Вы тут

Калі дзеці побач, жыццё святлее


Лю­дзі па-роз­на­му ра­зу­ме­юць сэнс сло­ва «ба­гац­це», зы­хо­дзя­чы з улас­на­га во­пы­ту, жыц­цё­вых каш­тоў­нас­цяў і ары­ен­ці­раў. Ад­ны яго ба­чаць у каш­тоў­ных па­пе­рах, дру­гія — у гро­шах, трэ­ція — у на­яў­най не­ру­хо­мас­ці...

[caption id="attachment_65702" align="alignnone" width="600"]24-13 Ма­туш­ка Лю­боў і ай­цец Ві­таль Ра­він­скія са сва­і­мі дзець­мі.[/caption]

А вось ма­туш­ка Лю­боў і ай­цец Ві­таль Ра­він­скі, на­ста­я­цель царк­вы ў го­нар На­ра­джэн­ня Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы ў в. Ля­хаў­цы Маларыцкага раёна, лі­чаць, што дзе­ці ў сям'і — гэ­та са­мае каш­тоў­нае ба­гац­це, бяс­цэн­ны скарб.

...Ві­таль і Лю­ба ўпер­шы­ню ўба­чы­лі­ся ў Мін­скай ду­хоў­най се­мі­на­рыі. Яна ту­ды па­сту­пі­ла ву­чыц­ца на рэ­ген­та. Ён жа, хло­пец з Ба­ра­на­ві­чаў, пас­ля 9 кла­саў па­даў да­ку­мен­ты ў мяс­цо­вае СТПВ-118, каб атры­маць спе­цы­яль­насць сле­са­ра ме­ха­назбо­рач­ных ра­бот.

— Жа­дан­не па­сту­піць у Мін­скую ду­хоў­ную се­мі­на­рыю за­ра­дзі­ла­ся яшчэ ў школь­ныя га­ды, — рас­каз­вае ай­цец Ві­таль. — Ду­маў, што за­кон­чу шко­лу, а пас­ля ўжо ста­ну свя­та­ром. Ад­нак ма­ці па­рэ­ка­мен­да­ва­ла спа­чат­ку на­быць спе­цы­яль­насць. Так я і зра­біў.

Пер­шая су­стрэ­ча ма­ла­дых ад­бы­ла­ся ў тра­пез­най ма­нас­ты­ра. Лю­ба там нес­ла по­слух, Ві­таль — по­слух кан­ды­та­ра ў бу­лач­най. З гэ­та­га мо­ман­ту ўсё і па­ча­ло­ся. У маі 1999-га яны аб­вян­ча­лі­ся. Не­ўза­ба­ве Ві­та­ля ру­ка­пак­ла­лі ў дыя­ка­ны, а за­тым — у свя­та­ры. Яму да­лі пры­ход у Ба­ра­на­віц­кім ра­ё­не, по­тым на­кі­ра­ва­лі ў Ма­ла­рыц­кае даб­ра­чын­не на­ста­я­це­лем пры­хо­да ў в. Ляхаў­цы. Ма­туш­ка Лю­ба па­сту­пі­ла ву­чыц­ца ў Сло­нім­скае ме­ды­цын­скае ву­чы­лі­шча, а пас­ля яго за­кан­чэн­ня ўлад­ка­ва­ла­ся на пра­цу мед­сяст­рой у мяс­цо­вую ам­бу­ла­то­рыю. Ра­зам з тым, ужо больш за 10 га­доў яна кі­руе цар­коў­ным хо­рам. А яшчэ вы­хоў­вае дзя­цей — сён­ня іх у сям'і шас­цё­ра.

— Дзе­ці — наш пра­цяг, на­шы над­зеі, — ка­жа ай­цец Ві­таль. — Яны — бу­ду­чы ка­пі­тал кож­най сям'і. Ка­лі ў іх уклад­ваць увесь свой час, сі­лы, лю­боў, ад­да­ча аба­вяз­ко­ва бу­дзе.

— Якое гэ­та шчас­це, ка­лі ў до­ме гу­чыць не адзін звон­кі дзі­ця­чы го­лас! — пад­трым­лі­вае ма­туш­ка Лю­ба. — Ка­лі дзе­ці по­бач, жыц­цё свят­лее. Сён­ня мне ўя­віць цяж­ка, на­ват не­маг­чы­ма, што ў мя­не толь­кі адзін сын і ад­на дач­ка.

Шмат­дзет­ная сям'я... Коль­кі трэ­ба вы­трым­кі, цяр­пен­ня, са­ма­ад­да­на­сці, ду­шэў­най цеп­лы­ні, раў­на­ва­гі, каб вы­рас­ціць, вы­пес­та­ваць, вы­ха­ваць і вы­вес­ці на шы­ро­кі жыц­цё­вы шлях аж­но шас­цё­ра дзя­цей! Лю­дзей, якія ўзя­лі на ся­бе та­кую вя­лі­кую ад­каз­насць, мож­на з поў­ным пра­вам на­зваць ге­ро­я­мі, бо сям'я, у якой шмат дзя­цей, гэ­та скла­да­ная, над­звы­чай ад­каз­ная, што­дзён­ная і кар­пат­лі­вая пра­ца.

— Ра­ней шмат­дзет­ная сем'я бы­ла звы­чай­най з'я­вай, а ця­пер усё больш рэд­касць. Дык ча­го больш у шмат­дзет­най сям'і — шчас­ця ці праб­лем? — ці­каў­лю­ся я.

— Ка­лі па шчы­рас­ці, то шчас­ця, — усмі­ха­ец­ца ай­цец Ві­таль. — На­шы дзе­ці пры­но­сяць нам у асноў­ным толь­кі ра­дасць і за­да­валь­нен­не. Яны са­мі — гэ­та і ёсць на­ша з ма­туш­кай вя­лі­кае шчас­це. Хоць і праб­лем­ныя пы­тан­ні час ад ча­су ўзні­ка­юць. У кож­на­га з дзя­цей свой ха­рак­тар, свае ін­та­рэ­сы. І гэ­та­га нель­га не ўліч­ваць, бо кож­ны з іх — асо­ба і мае пра­ва на вы­бар, але ў ме­жах да­зво­ле­на­га.

— Ай­цец Ві­таль, а коль­кі, на ваш по­гляд, дзя­цей па­він­на быць у сям'і?

— У сям'і дзя­цей бу­дзе столь­кі, коль­кі дасць Уся­выш­ні. У нас іх, дзя­куй Бо­гу, шэсць.

Ста­рэй­шая дач­ка, На­дзея, ву­чыц­ца ў 8 кла­се, Тац­ця­на — у 7-м, Кі­рыл — у 4-м, Анд­рэй — у 2-м, Еў­фра­сін­ні 5 га­доў. Яна на­вед­вае дзі­ця­чы са­док. А вось Ці­мо­ху, са­ма­му мен­ша­му, уся­го 2 га­ды і 4 ме­ся­цы. Мы з ім па­куль і ся­дзім до­ма. Ста­рэй­шыя дзе­ці за­хоп­ле­ны му­зы­кай — асвой­ва­юць пі­я­ні­на. На­дзея, Тац­ця­на, Кі­рыл і Анд­рэй на­вед­ва­юць за­ня­ткі ў шко­ле мас­тац­тваў, усіх іх му­зыч­най гра­ма­це ву­чыць Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на Ху­тар­ская. До­ма ў нас час­та гу­чыць му­зы­ка, бо дзе­ці ву­чац­ца, рых­ту­юць да­маш­нія за­дан­ні. Ка­лі ёсць ці­ка­васць да ча­гось­ці, то яе не­аб­ход­на па­ста­ян­на пад­сіл­коў­ваць, уся­ляк пад­трым­лі­ваць, каб не згас­ла, не знік­ла бяс­след­на. У жыц­ці ўсё спат­рэ­біц­ца, — за­ўва­жае ма­ці.

— З сяст­рою мы ўжо іг­ра­ем у «дзве ру­кі», — пры­зна­ец­ца На­дзея. — Ма­рым, што хут­ка змо­жам сыг­раць і ў ча­ты­ры. Праў­да, для гэ­та­га не­аб­ход­на шмат ра­зоў рэ­пе­ці­ра­ваць. Ды і ў Анд­рэя, які толь­кі адзін год на­вед­вае за­ня­ткі, не ха­пае не­аб­ход­ных ве­даў. У яго па­куль яшчэ не ўсё доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца. Ад­нак мы яму да­па­ма­га­ем.

У кож­най сям'і свой сак­рэт шчас­ця, свае клю­чы ад яго. Адзі­най для ўсіх фор­му­лы не бы­вае. Ад­нак не­маг­чы­ма ўя­віць шчас­лі­вую вя­лі­кую і друж­ную сям'ю без ка­хан­ня, лю­бо­ві, уза­е­ма­пад­трым­кі, уза­е­ма­па­ва­гі, уваж­лі­вых ад­но­сін і ўмен­ня па­збя­гаць што­дзень вост­рых вуг­лоў.

— Толь­кі па­мяр­коў­насць, па­чуц­цё ме­ры і ра­зум­насць ва ўсім дае свае ста­ноў­чыя вы­ні­кі ў вы­ха­ван­ні, — сцвяр­джае ай­цец Ві­таль. — Дзя­цей мы ву­чым, каб яны па­ва­жа­лі, ша­на­ва­лі Бо­га і лю­дзей. Жыц­цю ву­чым, рас­каз­ва­ю­чы і ана­лі­зу­ю­чы кан­крэт­ныя пры­кла­ды. Дзе­ці з ма­лен­ства ве­да­юць, што ў на­шай сям'і ня­ма слоў «не хо­чац­ца», «не бу­ду» — ёсць сло­ва «трэ­ба». Іх пры­ву­ча­ем да дыс­цып­лі­ны, па­рад­ку, ад­каз­нас­ці за да­ру­ча­ную спра­ву і свае ўчын­кі, аку­рат­нас­ці. Без­умоў­на, што трэ­ба жыць з лю­боўю ў сэр­цы да ўся­го, ра­да­вац­ца кож­на­му пра­жы­та­му дню, ца­ніць кож­ную шчас­лі­вую хві­лі­ну, лю­ба­вац­ца дзець­мі і за­ўва­жаць, як яны па­сту­по­ва пад­рас­та­юць, ад­кры­ва­юць та­ям­ні­цы на­ва­коль­на­га.

— Яшчэ ад баць­коў я пе­ра­ня­ла, што са­мае га­лоў­нае — да­па­ма­гаць ад­но ад­на­му ва ўсіх сі­ту­а­цы­ях, — га­во­рыць ма­туш­ка Лю­ба. — Гэ­та­му ж і дзя­цей ву­чым. На пер­шым мес­цы ў мя­не заў­сё­ды бы­ла сям'я, яе ін­та­рэ­сы. Усё, што не­аб­ход­на, імк­ну­ся да дзя­цей да­нес­ці доб­рым і лас­ка­вым сло­вам. Мне хо­чац­ца, каб яны, ка­лі вы­рас­туць, з баць­коў­ска­га гняз­да па­ля­це­лі пад­рых­та­ва­ны­мі да жыц­ця, якім бы яно ні бы­ло.

Ай­цец Ві­таль і ма­туш­ка Лю­ба да­лу­ча­юць дзя­цей да пра­цы. У Тац­ця­ны ўжо атрым­лі­ва­юц­ца смач­ныя тар­ты і бу­лач­кі. Імк­нец­ца не ад­ста­ваць ад сяст­ры і На­дзея. Ды і пя­ці­га­до­вая Еў­фра­сін­ня заў­сё­ды на кух­ні, ка­лі ста­рэй­шыя сёст­ры за­ві­ха­юц­ца ля плі­ты. Ся­род аба­вяз­каў дзя­цей і пры­бі­ран­не ў до­ме.

У сям'і свя­та­ра Ві­та­ля Ра­він­ска­га ёсць яшчэ ад­на «агуль­ная спра­ва», якая моц­на аб'­яд­ноў­вае. У вы­хад­ныя дзе­ці з баць­ка­мі аба­вяз­ко­ва бы­ва­юць на служ­бе ў хра­ме. На­дзя, ка­лі не нянь­чыць Ці­мо­ха, спя­вае ў хо­ры ра­зам з ма­туш­кай, Та­ня спра­буе чы­таць га­дзі­ны пе­рад па­чат­кам лі­тур­гіі, Кі­рыл — па­на­ма­рыць, Анд­рэй і Еў­фра­сін­ня за­паль­ва­юць і га­сяць свеч­кі.

Мі­ка­лай НА­ВУМ­ЧЫК.

P.S. Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь сё­ле­та Лю­боў Ва­сіль­еў­на Ра­він­ская, ме­ды­цын­ская сяст­ра Ля­ха­вец­кай ам­бу­ла­то­рыі агуль­най прак­ты­кі Ма­ла­рыц­ка­га ра­ё­на, уз­на­га­ро­джа­на ор­дэ­нам Ма­ці.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.