Вы тут

5 фільмаў для сямейнага прагляду


Іры­на МЯ­ЦЕЛЬ­СКАЯ, хат­няя гас­па­ды­ня, шмат­дзет­ная ма­ці:

Рас­тво і Но­вы год — свя­ты асаб­лі­выя, цёп­лыя, да­маш­нія і ўтуль­ныя, якія хо­чац­ца пра­вес­ці най­перш з бліз­кі­мі людзь­мі. Але каб уз­мац­ніць прад­чу­ван­не цу­ду, пра­па­ную гля­дзець у гэ­тыя дні не сур'­ёз­нае кі­но, а лёг­кія, ці­ка­выя ўсім каз­кі і ка­ме­дыі — лепш на­ват мульт­філь­мы.

1. «Шчаў­кун­чык». Ма­лень­кая дзяў­чын­ка зна­хо­дзіць пад ёл­кай цац­ку — Шчаў­кун­чы­ка, які рап­там ажы­вае і рас­каз­вае, што ў не­пры­ваб­ную драў­ля­ную пры­ла­ду яго пе­ра­тва­ры­ла злая ка­ра­ле­ва мы­шы­на­га цар­ства... Мульт­фільм вы­дат­ны не толь­кі ча­роў­ным сю­жэ­там, дзя­ку­ю­чы яко­му кож­нае дзі­ця змо­жа ад­чуць ся­бе ге­ро­ем каз­кі, але і му­зы­кай з вя­до­ма­га ба­ле­та, якую са­му па са­бе да­лё­ка не ўсе лю­бяць слу­хаць.

24-5

2. «Снеж­ная Ка­ра­ле­ва» 1957 го­да. Ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­та­му мульт­філь­му ўжо больш як паў­ве­ка, ён за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным і ці­ка­вым сён­ня, як і ўзня­тыя ў ім пы­тан­ні — ду­шэў­ная цеп­лы­ня су­праць раў­на­душ­ша, вер­нае сяб­роў­ства су­праць адзі­но­кай фа­на­бэ­рыс­тас­ці, на­рэш­це, вы­бар на ка­рысць даб­ра, а не но­вых кань­коў «і паў­све­ту ў да­да­так»...

3. «Сак­рэт­ная служ­ба Сан­та-Кла­у­са». Ка­лі ва­шы дзе­ці ўжо не над­та ма­лень­кія, яны, на­пэў­на, зму­чы­лі вас до­пы­там, дзе жы­ве Дзед Ма­роз, ад­куль ён бя­рэ па­да­рун­кі для ўсіх на све­це дзя­цей і як па­спя­вае да­ста­віць іх па ад­ра­сах уся­го за ад­ну ноч. Вось і ге­ра­і­ня гэ­та­га мульт­філь­ма, су­час­ная «пра­су­ну­тая» дзяў­чын­ка, якая ча­мусь­ці не атры­ма­ла свай­го па­да­рун­ка, на­пі­са­ла Сан­та-Кла­у­су ліст з па­доб­ны­мі пы­тан­ня­мі. Вы­пра­віць да­пу­шча­ную па­мыл­ку бя­рэц­ца ма­лод­шы сын дзе­ю­ча­га Сан­ты — Ар­тур, ня­ўклюд­ны, але вель­мі доб­ры і спа­гад­лі­вы хло­пец. Ма­ёй сям'і па­да­ба­ец­ца гу­мар і на­строй «Сак­рэт­най служ­бы...». Яна ўжо ста­ла ў нас аба­вяз­ко­вым пе­рад­на­ва­год­нім кі­на­се­ан­сам. Ка­лі вы так­са­ма не раз­ву­чы­лі­ся ве­рыць у цу­ды — вель­мі рэ­ка­мен­дую па­гля­дзець і вам.

24-3

4. «Зі­ма ў Пра­стак­ва­шы­не». Без пе­ра­боль­шан­ня, адзін са скар­баў «за­ла­той ка­лек­цыі» са­вец­кіх мульт­філь­маў. Ён зу­сім не­пра­цяг­лы па ча­се, але вель­мі змяс­тоў­ны і ў да­ступ­най фор­ме па­дае шэ­раг жыц­цё­вых уро­каў: пра тое, як важ­на жыць у мі­ры і зго­дзе з бліз­кі­мі і сяб­ра­мі, пра тое, што свя­та не ў ан­ту­ра­жы, а ў ду­шы кож­на­га з нас, і пра тое, што шчас­це скла­да­ец­ца з дроб­ных мо­ман­таў, трэ­ба іх толь­кі за­ўва­жаць і ца­ніць!

5. «Па­ляр­ны экс­прэс». Над­звы­чай пры­го­жая і кра­наль­ная ані­ма­цый­ная стуж­ка пра ад­на­го ма­лень­ка­га хлоп­чы­ка, які не ве­рыў у Сан­та-Кла­у­са, па­куль ад­ной­чы не атры­маў уні­каль­ную маг­чы­масць ад­пра­віц­ца на цяг­ні­ку на­ўпрост да яго ў гос­ці. Гіс­то­рыя атры­ма­ла­ся на­столь­кі ма­ляў­ні­чай і пе­ра­ка­наў­чай, што, на­коль­кі я па­мя­таю, яе вы­лу­ча­лі ў не­каль­кіх на­мі­на­цы­ях на «Ос­кар». Але на­ват і без уся­кіх уз­на­га­род гэ­та — ча­раў­ніц­тва, як яно ёсць. Па­гля­дзі­це, не па­шка­ду­е­це!

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.