Вы тут

Mянтуз — пад трайной «абаронай»


З 25 снеж­ня па 28 лю­та­га ў кра­і­не ўста­наў­лі­ва­ец­ца за­ба­ро­на на лоў­лю звы­чай­на­га мен­ту­за. Гэ­та звя­за­на з ахо­вай вы­шэй­зга­да­на­га ві­ду ры­бы пад­час не­рас­та­ва­га пе­ры­я­ду.

— На пра­ця­гу амаль двух ме­ся­цаў мян­туз не­рас­ціц­ца ў ха­лод­най, бліз­кай да ну­ля гра­ду­саў, ва­дзе. Пры вя­лі­кіх ма­ра­зах не­раст пра­хо­дзіць больш ак­тыў­на, чым пад­час ад­ліг, — рас­ка­за­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — Мян­туз — адзі­ны прад­стаў­нік ся­мей­ства трас­ко­вых у прэс­ных во­дах. Ён, як і ўсе трас­ко­выя, хо­ла­да­лю­бі­вы і су­стра­ка­ец­ца толь­кі ў паў­ноч­ным паў­шар'і. У Бе­ла­ру­сі жы­ве ў ба­сей­нах За­ход­няй Дзві­ны, Нё­ма­на, За­ход­ня­га Бу­га, Дняп­ра, Со­жа, Пры­пя­ці, у азё­рах Брас­лаў­скай і На­ра­чан­скай груп.

Цёп­лыя зі­мы ад­моў­на ад­бі­ва­юц­ца на ўмо­вах ад­наў­лен­ня мен­ту­за. Сваю «леп­ту» ўно­сяць і бра­кань­е­ры. Та­му за не­за­кон­ную зда­бы­чу мен­ту­за ў пе­ры­яд не­рас­ту па­ру­шаль­нік аба­вя­за­ны бу­дзе па­крыць на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду ў трай­ным па­ме­ры — 27 ба­за­вых ве­лі­чынь за кож­ную асо­бі­ну. Акра­мя та­го, яму па­гра­жае на­ват кры­мі­наль­ная ад­каз­насць, ка­лі су­ма на­не­се­най шко­ды скла­дзе больш за 100 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.