Вы тут

След на сэрцы


«Клуб 5000» па­да­рыў мне шмат лю­дзей. Даб­ра­чын­ная дзей­насць аб'­яд­ноў­вае не­ве­ра­год­ную коль­касць асоб, якія ні­ко­лі не су­стрэ­лі­ся б пры ін­шых аб­ста­ві­нах. Я па­мя­таю на­ват тых, чые сцеж­кі даў­но ра­зы­шлі­ся з ма­ёй. Бы­вае, яны праз не­каль­кі га­доў тэ­ле­фа­ну­юць з но­вых ну­ма­роў, чу­жых тэ­ле­фо­наў, ін­шых кра­ін, але не ма­юць не­аб­ход­нас­ці прад­стаў­ляц­ца. Я па­знаю іх па го­ла­се. Та­му што час­цін­ка кож­на­га з іх — у ма­ім сэр­цы.

Без имени-10

...Атрым­лі­ваю ін­тэр­нэт-ліст ад Воль­гі. Зна­ё­мае проз­ві­шча ад­кід­вае маю па­мяць на сем га­доў на­зад, ка­лі яе дач­ка ля­чы­ла­ся ў Цэнт­ры дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі і іму­на­ло­гіі, а я за­кан­чва­ла ўні­вер­сі­тэт і бы­ла ак­тыў­най ва­лан­цёр­кай. Як сён­ня чую то­нень­кі га­ла­сок Крыс­ці­ны, ба­чу ка­рун­ка­вую ша­пач­ку на яе га­ла­ве і па­вяз­ку на тва­ры.

Ад­кры­ваю ліст — ма­ма Воль­га прад­стаў­ля­ец­ца і доў­га тлу­ма­чыць, хто яна та­кая. А пас­ля рас­каз­вае, што да­ве­да­ла­ся пра мой да­лей­шы лёс і він­шуе з на­ра­джэн­нем сы­на. Мы не ба­чы­лі­ся сем га­доў. Але як яна маг­ла па­ду­маць, што я за­бу­ду­ся?

Я па­мя­таю, як Крыс­ці­на пас­ля ля­чэн­ня пры­яз­джа­ла на ме­ра­пры­ем­ства ан­ка­цэнт­ра і вы­сту­па­ла на пуб­лі­цы. Яна, ма­лень­кая дзяў­чын­ка, якая за­ўваж­на вы­цяг­ну­ла­ся пас­ля хі­мі­я­тэ­ра­піі, ад­рас­ці­ла ка­рот­кую стрыж­ку і больш не на­сі­ла ка­рун­ка­вую ша­пач­ку, іг­ра­ла на до­мры для та­кіх жа па­цы­ен­таў, якой ня­даў­на бы­ла са­ма. Іг­ра­ла скан­цэнт­ра­ва­на, на­тхнё­на, з ра­зу­мен­нем: ка­мусь­ці гэ­та вель­мі па­трэб­на. Я доб­ра ве­даю ча­ла­ве­ка, яко­му тое Крыс­ці­ні­на вы­ступ­лен­не пры­нес­ла вя­лі­кую ка­рысць. Гэ­та я.

Крыс­ці­на па­ста­ле­ла і больш не ўзгад­вае пра хва­ро­бу. А ў ма­ім сэр­цы жы­ве тая дзяў­чын­ка з до­мрай.

Я гля­джу на іх фо­та­здым­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках — на­пэў­на, ні­ко­лі б не за­па­до­зры­ла ні­чо­га «та­ко­га», ка­лі б не ве­да­ла, праз што яны прай­шлі.

...Во­ля бы­ла ак­ты­віст­кай у ад­дзя­лен­ні. Яна заў­сё­ды ад­гу­ка­ла­ся на пра­па­но­вы ва­лан­цё­раў, збі­ра­ла та­ва­ры­шаў у гуль­ня­вым па­коі, з за­да­валь­нен­нем пры­ма­ла ўдзел у ме­ра­пры­ем­ствах. Мы час­та да­ва­лі ёй за­дан­ні і ве­да­лі, што Во­ля аба­вяз­ко­ва вы­ка­нае. Ад­кры­тая, ад­каз­ная і на ўсё га­то­вая.

У ін­тэр­нэ­це я ўба­чы­ла яе зу­сім ін­шай: строй­ная, вы­со­кая, стыль­ная, не­ве­ра­год­на пры­го­жая. За­мест звык­лай бан­да­ны — доў­гія ва­ла­сы, адут­ла­ва­тасць пас­ля гар­мо­на­тэ­ра­піі знік­ла і пра­яві­лі­ся мі­ла­від­ныя, вы­раз­ныя ры­сы тва­ру. Во­ля ад­хі­лі­ла маё вір­ту­аль­нае за­пра­шэн­не сяб­ра­ваць і на­пі­са­ла ка­рот­кі ліст з прось­бай вы­да­ліць з гру­пы яе баль­ніч­ныя фо­та­здым­кі і ні­ко­му не рас­каз­ваць пра мі­ну­лае.

Сён­ня дзяў­чы­на пра­цуе ў між­на­родным ма­дэль­ным агенц­тве, зды­ма­ец­ца за мя­жой, но­сіць брэн­да­вае адзен­не, яе фо­та ўпры­гож­ва­юць гла­мур­ныя ча­со­пі­сы. А ў ма­ім сэр­цы жы­ве Во­ля-ак­ты­віст­ка, якой я па­да­ры­ла са­ма­роб­ныя за­вуш­ні­цы.

...На­сця ля­жа­ла ў клі­ні­цы з ба­бу­ляй. Я бы­ла га­доў на во­сем ста­рэй­шай за дзяў­чын­ку. Але мы па­сяб­ра­ва­лі. І з кож­най су­стрэ­чы я бра­ла неш­та для ся­бе. На­сця ву­чы­ла мя­не ра­да­вац­ца, ня­гле­дзя­чы ні на што. Яна ву­чы­ла не­па­срэд­нас­ці і шчы­рас­ці. Ву­чы­ла мя­не тан­ца­ваць і твор­ча па­ды­хо­дзіць да лю­бых дро­бя­зяў. Ву­чы­ла ста­лець, не за­бы­ва­ю­чы­ся на дзя­цін­ства. Ву­чы­ла цярп­лі­вас­ці і кло­па­ту. Яшчэ я ха­це­ла на­ву­чыц­ца ў яе вір­ту­оз­на су­мя­шчаць ад­кры­тасць і эле­гант­ную сціп­ласць. Але не па­спе­ла. На­сці не ста­ла, ка­лі ёй бы­ло 14 га­доў. З та­го ча­су яе ба­бу­ля не вы­хо­дзіць на су­вязь. Я ра­зу­мею яе боль і не на­стой­ваю. А ўва мне жы­ве столь­кі ад­крыц­цяў і здоль­нас­цяў ад На­сці!

...Ца­ніць лю­дзей, стро­іць пла­ны, умець да­ра­ваць — гэ­та­му я ву­чы­ла­ся ў па­да­печ­ных і іх баць­коў. І ка­лі я пры­мя­няю ў жыц­ці ад­но з на­бы­тых умен­няў, ува мне ажы­ва­юць час­цін­кі Ро­мы, Жэ­ні, Але­га, Анд­рэя. Я па­мя­таю на­ват тых, ка­го ба­чы­ла толь­кі ад­ной­чы ў гуль­ня­вым па­коі ан­ка­цэнт­ра. Па­мя­таю тых, з кім ні­ко­лі не су­стра­ка­ла­ся, але ве­да­ла па рас­ка­зах ва­лан­цё­раў. Яны не знік­нуць і не за­бу­дуц­ца. Бо я пра­пус­каю іх праз ся­бе.

Ка­лі я пы­та­ла­ся ў ва­лан­цё­раў, што ім дае «Клуб 5000», Але­на ад­ка­за­ла:

— Дзя­ку­ю­чы яму я знай­шла доб­рую сяб­роў­ку.

— А яшчэ што? — не су­ні­ма­ла­ся я.

— Хі­ба гэ­та­га не да­стат­ко­ва? — муд­ра ад­ка­за­ла яна.

Больш, чым да­стат­ко­ва.

Ка­лі я вы­ра­шы­ла па­кі­нуць «Клуб 5000», то па­дзя­лі­ла­ся стра­ха­мі з сяб­роў­кай: «Мы з та­бой сыш­лі­ся на гле­бе даб­ра­чын­нас­ці. Мо­жа стац­ца так, што ра­зы­дзем­ся, ка­лі пе­ра­ста­нем ёй зай­мац­ца?» Яна па­крыў­дзі­ла­ся. Як і я крыў­дую на ма­туль, та­таў і бра­тоў па­да­печ­ных, ка­лі яны ду­ма­юць, што я не па­мя­таю іх.

Не важ­на, дзе мы зна­ё­мім­ся і на чым сы­хо­дзім­ся. Не іс­тот­на, на коль­кі мы зні­ка­ем і ка­лі з'яў­ля­ем­ся зноў. Лю­дзі, якія па­кі­да­юць след на сэр­цы, — яны на­заў­сё­ды.

Тац­ця­на НЕ­МЧА­НІ­НА­ВА,

кі­раў­нік даб­ра­чын­на­га ру­ху «Клуб 5000»

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.