цу­доў­ная не­зям­ная му­зы­ка. Ці­ха па­даў снег, гул­лі­ва кла­ду­чы­ся на пле­чы лю­дзей. У вок­нах за­паль­ва­лі­ся аг­ні. Ха­ва­лі­ся на ноч пад стра­ху птуш­кі. І зда­ва­ла­ся, што нех­та ня­бач­ны да­кра­на­ец­ца кры­лом да кож­на­га, хто чуе гэ­тыя гу­кі, і пры­ха­рош­вае яго ду­шу.

З тых ча­соў, як наш тру­бач стаў рэ­гу­ляр­на най­гра­ваць свае цу­доў­ныя ме­ло­дыі, дзе­ці ў два­ры пе­ра­ста­лі біц­ца, а да­рос­лыя — вы­свят­ляць ад­но­сі­ны. Для ба­дзяж­на­га са­ба­кі, які час­та на­ча­ваў у гэ­тым два­ры, хлап­чу­кі зра­бі­лі са­праўд­ную буд­ку. Ця­пер жы­ха­ры гэ­тых да­моў кар­мі­лі яго па чар­зе, а ён ахоў­ваў двор. Шкад­лі­выя не­ка­лі хлап­чу­кі чы­та­лі Анё­лу ўслых кніж­кі. Мно­гія з іх за­пі­са­лі­ся ў роз­ныя гурт­кі і за­ня­лі­ся ін­шы­мі ка­рыс­ны­мі спра­ва­мі. А ле­там Анёл ра­зам з дзець­мі ад­пра­віў­ся на ад­па­чы­нак. Ён ахоў­ваў іх на рэ­чцы і ў ле­се, «хва­рэў» за іх пад­час спа­бор­ніц­тваў…

Час ішоў, на­блі­жа­ла­ся но­вае Рас­тво. З ня­бё­саў па­він­ны бы­лі спус­ціц­ца анё­лы і па­да­рыць усім па­да­рун­кі. У два­ры па­ста­ві­лі вя­лі­кую ел­ку, да­рос­лыя пры­бі­ра­лі яе ра­зам з дзець­мі са­ма­роб­ны­мі яр­кі­мі цац­ка­мі. Гу­ля­лі ў снеж­кі, па­бу­да­ваў­шы снеж­ны га­ра­док, і ля­пі­лі снеж­ных баб, май­стру­ю­чы ім смеш­ныя на­сы з морк­вы і ка­зач­нае адзен­не. Усе бы­лі ў доб­рым на­строі і ў прад­чу­ван­ні цу­доў­на­га свя­та.

Не­як дзве­ры на га­ры­шча ці­хень­ка ад­чы­ні­лі­ся, і ў пра­ёме ўзнік за­дум­лі­вы і сум­ны Фе­дзя. У яго ру­ках гэ­тым ра­зам не бы­ло ні са­ма­роб­ных ца­цак, ні но­вых ка­раб­лёў.

—Ты што та­кі не­вя­сё­лы? — спы­таў Анёл.

—Ве­да­еш, мой дзя­ду­ля вель­мі моц­на хва­рэе. Да­рос­лыя ка­жуць, што хут­ка анё­лы за­бя­руць яго ду­шу. Ты не ве­да­еш, на­вош­та ім гэ­та? Мы з ім так і не па­спе­лі да­бу­да­ваць наш ка­ра­бель… І я не атры­маю свой са­мы га­лоў­ны па­да­ру­нак — па­да­рож­жа.

—Твой дзя­ду­ля — доб­ры ча­ла­век?

—Вя­до­ма! Ён ні­ко­лі на мя­не не сва­рыў­ся. Кар­міў усіх са­бак і ко­шак. І пту­шак узім­ку. І ні­ко­лі ні­ко­га не драж­ніў.

—Зна­чыць, ён свет­лы, і ду­ша яго так­са­ма свет­лая. А там, на ня­бё­сах, ча­сам бра­куе свят­ла. Вось анё­лы і бя­руць да ся­бе та­кія ду­шы. І яны асвят­ля­юць не толь­кі ня­бё­сы. Гэ­та з іх на­ра­джа­ец­ца свят­ло на зям­лі. І дождж, і ве­цер, і сві­тан­не — так­са­ма з іх. Ты жы­веш і не ве­да­еш, а ня­рэд­ка твае да­лё­кія прод­кі акру­жа­юць ця­бе, аб­ды­ма­ю­чы цёп­лым вет­рам або лет­нім грыб­ным дож­джы­кам. Вось ля­жыш ты ле­там у тра­ве, ка­лі цёп­ла і цвыр­ка­юць ко­ні­кі, і ні­вод­ная тра­він­ка не ва­рух­нец­ца. І рап­там хтось­ці ня­бач­ны як быц­цам на­кры­вае ця­бе тон­кім па­лат­ном… Ду­ма­еш, гэ­та ве­цер абу­дзіў­ся? Гэ­та твае прод­кі асця­рож­на кла­по­цяц­ца пра ця­бе. А ка­лі ты па­тра­піш пад цёп­лы лет­ні дождж, а по­тым за­паль­ва­ец­ца вя­сёл­ка — гэ­та яны ця­бе ра­ду­юць…

—А як жа не­па­гадзь і моц­ны ве­цер?

—Гэ­та ня­шчас­ныя цём­ныя ду­шы. Яны но­сяц­ца не­пры­ка­я­ны­мі, та­му і бун­ту­юць. Ні­хто іх у дом не пус­кае…

—Зна­чыць, трэ­ба быць доб­рым і свет­лым ча­ла­ве­кам, каб для тва­ёй ду­шы быў дом?

—Ра­зум­нік, — ад­ка­заў Анёл і за­дум­лі­ва па­гля­дзеў ку­дысь­ці ўда­ля­чынь…

По­тым ён вый­шаў на дах і сеў на па­рэ­нчы. Не­ўза­ба­ве, з усіх ба­коў, як сня­жын­кі, да яго зля­це­лі­ся са­бра­ты. Яны вель­мі ўзра­да­ва­лі­ся, што знай­шлі, на­рэш­це, свай­го знік­ла­га та­ва­ры­ша: «Гля­дзі­це, гля­дзі­це! Гэ­та ж наш «не та­кі»! Якім ён стаў сур'­ёз­ным!»

—Ну, як ты тут жыў? Ці шмат па­спеў зра­біць? — на­пе­ра­бой га­ва­ры­лі анё­лы.

—Зра­біў, коль­кі змог, а змог — коль­кі бы­ло да­дзе­на. А вы пад­рых­та­ва­лі ўсім па­да­рун­кі?

—Так, вя­до­ма! — за­га­ма­ні­лі анё­лы.

—І май­му сяб­ру Фе­дзю і яго дзя­ду­лю?

Уз­нік­ла не­вя­лі­кая паў­за.

—Хлоп­чы­ку твай­му — так. Ён жа ма­рыў пра ка­раб­лі, каб стаць ка­пі­та­нам. А вось з дзя­ду­лем… Ра­зу­ме­еш, нам прый­дзец­ца яго за­браць.

—А па­ча­каць нель­га?

Анё­лы пе­ра­гля­ну­лі­ся. Па­віс­ла ці­шы­ня.

—Ве­да­е­це што? Я анёл ма­ла­ды. Вазь­мі­це мя­не і вяр­ні­це дзя­ду­лю яго зда­роўе. Я ўсё роў­на ў Арк­ты­ку ха­чу… Там бе­лыя мядз­ве­дзі не ядуць пінг­ві­наў…

—Ты што, звар'­я­цеў? Гэ­та ж па­ру­шэн­не! Дзе гэ­та ві­да­на, каб анё­лы ача­ла­веч­ва­лі­ся?!

—Бы­ло, і не раз. Жы­ве вось ча­ла­век, і пра яго ка­жуць: «Ну прос­та анёл!». Вы ду­ма­е­це, гэ­та вы­пад­ко­ва? Не, гэ­та анёл па­ся­ліў­ся ў яго ду­шы. Да та­го ж я даў­но ўжо ця­лес­ны: мерз­ну, ка­лі хо­лад­на, і ва­рэн­не з клуб­ніц ем…

Анё­лы друж­на скла­лі кры­лы: ім не бы­ло ча­го ска­заць у ад­каз. А снег усё па­даў і па­даў, як з вя­ліз­на­га ча­ра­дзей­на­га ку­фа­ра, які хтось­ці вы­вер­нуў над го­ра­дам.

…Ра­ні­цай пра­чну­ла­ся сон­ца, і ў акно па­сту­ка­ла­ся сі­ні­ца. Фе­дзя рас­плю­шчыў во­чы. Яго дзя­ду­ля, зу­сім зда­ро­вы, ста­яў ка­ля пад­акон­ні­ка і праз фор­тач­ку кар­міў птуш­ку. Хлоп­чык кі­нуў­ся да дзе­да і моц­на аб­няў яго. Яны абод­ва ста­я­лі ля акна і гля­дзе­лі на не­ба. На пад­акон­ні­ку ля­жа­ла за­піс­ка: «Гэ­та мой па­да­ру­нак та­бе». Бы­ла на дзі­ва яс­ная ра­ні­ца.

Ла­ры­са КА­РА­СІ­НА.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.