Вы тут

Далёка і блізка


*На­цы­я­наль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей пра­цяг­вае дэ­ман­стра­ваць на­ва­год­нія ўпры­га­жэн­ні, у лі­ку якіх ёсць ра­ры­тэт­ныя эк­земп­ля­ры кштал­ту шкля­ной ёлач­най цац­кі, што па­мя­тае Вен­скі ка­ляд­ны баль, або дак­лад­най ко­піі цац­кі, па­до­ра­най Па­пе Рым­ска­му Іа­а­ну Паў­лу ІІ. Вы­ста­ва пра­цяг­нец­ца аж­но да 15 лю­та­га, але лепш па­спя­шац­ца — каб на­строй, па­до­ра­ны ві­зі­там у му­зей, ад­па­вя­даў, як той ка­заў, бя­гу­ча­му мо­ман­ту. Тым больш ар­га­ні­за­та­ры ла­дзяць яшчэ і май­стар-кла­сы.

24-18

*Ша­ка­лад, цу­кер­кі, пер­ні­кі, мар­ме­лад, зе­фір і мёд. З 2 па 10 сту­дзе­ня ў Маск­ве прой­дзе мі­на­род­ны фес­ты­валь ла­сун­каў. Ад леп­шых май­строў да­га­джаць ама­та­рам роз­ных пры­сма­каў ча­ка­ец­ца шмат сюр­пры­заў.

*Эк­скур­сія-ані­ма­цыя «Мінск. Гіс­то­рыя ў асо­бах» прой­дзе 6 сту­дзе­ня. Збор апоў­дзень ля фан­та­на з гер­бам на пло­шчы Не­за­леж­нас­ці. Да­лей не­дзе ў ра­ё­не пло­шчы 8 Са­ка­ві­ка вас су­стрэ­нуць па­слы Ізя­сла­ва Яра­сла­ві­ча. Па­чы­на­ец­ца біт­ва на Ня­мі­зе. Што пас­ля? На пло­шчы Сва­бо­ды, ля ра­ту­шы, са­мім бур­га­міст­рам бу­дзе аб­ве­шча­на маг­дэ­бург­скае пра­ва. По­тым вы на­зі­ра­е­це сцэ­ну раз­го­ну ма­сон­ска­га та­ва­рыст­ва, тан­цу­е­це па-ста­ра­свец­ку ў До­ме Вань­ко­ві­чаў, да­лей вас пад­бух­тор­ва­юць да бун­ту, бо вы апы­на­е­це­ся ля до­ма-му­зея І з'ез­да РСДРП… Гэ­та ці­ка­ва, але не за­будзь­це­ся пра па­пя­рэд­нюю апла­ту — 270 000–290 000 руб­лёў (на­ша­га ча­су).

*«Ца­ры Ка­ля­ды» — брэнд вёс­кі Се­ме­жа­ва пад Слуц­кам. 13 і 14 сту­дзе­ня тут зноў бу­дуць ха­дзіць па ха­тах ра­жа­ныя і ў кож­най ха­це ра­зы­гры­ваць вер­ша­ва­ныя ка­ляд­ныя сцэн­кі. І ка­лі вы яшчэ ду­ма­е­це, што гэ­та «так са­бе», як і ў ва­шай зна­ё­май вёс­цы, то крыўд­на па­мы­ля­е­це­ся: пяць га­доў та­му се­ме­жаў­скі аб­рад ка­ля­да­ван­ня быў за­не­се­ны ЮНЭС­КА ў Спіс аб'­ек­таў не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны ча­ла­вец­тва. Ін­шы­мі сло­ва­мі ка­жу­чы, трэ­ба збі­рац­ца, каб пад­гле­дзець ды неш­та ці­ка­вае пе­ра­няць.

24-15

*На­ па­чат­ку сту­дзе­ня не­дзе ў са­сно­вым ба­ры, у 90 км ад Ча­ля­бін­ска, на бе­ра­зе гор­на­га во­зе­ра пад наз­ваю Вя­лі­кі Елан­чык уся­ля­кія-роз­ныя гу­ру ча­ка­юць ама­та­раў ёгі на фес­ты­валь «Ураль­скія са­ма­цве­ты». У пра­гра­ме: экс­та­тыч­ная ёга, ша­ман­скія тэх­ні­кі, су­фій­скія зік­ры, ста­ян­не на цві­ках, ла­вуш­кі для ро­зу­му і рас­крыц­цё сэр­ца. Што ні ка­жы, а пра­гра­ма ўраж­вае. Кошт — быц­цам бы 16 000 руб­лёў (ра­сій­скіх, зра­зу­ме­ла), але 7 000 руб­лёў трэ­ба ад­даць па­пя­рэд­не.

*З 8 па 19 сту­дзе­ня ў Іжэў­ску — што б вы­ду­ма­лі? — фес­ты­валь анёл­каў! Але ля­до­вых. Фі­гу­ры з цвёр­дай ва­ды ўста­лю­юць ля Свя­та-Мі­хай­лаў­ска­га са­бо­ра, а так­са­ма на Твор­чай да­чы і ля ўлас­на му­зея ва­ды. Ча­ка­юц­ца скульп­та­ры ад­куль за­ўгод­на, абы яны сва­і­мі пра­ца­мі пе­ра­вы­сі­лі мі­ну­ла­год­нюю коль­касць фі­гур — ка­ля двац­ца­ці. Не хо­ча­це па­спра­ба­ваць? Ча­су яшчэ да­стат­ко­ва…

24-20

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.