Вы тут

Чарга па гарантыю


Не, ну трэ­ба бы­ло мя­не ад­пра­віць у банк ме­на­ві­та ў са­мы ня­зруч­ны час! Усе ж ка­му­нал­ку аплач­ва­юць: лю­дзей як у аў­то­бу­се ў гадзіну-пік. Атрым­лі­ваю свой ну­мар у элект­рон­най чар­зе — 65. Уліч­ва­ю­чы, што толь­кі што пай­шоў 25-ы, не вель­мі мне па­шчас­ці­ла. Але ня­ма ку­ды па­дзец­ца: тэр­мі­но­ва трэ­ба за­пла­ціць ня­шчас­ныя 60 ты­сяч за ка­даст­ра­выя па­слу­гі. Праз не­каль­кі хві­лін вы­свет­лі­ла­ся, што ў на­тоў­пе не толь­кі пла­цель­шчы­кі ка­му­нал­кі: ледзь не праз ад­на­го да кас па­ды­хо­дзі­лі з пы­тан­нем аб ад­крыц­ці ўкла­даў.

Што ха­рак­тэр­на, ся­род уклад­чы­каў бы­лі лю­дзі роз­на­га ўзрос­ту. За­ўва­жыў я па­ру пен­сі­я­не­рак, ад­на з якіх вель­мі пе­ра­жы­ва­ла, што ў ка­се, дзе яна ста­я­ла, нель­га ад­крыць уклад. «Не хва­люй­це­ся. Мы вас на­кі­ру­ем у ін­шае акно. Там вас за­раз пры­муць», — су­па­ко­і­лі жан­чы­ну ра­бот­ні­цы бан­ка. І ха­ця не ўсе вы­пад­кі апе­ра­цый з дэ­па­зі­та­мі ты­чы­лі­ся ад­крыц­ця но­вых (ад­на жан­чы­на зня­ла тэр­мі­но­вы ўклад на 15 дзён і пра­доў­жыць яго ці ад­крыць ін­шы ад­мо­ві­ла­ся), тэн­дэн­цыя за­ўваж­ная — па­чаў­ся пры­ток укла­даў у бе­ла­рус­кіх руб­лях.

Пра гэ­та яшчэ на­пя­рэ­дад­ні па­ве­дам­ляў На­цы­я­наль­ны банк — толь­кі за адзін дзень 20 снеж­ня пры­рост руб­лё­вых укла­даў на­сель­ніц­тва ў бе­ла­рус­кіх бан­ках пе­ра­вы­сіў 83 млрд. Пры гэ­тым, па­вод­ле звес­так Нац­бан­ка, ад­зна­ча­ец­ца знач­нае па­вы­шэн­не ці­ка­вас­ці гра­ма­дзян да тэр­мі­но­вых га­ран­та­ва­ных ашчад­ных укла­даў. За 20 снеж­ня гра­ма­дзя­не раз­мяс­ці­лі на іх больш за 138 млрд руб­лёў. Па­доб­ныя ўкла­ды, якія аба­ро­не­ны ад кур­са­вых ры­зык, ёсць у Бе­ла­рус­бан­ку, Бел­ін­вест­бан­ку і Бе­ла­грап­рам­бан­ку. Акра­мя та­го, у боль­шас­ці бе­ла­рус­кіх бан­каў цяпер мож­на ад­крыць дэ­па­зіт з пры­быт­ко­вас­цю ў 50% га­да­вых.

Атрым­лі­ва­ец­ца, што за­ха­ды ўра­да і На­цы­я­наль­на­га бан­ка (пры­нам­сі, на пер­шых эта­пах) зай­ме­лі плён: пры­ваб­насць збе­ра­жэн­няў у бе­ла­рус­кіх руб­лях па­вы­сі­ла­ся.

Ці­ка­ва і тое, што не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія бан­кі па­ча­лі вы­стаў­ляць но­выя кур­сы ў аб­мен­ні­ках. Куп­ля да­ра­жэй за про­даж, па­коль­кі курс па­каз­ва­ец­ца без улі­ку збо­ру ў 30%. Як па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА, прад­стаў­ні­кі бан­каў­скіх ко­лаў ад­зна­чы­лі, што па­вы­сіць курс куп­лі ва­лю­ты па­рэ­ка­мен­да­ваў На­цы­я­наль­ны банк, каб ма­ты­ва­ваць на­сель­ніц­тва пра­да­ваць ва­лю­ту ў аб­мен­ні­ках і не даць раз­віц­ца це­ня­во­му рын­ку.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.