Вы тут

«ЗДРАДА»


Мі­ко­ла нёс у по­лі­эты­ле­на­вай су­мцы пляш­ку га­рэл­кі, вэн­джа­ную ку­ры­цу, паў­бо­ха­на хле­ба, плас­ты­ка­вую бу­тэль­ку пі­ва, два лі­мо­ны. Уяў­ляў, як ся­дзе за стол, налье га­рэл­кі, да­ча­ка­ец­ца, па­куль пра­б'юць ку­ран­ты, па­він­шуе з Но­вым го­дам, пе­ра­ку­ліць чар­ку, за­ку­сіць ку­ры­цай з кіс­лай ка­пус­тай... І бу­дзе ся­дзець у адзі­но­це пе­рад тэ­ле­ві­за­рам, цэ­дзя­чы пі­ва і ду­ма­ю­чы сваю гор­кую ду­му...

У пад'­ез­дзе на­ма­цаў у кі­шэ­ні клю­чык, ад­чы­ніў паш­то­вую скрын­ку. На бруд­ную пад­ло­гу па­сы­па­лі­ся пісь­мы. «Во, шту­ка! — пра­ка­мен­ці­ра­ваў ён. — Пэў­на, паш­таль­ён­ка ўсю сваю сум­ку ў маю скрын­ку вы­сы­па­ла!»

За­ціс­нуў­шы па­між ног па­ку­нак з пра­дук­та­мі, са­гнуў­ся і па­чаў збі­раць кан­вер­ты.

До­ма ху­цень­ка рас­пра­нуў­ся, знай­шоў аку­ля­ры і... аслу­пя­неў. Усе пісь­мы бы­лі ад­ра­са­ва­ны яму яго Люсь­кай. Зва­рот­ны ад­рас — пан­сі­я­нат «Бе­лы вет­разь», го­рад Ейск, Укра­і­на. Мі­ко­ла з хва­ля­ван­нем па­чаў раз­гля­даць паш­то­выя штэм­пе­лі: на чор­ных пя­чат­ках бы­ло па­зна­ча­на ад­но і тое ж чыс­ло — 14 снеж­ня. Але ж Люсь­ка ад­па­чы­ва­ла там у кан­цы ве­рас­ня, а по­тым увесь час бы­ла тут: ха­дзі­ла на ра­бо­ту, га­та­ва­ла ежу, ра­бі­ла за­кат­кі на зі­му...

Дры­жа­чы­мі ру­ка­мі Мі­ко­ла на­да­рваў кан­верт, вы­няў ліст і па­чаў чы­таць. «Лю­бы мой! Як без ця­бе мне мо­таш­на! Дзе б ні ха­дзі­ла — ты по­бач! Мае дум­кі толь­кі пра ця­бе. Сён­ня ела ды­ню. Спе­лая та­кая, дух­мя­ная, са­лод­кая. Дык так шка­да­ва­ла, што ні ты, ні Да­шка не па­каш­ту­е­це... Дзянь­кі лі­чу, ка­лі ўжо вас уба­чу...»

На во­чы на­вяр­ну­лі­ся слё­зы. Сха­піў і па­чаў чы­таць дру­гое пісь­мо. «Мі­кол­ка мой! Хоць мо­ра тут, со­ней­ка і та­кі цёп­лы пя­со­чак — до­ма ўсё роў­на лепш. Там вы — мае род­нень­кія: ты і Да­ша. Пі­шу вам кож­ны дзень, хоць ве­даю, што ад­ка­зу не атры­маю. Але ра­да, што вы, мае лю­быя, кож­ны дзень бу­дзе­це мець ад мя­не вес­тач­ку...»

Во­чы за­слаў ту­ман, лі­та­ры рас­плы­ва­лі­ся.

«Што я на­ра­біў?! — быц­цам вост­рай стра­лой пра­цяў сэр­ца боль. — Во ёлуп! Во аста­лоп!» Яшчэ з ту­зін аб­раз на­слаў на ся­бе Мі­ко­ла. По­тым ху­цень­ка апра­нуў­ся, сха­піў сум­ку з пра­дук­та­мі і па­бег у на­прам­ку аў­та­вак­за­ла. Па да­ро­зе ку­піў квет­кі, шам­пан­скае, ве­лі­зар­ную ка­роб­ку цу­ке­рак. Су­па­ко­іў­ся толь­кі та­ды, ка­лі плюх­нуў­ся на ся­дзен­не, і аў­то­бус па­ім­чаў яго ў бок вёс­кі, дзе жы­ла це­шча і ку­ды па­еха­ла су­стра­каць Но­вы год Люсь­ка, за­браўшы з са­бой ма­лую Да­шку. Зір­нуў на га­дзін­нік: «Па­спею!» Каб мож­на бы­ло, дык па­ля­цеў бы на кры­лах. «Люсь­ка, Люсь­ка! Коль­кі ты вы­тры­ма­ла, бед­ная! Як я ця­бе толь­кі не аб­ра­жаў: і здрад­ні­ца, і рас­пус­ні­ца... Да раз­во­ду спра­ва дай­шла! А ўсё Юр­ка, су­сед! Маў­ляў, «ве­даю я гэ­тых ку­рорт­ніц: як толь­кі ад'­еха­лі ад му­жа, дык ад­ра­зу ж у гу­лі. Вось і твая та­бе не пі­ша, за­гу­ля­ла, за­бы­ла­ся...» Пры­еду, кі­ну­ся ў но­гі, бу­ду пра­ба­чэн­ня пра­сіць! Лю­бая мая, ка­ха­ная!.. Каб толь­кі да­ра­ва­ла!»

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ.

г. Ві­цебск

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.