Вы тут

У вас будзе дзіця


У апош­нія дні ады­хо­дзя­ча­га го­да «Звяз­да» пра­цяг­вае зна­ё­міць чы­та­чоў з ма­лень­кі­мі ге­ро­я­мі руб­ры­кі «У вас бу­дзе дзі­ця», што ўжо трэ­ці год вы­хо­дзіць на тэ­ле­ка­на­ле АНТ і шу­кае но­выя сем'і дзе­цям, якія па роз­ных пры­чы­нах за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апе­кі, лю­бо­ві і кло­па­ту.
53 дзі­ця­ці за гэ­ты час ужо апы­ну­лі­ся ў сем'­ях. 

24-21

Прад­стаў­ля­ем ва­шай ува­зе па­тэн­цый­ную ма­мі­ну па­моч­ні­цу і прос­та вель­мі аба­яль­ную дзяў­чын­ку, са­мым вя­лі­кім на­ва­год­нім жа­дан­нем якой, на­пэў­на, бы­ло б знай­сці ма­му і та­ту:

Ва­ля

Мі­лая, усмеш­лі­вая, доб­ра­зыч­лі­вая 6-га­до­вая дзяў­чын­ка вы­хоў­ва­ец­ца сён­ня ў Ма­зыр­скім дзі­ця­чым до­ме ў Го­мель­скай воб­лас­ці. Ка­неш­не, як усе ма­лень­кія пры­га­жу­ні, яна лю­біць пры­мя­раць роз­ныя ўбо­ры і ўяў­ляць ся­бе ка­зач­най прын­цэ­сай, якая вось-вось тра­піць на баль. Пры гэ­тым Ва­ля не толь­кі са­ма кру­ціц­ца пе­рад люс­тэр­кам, але і ўпры­гож­вае ін­шых дзяў­чат са сва­ёй гру­пы, а так­са­ма пры­бі­рае ў свя­точ­ныя строі і ро­біць пры­чос­кі ўсім на­яў­ным ляль­кам... Па сло­вах пе­да­го­гаў, Ва­ля — жва­вае дзі­ця, якое з ад­ноль­ка­вым ім­пэ­там уклю­ча­ец­ца і ў гуль­ню, і ў пра­цу, ка­лі трэ­ба да­па­маг­чы да­рос­лым.

«Яе вель­мі ці­ка­вяць му­зыч­ныя за­ня­ткі, бо Ва­ля лю­біць тан­ца­ваць і слу­хаць му­зы­ку, доб­ра ад­чу­вае рытм, — ад­зна­чае пе­да­гог Свят­ла­на Гру­ні­на. — У па­ста­ноў­ках і гуль­нях яна лю­біць быць лі­да­рам і пры­мя­рае на ся­бе га­лоў­ныя ро­лі, але пры гэ­тым ра­зу­мее і ро­лі ін­шых дзя­цей, вель­мі пры­яз­на да іх ста­віц­ца». Бы­ло б цу­доў­на, мяр­ку­юць вы­ха­валь­ні­кі, ка­лі б для Ва­лі знай­шлі­ся лю­бя­чыя і кла­пат­лі­выя баць­кі, якія зра­зу­ме­юць і пад­тры­ма­юць схіль­нас­ці дзяў­чын­кі — жа­дан­не тан­ца­ваць, ма­ля­ваць, ра­біць тыя ж крэ­а­тыў­ныя пры­чос­кі ляль­кам і ра­да­ваць сва­і­мі твор­чы­мі пос­пе­ха­мі бліз­кіх лю­дзей...

...Ка­лі вы хо­ча­це да­ве­дац­ца пра Ва­лю больш, па­тэ­ле­фа­нуй­це па ну­ма­ры (017) 284-71-51. Гэ­та тэ­ле­фон На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Так­са­ма для тых, хто хо­ча ўсы­на­віць дзі­ця, на сай­це vіdеораssроrt.ru зме­шча­ны ві­дэа­кур­сы, пад­рых­та­ва­ныя су­мес­на НЦУ і твор­чай гру­пай пра­ек­та.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.