Вы тут

Разам мы — сіла


На­ша кра­і­на бы­ла і за­ста­ец­ца вер­най са­юз­ніц­ка­му аба­вяз­ку ў Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў дзяр­жаў — чле­наў АДКБ, якая прай­шла ў Маск­ве, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Я не раз пад­крэс­лі­ваў і сён­ня паў­та­ру: Бе­ла­русь бы­ла і за­ста­ец­ца вер­най са­юз­ніц­ка­му аба­вяз­ку ў ме­жах Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы. І пры гэ­тым мы не пры­еха­лі ў Маск­ву з пра­цяг­ну­тай ру­кой штось­ці пра­сіць на­ўза­мен ча­го-не­будзь», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі лі­чыць, што кра­і­ны АДКБ па­він­ны цвёр­да і ар­гу­мен­та­ва­на пра­соў­ваць на між­на­род­ных пля­цоў­ках агуль­ную па­зі­цыю, якая бу­дзе пра­ца­ваць на ўма­ца­ван­не аў­та­ры­тэ­ту ар­га­ні­за­цыі.

«Сі­ту­а­цыя ў на­шых ме­жах яшчэ ні­ко­лі не бы­ла та­кой на­пру­жа­най і не­бяс­печ­най, — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Маш­таб­ныя ры­зы­кі і вы­клі­кі па­тра­бу­юць ска­ар­ды­на­ва­най па­лі­ты­кі ўсіх нас». На дум­ку кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, у іс­ну­ю­чых умо­вах асноў­ным срод­кам вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў і зні­жэн­ня на­пру­жа­нас­ці ў ад­но­сі­нах па­він­ны быць перш за ўсё дып­ла­ма­тыч­ныя ме­ры.

Акра­мя та­го, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі лі­чыць, што АДКБ не­аб­ход­на ўдас­ка­наль­ваць ка­лек­тыў­ны сі­ла­вы па­тэн­цы­ял, і гэ­тая па­зі­цыя за­хоў­вае сваю пер­ша­чар­го­вую важ­насць. Пры гэ­тым кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы асаб­лі­ва ад­зна­чыў, што раз­віц­цё ва­ен­на­га склад­ні­ка ар­га­ні­за­цыі не па­він­на раз­гля­дац­ца вы­ключ­на як ства­рэн­не якіх-не­будзь но­вых яе эле­мен­таў. «У пер­шую чар­гу вар­та прак­тыч­на ад­пра­цоў­ваць пы­тан­ні кі­ра­ван­ня і ал­га­рыт­мы пры­мя­нен­ня ўжо іс­ну­ю­чых сіл», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, па ме­ры па­шы­рэн­ня і раз­віц­ця агуль­най эка­на­міч­най пра­сто­ры ў фар­ма­це Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, член­скі склад яко­га ўжо прак­тыч­на ідэн­тыч­ны скла­ду АДКБ, уз­рас­тае важ­насць аба­ро­ны эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў. Для гэ­та­га мо­гуць быць вы­ка­ры­ста­ны іс­ну­ю­чыя ў АДКБ ме­ха­ніз­мы ўза­е­ма­дзе­ян­ня спе­цы­яль­ных і ін­шых служ­баў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­жа­даў пос­пе­хаў прэ­зі­дэн­ту Та­джы­кі­ста­на Эма­ма­лі Рах­мо­ну, які пры­мае стар­шын­ства ў ар­га­ні­за­цыі ў важ­ны і асаб­лі­вы год — 70-й га­да­ві­ны Пе­ра­мо­гі над фа­шыз­мам у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. «Зна­ка­вая і па­мят­ная для ўсіх да­та звяз­вае нас не толь­кі агуль­най гіс­то­ры­яй, але і на­кла­дае да­дат­ко­выя ма­раль­ныя аба­вя­за­цель­ствы і ад­каз­насць за за­ха­ван­не мі­ру ў на­шым рэ­гі­ё­не», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня Са­ве­та ка­лек­тыў­най бяс­пе­кі АДКБ кі­раў­ні­кі дзяр­жаў пад­пі­са­лі ка­ля 20 да­ку­мен­таў. У пры­ват­нас­ці, лі­да­ры кра­ін АДКБ пры­ня­лі ра­шэн­не аб ства­рэн­ні ка­лек­тыў­ных авія­цый­ных сіл, ан­ты­нар­ка­тыч­ную стра­тэ­гію дзяр­жаў — чле­наў АДКБ да 2020 го­да, пад­пі­са­лі пра­та­кол аб уза­е­ма­дзе­ян­ні дзяр­жаў АДКБ па су­праць­дзе­ян­ні зла­чын­най дзей­нас­ці ў ін­фар­ма­цый­най сфе­ры, за­цвер­дзі­лі па­ла­жэн­не аб апе­ра­цыі па­ста­ян­на­га дзе­ян­ня па су­праць­дзе­ян­ні зла­чын­ствам у сфе­ры ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій (апе­ра­цыя «Прок­сі»).

У за­яве, пад­пі­са­най па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня, кі­раў­ні­кі дзяр­жаў — чле­наў АДКБ вы­ка­за­лі за­не­па­ко­е­насць эс­ка­ла­цы­яй на­пру­жа­нас­ці, якая на­зі­ра­ец­ца апош­нім ча­сам, а так­са­ма ад­ра­джэн­нем неа­на­цысц­кай ідэа­ло­гіі, дэ­гра­да­цы­яй ме­ха­ніз­маў за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі ў све­це і з'яў­лен­нем но­вых кан­флікт­ных зон, у тым лі­ку на еў­ра­зій­скай пра­сто­ры. На дум­ку лі­да­раў кра­ін АДКБ, гэ­та па­тра­буе пры­няц­ця не­ад­клад­ных мер па ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ў све­це.

Што ты­чыц­ца сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, то кі­раў­ні­кі дзяр­жаў АДКБ лі­чаць не­аб­ход­ным на­ладж­ван­не пе­ра­моў­на­га пра­цэ­су па­між усі­мі су­праць­лег­лы­мі ба­ка­мі, у тым лі­ку для пры­няц­ця эк­стран­ных мер па пе­ра­адо­лен­ні на­ступ­стваў гу­ма­ні­тар­най ка­та­стро­фы, і вы­сту­па­юць за больш хут­кае ад­наў­лен­не мі­ру.

Кі­раў­ні­кі дзяр­жаў — чле­наў ар­га­ні­за­цыі вы­ка­за­лі на­мер і ў да­лей­шым ума­цоў­ваць сіс­тэ­му ка­лек­тыў­най бяс­пе­кі АДКБ і пад­крэс­лі­лі, што раз­гля­да­юць ар­га­ні­за­цыю ў якас­ці ад­на­го з най­важ­ней­шых ін­стру­мен­таў, якія за­бяс­печ­ва­юць бяс­пе­ку, не­за­леж­насць, тэ­ры­та­ры­яль­ную цэ­лас­насць і су­ве­рэ­ні­тэт кра­ін — чле­наў АДКБ, ста­біль­насць у зо­не яе ад­каз­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.