Вы тут

Што нельга дарыць майму дзіцяці


(амаль сур'­ёз­ная ін­струк­цыя для сва­я­коў)

Гэ­тая жар­тоў­ная па­мят­ка, як ад­зна­ча­юць мно­гія баць­кі, ста­но­віц­ца над­звы­чай ак­ту­аль­най пе­рад кож­ным свя­там, але асаб­лі­ва — на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, ка­лі дзя­цей за­до­рва­юць раз­на­стай­ны­мі «прэ­зен­та­мі». Ка­лі вы не хо­ча­це, каб дом па­та­нуў у бяс­кон­цых (і зу­сім не ка­рыс­ных) цу­кер­ках, плю­ша­вых мядз­ве­дзях і ін­шых «пы­лаз­бор­ні­ках» — па­спра­буй­це склас­ці па­доб­ную ін­струк­цыю для сва­іх сяб­роў і род­ных, каб да­рос­лыя змаг­лі збе­раг­чы час, нер­вы і гро­шы, а дзе­ці атры­ма­лі толь­кі тыя па­да­рун­кі, якія са­праў­ды пры­ня­суць ра­дасць.

«Ша­ноў­ны(ая) дзя­ду­ля, ба­бу­ля, брат, сяст­ра, сяб­роў­ка, ін­шы за­ці­каў­ле­ны (па­трэб­нае пад­крэс­ліць)! Мы ра­зу­ме­ем, што ты лю­біш на­ша дзі­ця. Мы ўпэў­не­ны, што ў ця­бе ёсць ты­ся­чы пры­чын да­рыць ме­на­ві­та тое, што ты звы­чай­на до­рыш. Ад­нак, ка­лі ты зноў збя­рэш­ся па­ра­да­ваць па­да­рун­кам на­ша­га сы­на(дач­ку), мы вель­мі ха­це­лі б, каб гэ­та быў не...

24-11

* на­бор цу­ке­рак у пры­го­жай упа­коў­цы

Цал­кам маг­чы­ма, што ў мо­мант па­куп­кі гэ­та­га па­да­рун­ка­ва­га на­бо­ру ты ўяў­ля­еш са­бе іды­ліч­ную кар­ці­ну: доб­ра вы­ха­ва­нае ма­лое да­стае цу­ке­рач­кі па­штуч­на (па ад­ной у дзень, да вя­чэр­няй гар­ба­ты). Ты прос­та не ве­да­еш на­ша хіт­рае ма­лое! Цу­кер­кі пра­жы­вуць га­дзі­ну. Мак­сі­мум — дзве. Пры­нам­сі, у тым вы­пад­ку, ка­лі нам удас­ца сха­ваць твой па­да­ру­нак у якое-не­будзь та­ем­нае мес­ца, пра якое дзі­ця яшчэ не ве­дае.

*кан­струк­тар з мност­вам дроб­ных дэ­та­ляў

З ча­го па­чы­на­ец­ца твая ра­ні­ца? Ты спус­ка­еш но­гі з лож­ка на мяк­кі ды­ван і ідзеш на кух­ню сне­даць у доб­рым на­строі. А ця­пер уя­ві, што за­мест ды­ва­на пад на­га­мі апы­ну­лі­ся дзвер­цы са­ма­зва­ла 0,7х0,7 см з якім-не­будзь вост­рым кра­ем для ма­ца­ван­ня ін­шых дэ­та­ляў. Не, без­умоў­на, нас гэ­та вель­мі ўзба­дзё­рыць, плас­ты­ка­выя дзвер­цы та­ко­га па­ме­ру — на­огул са­мая пад­ба­дзёр­лі­вая рэч на све­це... Але доб­ры на­строй (у тым лі­ку ў твой ад­рас) на­ўрад ці за­ха­ва­ец­ца.

* прад­ме­ты ца­цач­най пра­мыс­ло­вас­ці нявядомага паходжання

Гэ­та той са­мы вы­па­дак, ка­лі на­столь­кі «сяр­дзі­та», што ўжо на­пля­ваць на «тан­на». Па-пер­шае, ад гэ­тых ца­цак пах­не. А ка­лі па шчы­рас­ці, то сму­ро­дзіць — жу­дас­най хі­мі­яй. Ды так, што ча­сам і тыд­нё­вае «вы­вет­ры­ван­не» на бал­ко­не не да­па­ма­гае. Рэч з та­кім па­хам прос­та не мо­жа быць ка­рыс­най. А па-дру­гое, та­кія цац­кі хут­ка, ча­сам на­ват праз­мер­на хут­ка, ла­ма­юц­ца.

* за­над­та гуч­ная цац­ка

У га­во­ра­чых цац­ках ёсць сваё асаб­лі­вае ха­раст­во. Ідзеш, на­прык­лад, ноч­чу ў пры­бі­раль­ню, за­чэ­піш на­гой за што-не­будзь мяк­кае, а яно та­бе та­нют­кім го­ла­сам: «Пры­ві­та-а-ан­не!» І ўсё — ужо мож­на ні­ку­ды не спя­шац­ца. Доб­ра яшчэ, ка­лі га­во­ра­чая цац­ка плю­ша­вая. А ка­лі плас­ты­ка­вая? Яны знач­на больш гуч­ныя! Усе гэ­тыя са­ма­ход­ныя тан­кі з гу­ка­вой імі­та­цы­яй стрэ­лаў, па­лі­цэй­скія ма­шы­ны і «хут­кія да­па­мо­гі» з мі­гал­ка­мі, элект­рон­ныя пі­я­ні­на і ін­шыя рэ­чы здоль­ны да­вес­ці да іс­тэ­ры­кі ка­го за­ўгод­на — акра­мя хі­ба што дзі­ця­ці.

* паў­та­ра­мет­ро­вая плю­ша­вая мал­па

Ці мядз­ведзь. Ці са­ба­ка. Па­шка­дуй жы­вё­лу! Боль­шасць су­час­ных дзя­цей не лю­біць вя­лі­кія мяк­кія цац­кі. Як, між ін­шым, і дзяў­ча­ты. Іх на­огул ма­ла хто лю­біць, акра­мя пра­даў­цоў у кра­мах, ку­ды ў апош­ні мо­мант пе­рад свя­там за­бя­гае за­мы­ле­ны госць і про­сіць яму «што-не­будзь па­да­браць». Лёс та­кой цац­кі прад­ка­заль­ны і не­зайз­дрос­ны: кут, пыл, рэд­кія су­стрэ­чы з хат­няй мол­лю і на­огул адзі­но­та...

*су­мніў­нае дзі­ця­чае адзен­не

Рас­тлу­ма­чым на «паль­цах», што гэ­та. Гэ­та та­кія рэ­чы, пры по­гля­дзе на якія ця­бе му­чыць су­мнен­не: вы­кі­нуць ад­ра­зу ці па­рваць на ану­чы? Да су­мніў­ных рэ­чаў, на­прык­лад, ад­но­сяц­ца тан­ныя су­кен­кі з «цэ­ла­фа­на­вы­мі» ка­рун­ка­мі, пан­чо­хі і кал­гот­кі кіс­лот­най афар­боў­кі са стэн­да «ўсё па 20», ні­бы­та баваўняныя май­кі са стра­зі­ка­мі і г.д. І не спа­дзя­вай­ся: на да­чы гэ­та не зно­сіц­ца.

У тым вы­пад­ку, ка­лі ты, па­ва­жа­ны(ая) дзя­ду­ля, ба­бу­ля, брат, сяст­ра, леп­шая сяб­роў­ка (ся­бар), ін­шы за­ці­каў­ле­ны (па­трэб­нае пад­крэс­ліць) усё ж та­кі жа­да­еш ашчас­лі­віць нас прад­ме­та­мі з вы­шэй­зга­да­ных ка­тэ­го­рый, прось­ба за­га­дзя па­пя­рэ­дзіць аб гэ­тым ра­шэн­ні. Та­ды мы бу­дзем рых­та­вац­ца да гэ­та­га ма­раль­на

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.