Вы тут

Захаваць разумны баланс


Лю­бы са­юз па­ві­нен пра­ца­ваць на даб­ра­быт сва­іх гра­ма­дзян

На­ша кра­і­на бу­дзе стар­шын­ства­ваць у Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, які пач­не функ­цы­я­на­ваць з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да. Та­кое ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та ў Маск­ве на па­ся­джэн­ні Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та.

У цэ­лым па вы­ні­ках са­мі­ту пад­пі­са­ны два дзя­сят­кі да­ку­мен­таў, на­кі­ра­ва­ных на раз­віц­цё ін­тэ­гра­цый­ных су­вя­зяў і ўдас­ка­на­лен­не дзей­нас­ці ор­га­наў са­ю­за. У пры­ват­нас­ці, вы­зна­ча­ны пе­ра­лік па­слуг, па якіх адзі­ны ры­нак у ЕА­ЭС пач­не дзей­ні­чаць ужо з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да. Гэ­та па­слу­гі роз­ніч­на­га і ап­то­ва­га ганд­лю, гас­ці­ніч­ныя, рэ­ста­ран­ныя, бу­даў­ні­чыя, сель­ска­гас­па­дар­чыя і ін­шыя па­слу­гі. Вы­зна­ча­на так­са­ма, што адзі­ны фар­ма­цэў­тыч­ны ры­нак і ры­нак мед­вы­ра­баў у ЕА­ЭС за­пра­цуе з 1 сту­дзе­ня 2016 го­да. Агуль­ны ры­нак элект­ра­энер­гіі пач­не пра­ца­ваць з 2019 го­да, адзі­ны ры­нак наф­ты і га­зу — з 2025 го­да. Да гэ­та­га ж го­да пла­ну­ец­ца ства­рыць агуль­ны фі­нан­са­вы ры­нак, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

На прэс-кан­фе­рэн­цыі па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на праб­ле­мах но­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня і на асоб­ных пы­тан­нях бе­ла­рус­ка-ра­сій­скіх ад­но­сін.

У пры­ват­нас­ці, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кан­ста­та­ваў ад­сут­насць вы­раз­на­га ме­ха­ніз­му ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў адзі­най мыт­най пра­сто­ры, звяр­нуў­шы ўва­гу на тое, што да гэ­та­га ча­су ня­вы­ра­ша­ным за­ста­ец­ца пы­тан­не сва­бод­на­га ру­ху та­ва­раў, яко­га ў поў­ным аб'­ёме як не бы­ло, так і ня­ма.

Лю­бы са­юз па­ві­нен пра­ца­ваць на даб­ра­быт сва­іх гра­ма­дзян, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Сён­ня кож­на­му з ба­коў вы­ключ­на важ­на вы­тры­маць ра­зум­ны ба­ланс па­між на­цы­я­наль­ны­мі пры­яры­тэ­та­мі і між­дзяр­жаў­ны­мі аба­вя­за­цель­ства­мі. А ўсім ра­зам — да­маг­чы­ся жа­да­най эфек­тыў­нас­ці ад Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі. Па­тэн­цы­ял кра­ін — чле­наў Са­ю­за вя­лі­кі. Зблі­жэн­не толь­кі па­мна­жае на­шы сі­лы, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — А зна­чыць, рух, як ця­пер мод­на ка­заць, на ін­тэ­гра­цый­ным трэ­ку па­ві­нен пра­цяг­вац­ца. Ін­ша­га шля­ху ў нас ня­ма». Бе­ла­рус­кі лі­дар так­са­ма пад­крэс­ліў га­тоў­насць да пра­ця­гу раў­на­праў­на­га ўза­е­ма­вы­гад­на­га дыя­ло­гу па лю­бых пы­тан­нях.

За­кра­на­ю­чы тэ­му ад­но­сін з Маск­вой, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі ска­заў: «Усё па­ку­та­ва­лі, што Пу­цін не бу­дзе су­стра­кац­ца з Лу­ка­шэн­кам. Не па­ку­туй­це! Мы з Ула­дзі­мі­рам Ула­дзі­мі­ра­ві­чам аб­мер­ка­ва­лі ўвесь комп­лекс праб­лем, звя­за­ных з бе­ла­рус­ка-ра­сій­скі­мі ад­но­сі­на­мі. Ён не та­кі ўжо і скла­да­ны. Ка­лі прэ­зі­дэн­ты бя­руц­ца за гэ­ты комп­лекс, ён заў­сё­ды вырашаўся. Мы не пер­шы год пра­цу­ем прэ­зі­дэн­та­мі. Вы­ра­ша­юц­ца гэ­тыя праб­ле­мы і сён­ня. Не трэ­ба ва­кол гэ­та­га ства­раць ажы­я­таж».

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, аб­ме­жа­ван­не па­ста­вак бе­ла­рус­кіх та­ва­раў у Ра­сію пра­хо­дзі­ла без зго­ды Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на: «Гэ­та ўсё зроб­ле­на ў ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку без якіх-не­будзь кан­суль­та­цый, аб­мі­на­ю­чы Еў­ра­зій­скую эка­на­міч­ную ка­мі­сію! — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. — Больш за тое, як ста­ла вя­до­ма ў вы­ні­ку сён­няш­ніх пе­ра­моў з Ула­дзі­мі­рам Ула­дзі­мі­ра­ві­чам, і без яго зго­ды».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пра­сіў жур­на­ліс­таў больш аку­рат­на ста­віц­ца да вы­ра­ша­е­мых у ЕА­ЭС праб­лем. Ён так­са­ма за­клі­каў жур­на­ліс­таў не пе­ра­хо­дзіць на асо­бы, не аб­ра­жаць і не пры­дум­ваць тое, ча­го ня­ма на са­мой спра­ве. «Па­да­ба­ю­ся я ка­му-не­будзь ці не — не вам вы­ра­шаць, доб­ры я ці дрэн­ны. Мя­не вы­браў на­род. Па­ва­жа­е­це бе­ла­рус­кі на­род — цяр­пі­це Лу­ка­шэн­ку», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Сён­ня не­ка­то­рыя па­лі­то­ла­гі і жур­на­ліс­ты Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі за­яў­ля­юць, што ў Лу­ка­шэн­кі 2015 год — асаб­лі­вы: прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры, та­му ёсць шанц і маг­чы­масць яго «ад­стро­іць». Су­па­кой­це­ся, па­но­ве! Лу­ка­шэн­ка не той ча­ла­век, яко­га мож­на «ад­стро­іць». Ён ужо прэ­зі­дэнц­ка­га хле­ба на­еў­ся. На­ват у са­май гор­шай сі­ту­а­цыі я па­ку­та­ваць не бу­ду. Але «стро­іць» мя­не мо­жа толь­кі бе­ла­рус­кі на­род», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Ён да­даў, што, на­ват ка­лі ўвесь свет вы­сту­піць сён­ня су­праць Лу­ка­шэн­кі, ён усё роў­на ста­не Прэ­зі­дэн­там, ка­лі бе­ла­рус­кі на­род гэ­та­га за­хо­ча.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.