Вы тут

Неверагодная гісторыя пра людзей і коней,


або На што ха­пае ча­ла­ве­ча­га сэр­ца?

Гэ­тая ча­роў­ная гіс­то­рыя зда­ры­ла­ся пад Но­вы год. Гіс­то­рыя вя­лі­кай лю­бо­ві, ад­каз­нас­ці, мі­ла­сэр­нас­ці і ад­на­ча­со­ва здра­ды, абы­яка­вас­ці і без­ад­каз­нас­ці... Не­ве­ра­год­ны апо­вед аб пры­го­дах ка­ня, які па­ві­нен быў быць «пушчаны ў расход» яшчэ сем га­доў та­му, я па­чу­ла ад Тац­ця­ны Шы­пі­лы, вы­ха­валь­ні­цы дзі­ця­ча­га са­да.

24-23

На­са­мрэч па­ча­ло­ся ўсё з ка­тоў. Тац­ця­на па­пра­сі­ла да­па­маг­чы пры­стро­іць да Куц­ці сем ка­тоў, якіх яе дач­ка знай­шла ў ад­ным з дач­ных па­сёл­каў. Яна пад­ра­бяз­на апі­са­ла мне пух­на­тых ка­мяч­коў, якія тэр­мі­но­ва шу­ка­юць но­вых гас­па­да­роў два ры­жыя бра­ты-бліз­ню­кі, бла­кіт­ная кош­ка, якая са­рам­лі­ва ха­вае свой ад­се­ча­ны хвост, пля­міс­тая кош­ка, якая ад­важ­на, на­ват па-гас­па­дар­ску, зай­шла ў іх дач­ны дом і ста­ла ка­чац­ца на ды­ва­не, гуч­на мур­лы­ка­ю­чы; пух­на­ты рас­кош­ны кот з моц­ны­мі ла­па­мі і не­каль­кі ма­лень­кіх ка­ця­нят.

...Не­ка­то­ры час я слу­ха­ла жан­чы­ну і рап­там рас­смя­я­ла­ся ад та­го, як яна вель­мі пры­го­жа, з гу­ма­рам апіс­ва­ла ка­тоў і так шчы­ра за іх пе­ра­жы­ва­ла. Вя­до­ма, я ад уся­го сэр­ца ёй па­спа­чу­ва­ла, бо ўтрым­лі­ваць сем ка­тоў — за­да­ча ня­прос­тая. Але на маё спа­чу­ван­не яна мах­ну­ла ру­кой і ска­за­ла: «Па­ду­ма­еш, ка­ты... У нас ця­пер і ко­ні ёсць!»

— Якія яшчэ ко­ні? — не вы­тры­ма­ла я, не ўтой­ва­ю­чы сва­ёй ці­каў­нас­ці.

— Звы­чай­ныя вя­лі­кія ко­ні, — на­ват з ней­кай го­рыч­чу пры­зна­ла­ся Тац­ця­на. — Мне ця­пер ня­ём­ка апраўд­вац­ца за тое, што з дзя­цін­ства ву­чы­ла сва­іх да­чок мі­ла­сэр­нас­ці, што бе­лае на­зы­ваю бе­лым, а чор­нае — чор­ным.

Ад­куль конь?

Ад­ной­чы ма­ла­дая дзяў­чы­на, «пла­ва­ю­чы» ў воль­ны час у ін­тэр­нэ­це, вы­пад­ко­ва зай­шла на кон­ны фо­рум. Там яна пра­чы­та­ла пра ад­ну ка­бы­лу, якую ра­ні­цай на­ступ­на­га дня па­він­ны бы­лі ад­вез­ці на мя­са­кам­бі­нат. Ка­был­ка тая да ча­су «Х» пра­ца­ва­ла ў кон­ным спар­тыў­ным комп­лек­се, яна бы­ла пры­го­жа­га ры­жа­га ко­ле­ру і вель­мі лас­ка­вая да лю­дзей. Але ў яе бы­ла ад­на праб­ле­ма: яна ад­чу­ва­ла ся­бе лі­да­рам і та­му не маг­ла цяр­пець по­бач з са­бой ін­шых ко­няў. Ка­лі на трэ­ні­роў­ках трэ­ба бы­ло ха­дзіць стро­ем, гэ­тая ка­был­ка быц­цам бы вы­пад­ко­ва ку­са­ла ка­ня, які ішоў на­пе­ра­дзе, і зу­сім не вы­пад­ко­ва маг­ла ўбрык­нуць та­го, хто ішоў зза­ду. Ін­струк­та­ры лі­чы­лі, што та­кія па­во­дзі­ны прос­та не­бяс­печ­ныя і та­му сва­воль­ную спі­са­лі. Але гэ­тую ры­жую пры­га­жу­ню вель­мі лю­бі­лі дзе­ці. Ме­на­ві­та ма­лыя і па­пра­сі­лі да­па­маг­чы да­рос­лых — раз­мяс­ціць ін­фар­ма­цыю аб сва­ёй улю­бён­цы, якую спа­дзя­ва­лі­ся вы­ра­та­ваць ад та­кой не­зайз­дрос­най до­лі. Дзе­ці ве­раць у цуд, яны ўпэў­не­ны, што ўсё па­він­на скон­чыц­ца доб­ра... Маг­чы­ма гэ­та дзі­ця­чая ве­ра і кра­ну­ла сэр­ца ма­ла­дой дзяў­чы­ны. Яна кі­ну­ла­ся шу­каць гро­шы — і знай­шла...

— З ад­на­го бо­ку, я ра­зу­ме­ла, што мая дач­ка ста­ра­ец­ца зра­біць неш­та не­ве­ра­год­нае і, на­ват не­ра­зум­нае для ма­ла­дзень­кай га­ра­джан­кі, — рас­каз­вае Тац­ця­на.— Але з дру­го­га бо­ку, я ёй га­на­ры­ла­ся! Яна не­абы­яка­вая, умее спа­чу­ваць і шу­кае маг­чы­масць да­па­ма­гаць. Та­му та­ды я і пад­тры­ма­ла сваю Ма­шу. Яна за­лез­ла ў даў­гі, але знай­шла пяць­сот до­ла­раў і вы­ку­пі­ла ка­ня.

Ужо ра­ні­цай ка­был­ку пе­ра­вез­лі ў доб­рую і на­ват эліт­ную стай­ню. У той стай­ні жы­лі не­каль­кі ко­няў са­ма­го гас­па­да­ра і не­каль­кі ін­шых ула­даль­ні­каў.

— Там мы пер­шы раз па­зна­ё­мі­лі­ся з на­шай ка­был­кай, — рас­каз­вае Тац­ця­на.— Хо­чац­ца ад­зна­чыць, што мая дач­ка, як на­зы­ва­юць та­кіх пра­фе­сі­я­наль­ныя ка­ня­во­ды, звы­чай­ны «чай­нік». Яна ні­ко­лі не зай­ма­ла­ся кон­ным спор­там і ні­ко­лі не тры­ма­ла ко­няў. Ад глы­бі­ні ду­шы і паў­на­ты па­чуц­цяў быў зроб­ле­ны гэ­ты не­звы­чай­ны крок. Ка­был­ку мы на­зва­лі К'я­ра, што азна­чае «пра­мя­ніс­тая і яр­кая». У рэ­аль­нас­ці ж К'я­ра бы­ла ка­бы­лай з трош­кі дзі­кі­мі ва­ча­мі, бруд­най і на­ват смяр­дзю­чай. Кі­раў­нік стай­ні Ан­тон і яго жон­ка, ін­струк­тар На­та­ля, вы­ра­шы­лі на­ву­чыць маю дач­ку ўся­му, што трэ­ба ве­даць тым, хто ўтрым­лі­вае ко­ней: як да­гля­даць, як кар­міць, як ез­дзіць...

Ака­за­ла­ся, што ко­ні — вель­мі да­лі­кат­ныя ства­рэн­ні: па­час­ту­еш ка­ва­лач­кам хле­ба — і ўсё, ко­лі­кі за­бяс­пе­ча­ны. Да­сі аў­са больш, чым па­трэб­на — дрэн­на, менш — так­са­ма дрэн­на. Уво­гу­ле мы пе­ра­ка­на­лі­ся, што ко­ні — са­мыя бліз­кія да лю­дзей жы­вё­лы. Яны эма­цы­я­наль­на тон­кія іс­то­ты, якія пры­вяз­ва­юц­ца да лю­дзей усім сва­ім вя­лі­кім сэр­цам і на­заў­сё­ды.

Но­вае жыц­цё

У но­вым до­ме К'я­ра хут­ка прый­шла ў ся­бе: яе ад­кар­мі­лі, па­чыс­ці­лі, вы­мы­лі, пры­вя­лі ў па­ра­дак ка­пы­ты, зра­бі­лі ёй так зва­ны «кон­скі ма­ні­кюр». І К'я­ра рас­цві­ла. Яе вы­ра­шы­лі па­зна­ё­міць з ін­шы­мі конь­мі. Пер­ша­га пры­вя­лі Рэй­тын­га — пры­го­жа­га, моц­на­га жа­раб­ца са свет­лай па­ла­сой на лбе. К'я­ра ка­кет­лі­ва па­гля­дзе­ла на «муж­чы­ну», хвос­ці­кам уз­мах­ну­ла, а по­тым пад­ско­чы­ла і брык­ну­ла яго ў пры­го­жую хра­пу. Рэй­тынг спа­чат­ку здзі­віў­ся та­ко­му не­ча­ка­на­му на­хаб­ству, а по­тым, пры­ціс­нуў­шы яе ў кут­ку, даў ёй у ад­каз тым жа спо­са­бам. К'я­ра ста­ла ад­ра­зу шаў­ко­вай і рах­ма­най, а праз не­ка­то­ры час у стай­ні з'я­ві­ла­ся ся­мей­ная па­ра — К'я­ра і Рэй­тынг. Пас­ля та­ко­га пос­пе­ху пры­ру­чэн­ня ко­ню­хі вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць вы­пус­ціць К'я­ру ў та­бун — але ні­чо­га не атры­ма­ла­ся, лас­ка­вай і мяк­кай яна бы­ла толь­кі з Рэй­тын­гам. У та­бу­не К'я­ра крыў­дзі­ла ін­шых ка­был, якія вы­пад­ко­ва аказ­ва­лі­ся ка­ля Рэй­тын­га. Вя­до­ма, за та­кія па­во­дзі­ны ін­шыя ко­ні па­бі­лі К'я­ру. І яе, па­бі­тую ад­туль за­бра­лі. У стай­ні спе­цы­яль­на для К'я­ры і Рэй­тын­га па­бу­да­ва­лі асоб­ную пля­цоў­ку.

 

— Так яны і жы­лі ра­зам, — рас­каз­вае Тац­ця­на. — Ра­да­ва­лі­ся і атрым­лі­ва­лі аса­ло­ду ад жыц­ця. Ма­ша пры­яз­джа­ла да на­шай не­звы­чай­най ка­бы­лы, кла­па­ці­ла­ся пра яе, кар­мі­ла і ха­дзі­ла з ёю на пра­гул­кі. Бы­ва­ла, ля­жыць на спі­не ў К'я­ры, за­га­рае... Яны доб­ра па­сяб­ра­ва­лі і ра­зу­ме­лі ад­на ад­ну. На­прык­лад, ка­лі К'я­ра ак­са­міт­ным «іга­га» ві­тае, па­ды­хо­дзіць, кла­дзе га­ла­ву на пля­чо сва­ёй ма­ла­дой гас­па­ды­ні — зна­чыць, яна га­то­ва іс­ці гу­ляць. Ка­лі ў яе не бы­ло на­строю гу­ляць, то яна ха­ва­ла­ся за жа­раб­ца. Мы та­ды і не на­стой­ва­лі, прос­та кар­мі­лі яе, пры­бі­ра­лі і сы­хо­дзі­лі. Усім бы­ло доб­ра. Нам ад па­чуц­ця, што мы вы­ра­та­ва­лі К'я­ру, а ёй — ад та­го, што яна жы­ве ў доб­рай кам­па­ніі і ў сы­тас­ці.

Але ў жыц­ці не заў­сё­ды бы­вае ўсё доб­ра. У стай­ні змя­ні­ла­ся кі­раў­ніц­тва, і доб­ра на­ла­джа­нае жыц­цё так­са­ма змя­ні­ла­ся.

Стра­ціць і знай­сці...

Рэй­тын­га пе­ра­вез­лі ў ін­шую стай­ню, К'я­ра за­ста­ла­ся ад­на і за­су­ма­ва­ла. Яна ста­ла дрэн­на ес­ці і піць і ўсё ста­я­ла ка­ля ага­ро­джы і ча­ка­ла свай­го сябра.

— У нас ад­ра­зу не атры­ма­ла­ся пе­ра­вез­ці К'я­ру да жа­раб­ца, у но­вую стай­ню. Прый­шло­ся доў­гі час шу­каць гро­шы і да­маў­ляц­ца з кі­раў­ніц­твам. І ка­лі мы ўсе гэ­тыя пы­тан­ні вы­ра­шы­лі, бы­ло поз­на.

Рэй­тынг не вы­тры­маў раз­лу­кі. Як толь­кі яго вы­ве­лі на пра­гул­ку, вы­рваў­ся ад ін­струк­та­ра і ўцёк шу­каць сваю К'я­ру. Вяр­нуць ка­ня на­зад ужо не змаг­лі. Ён прос­та згу­біў­ся у ле­се. Яго доў­га шу­ка­лі: пра­ча­са­лі ўвесь лес, апы­та­лі жы­ха­роў вёс­кі, якая бы­лі по­бач. Ні­хто ні­чо­га не ба­чыў...

К'я­ру пе­ра­вез­лі ў но­вую стай­ню, але там ужо не бы­ло Рэй­тын­га. Ва ўла­даль­ні­каў ка­был­кі так­са­ма па­ча­лі­ся жыц­цё­выя не­пры­ем­нас­ці, і яны ўжо не маг­лі ўтрым­лі­ваць яе. Гас­па­ды­ня но­вай стай­ні пра­па­на­ва­ла па­кі­нуць К'я­ру ёй, маў­ляў, яна бу­дзе доб­ра кла­па­ціц­ца аб ры­жай пры­га­жу­ні.

— І мы зга­дзі­лі­ся, — ка­жа Тац­ця­на. — Вя­до­ма, у глы­бі­ні ду­шы бы­ло ні­я­ка­ва­та ад дум­кі, што мы так кі­да­ем на­шу га­да­ван­ку, але на той час не ба­чы­лі ін­ша­га вый­сця. Спа­дзя­ва­лі­ся толь­кі на доб­рае сэр­ца той жан­чы­ны, якая абя­ца­ла кла­па­ціц­ца пра К'я­ру.

Прай­шоў не­ка­то­ры час, і Тац­ця­ну знай­шла жан­чы­на па іме­ні Вік­то­рыя, якая сцвяр­джа­ла, што ку­пі­ла іх ка­был­ку. Ака­за­ла­ся, што гас­па­ды­ня стай­ні пра­да­ла К'я­ру ад іх імя за вя­лі­кія гро­шы — 2000 еў­ра, і К'я­ра тра­пі­ла на ху­тар да но­вай гас­па­ды­ні.

— Нам да­зво­лі­лі на­ве­даць К'я­ру, — га­во­рыць Тац­ця­на. — Зра­зу­ме­ла, мы бы­лі абу­ра­ныя та­кі­мі на­ві­на­мі. Ад­нак бы­лі ўдзяч­ны лё­су, што нам яшчэ раз да­вя­ло­ся ўба­чыць К'я­ру. На ху­та­ры яна бы­ла ўжо з па­да­рва­ным зда­роў­ем — доў­гі час пра­ца­ва­ла ў пра­ка­це і ад цяж­кай ра­бо­ты ў ка­бы­лы пра­се­ла спі­на і па­ча­лі­ся праб­ле­мы з лёг­кі­мі.

Ад­нак су­ма­ваць доў­га аб сва­ёй К'я­ры Тац­ця­не і яе доч­кам не прый­шло­ся: не­ўза­ба­ве гас­па­ды­ня ху­та­ра ім па­тэ­ле­фа­на­ва­ла і ска­за­ла, што вы­ра­шы­ла пра­даць К'я­ру. На ся­мей­най на­ра­дзе бы­лы­мі гас­па­да­ра­мі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не зноў ку­піць сваю бы­лую га­да­ван­ку.

— Але мы трош­кі спаз­ні­лі­ся, — рас­каз­вае Тац­ця­на. — Не па­спе­лі за ты­дзень знай­сці гро­шы, і К'я­ру ку­піў ін­шы ча­ла­век. Но­вы гас­па­дар ад­мо­віў­ся пра­даць ка­бы­лу за бы­лы кошт і нам не ха­пі­ла гро­шаў, каб яе вы­ку­піць. Ня­гле­дзя­чы на на­ша цяж­кае фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча, я ўсё ж узя­ла крэ­дыт. Так мы на­бы­лі на­шу ўлас­ную ка­бы­лу дру­гі раз за 1000 до­ла­раў. Вось та­кая ў нас атры­ма­ла­ся рас­пла­та за здра­ду, якую мы ўчы­ні­лі К'я­ры. Тры­ма­лі на­шу К'я­ру ў ней­кім хля­ве без вок­наў. І ка­лі яе вы­ве­лі, яна ка­ла­ці­ла­ся як асі­на­вы ліст і бы­ла ўся мок­рай — звы­чай­на так зда­ра­ец­ца з конь­мі, ка­лі ім вель­мі страш­на. Мы за­бра­лі яе і ўлад­ка­ва­лі ў стай­ні пад Мінск­ам, каб бы­ло ляг­чэй на­вед­ваць яе.

Сён­ня К'я­ра жы­ве з ка­нём Ан­ты­фры­зам. Гэ­та па­ро­дзіс­ты ўкра­ін­скі вер­ха­вы конь, ён бы­лы член збор­най Бе­ла­ру­сі па вы­езд­цы ў кон­ным спор­це (да­рэ­чы, гэ­та са­мы эле­гант­ны від кон­на­га спор­ту). Ён шмат пра­ца­ваў для лю­дзей, але ка­лі на­ды­шоў час, яго так­са­ма вы­ста­ві­лі на про­даж. Гас­па­да­ры К'я­ры вы­ра­шы­лі ку­піць і яго, бо лі­чаць не­спра­вяд­лі­вым тое, што спар­тыў­ным ко­ням рэд­ка да­юць па­мер­ці сва­ёй смер­цю. Ім вель­мі крыўд­на, што лю­дзі ўсё час­цей ста­лі за­бы­ваць пра сваю ад­каз­насць за тых, ка­го пры­ру­чы­лі.

Ця­пер Тац­ця­на і яе дач­ка — ула­даль­ні­цы ўжо ні­ко­му не па­трэб­ных ко­ней. Я спа­дзя­ва­ла­ся, што куп­ле­ныя ко­ні пры­но­сяць ней­кую ка­рысць сва­ім гас­па­да­рам. Але Тац­ця­на па­ціс­кае пля­чы­ма: «Якая там ка­рысць! Яны прос­та жы­вуць!» І за гэ­тым «прос­та жы­вуць» мне ўба­чы­ла­ся і мі­ла­сэр­насць, і лю­боў, і ад­каз­насць... Я ве­даю, што тры жан­чы­ны ў гэ­тай сям'і ма­юць вя­лі­кія ча­ла­ве­чыя сэр­цы. Вя­до­ма, яны не змо­гуць вы­ра­та­ваць ад гі­бе­лі ўсіх жы­вёл, але не за­ста­юц­ца абы­яка­вы­мі да тых жы­вых іс­тот, якія аказ­ва­юц­ца з імі по­бач. І ўсе гэ­тыя жы­вё­лы: ко­ні, бяс­хвос­тая кош­ка, ка­ты-бліз­ню­кі і ін­шыя бу­дуць су­стра­каць Но­вы год не ў «мя­са­воз­цы» і не ў за­чы­не­ным дач­ным па­сёл­ку без ва­ды і ежы, а по­бач з людзь­мі, якія, як са­праўд­ныя гас­па­да­ры зям­лі, здо­ле­юць па­кла­па­ціц­ца пра іх лёс.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.