Вы тут

Ліст да чараўніка


«Да­ра­гі Дзед Ма­роз!» — ста­ран­на, ледзь не вы­су­нуў­шы язык ад на­пру­жан­ня, кры­вы­мі лі­та­ра­мі на ўвесь ар­куш вы­во­дзіць мая 4-га­до­вая дач­ка. Пі­шац­ца цяж­ка, лі­та­ры гля­дзяць у роз­ныя ба­кі і спра­бу­юць абяр­нуц­ца не­зра­зу­ме­лы­мі крам­зо­ля­мі, ар­ку­ша не ха­пае — бя­рэм дру­гі. Яна яшчэ не вы­ра­шы­ла дак­лад­на, пра што бу­дзе пра­сіць — жа­дан­няў у гэ­тай ма­лой столь­кі, што хо­піць на дзе­ся­ця­рых: тут та­бе і «на­бор док­та­ра», і «су­кен­ка, як у прын­цэ­сы», і «па­ехаць з баць­ка­мі на мо­ра», і «бра­ці­ка або сяст­рыч­ку», і «пай­граць з ба­бу­ляй у шах­ма­ты», і «каб на­ша Да­ша вый­гра­ла за­ла­ты ме­даль», і «ша­ка­лад­ныя яй­кі з по­ні», і на­ват «мір ва ўсім све­це» (апош­няе яна па­куль што сла­ба ўяў­ляе, але не­дзе па­чу­ла і ўха­пі­ла вы­раз).

Уз­гад­ваю рап­там, як — зда­ец­ца, кла­се ў 10-м — ма­ла­ды на­стаў­нік рус­кай мо­вы, які прый­шоў на за­ме­ну хво­рай ка­ле­гі, му­чыў­ся, чым бы нас за­няць, ка­лі ацэн­кі за чвэрць ужо вы­стаў­ле­ны. І пра­па­на­ваў... на­пі­саць ліс­ты да Дзе­да Ма­ро­за. Але па­ста­віў нам умо­ву — пра­сіць толь­кі пра тое, што не за­ле­жыць ад нас, ча­го не мо­жам да­сяг­нуць са­ма­стой­на. Ба­дзё­ра вы­веў­шы пер­шыя рад­кі, мы з су­сед­кай па пар­це за­ду­ма­лі­ся: што па­пра­сіць? Штось­ці з рэ­чаў ці тэх­ні­кі — дык гэ­та да баць­коў (бу­дзем шчы­ры­мі, прычым тут ка­зач­ны дзед?) Скон­чыць шко­лу з ме­да­лём і па­сту­піць у ін­сты­тут — гэ­та да са­міх ся­бе. Міль­ён (та­ды гэ­та бы­ла яшчэ су­ма!) руб­лёў і ма­шы­ну — дык ідзі, за­ра­бі! Ра­ней пай­сці з уро­каў — мож­на і на­стаў­ні­ка ўга­ва­рыць... Ка­ра­цей, са­чы­нен­не да зван­ка, зда­ец­ца, не да­пі­саў ні­хто.

Ці­ка­ва, пра што я маг­ла б па­пра­сіць Дзе­да Ма­ро­за ця­пер, не пе­ра­клад­ва­ю­чы на яго функ­цыі ін­шых, рэ­аль­ных асоб са сфе­ры эка­но­мі­кі, аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня і г.д.?

На­пэў­на, пра тое, каб у дач­кі, дый на­огул у боль­шас­ці дзя­цей, бы­ло менш пры­чын для слёз і на­год крыў­да­ваць на нас, да­рос­лых. Каб праз пэў­ны час не спат­рэ­бі­ла­ся на­ша да­па­мо­га ў по­шу­ку но­вых сем'­яў тым дзе­цям, якія за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апе­кі — прос­та та­му, што ўсе гэ­тыя дзе­ці ўжо ўсе знай­шлі дом, дзе жы­ве лю­боў... Пра тое, каб та­та мог узяць прык­лад са жва­вых еў­ра­пей­скіх пен­сі­я­не­раў, якія ў па­жы­лым уз­рос­це па­да­рож­ні­ча­юць па све­це і ўма­цоў­ва­юць зда­роўе, і каб на­шы жан­чы­ны «за 50» ня­хай са­бе і не вы­гля­да­лі, як поп-дзі­ва Ма­дон­на, але і не ад­чу­ва­лі б ся­бе ста­рэнь­кі­мі, хво­ры­мі ўшчэнт ба­б­ка­мі... Пра тое, каб не­ка­то­рыя асаб­лі­ва ўпар­тыя сва­я­кі, якія ўхіт­ра­юц­ца з-за рэ­аль­ных, а час­цей на­ду­ма­ных пад­стаў дзе­ся­ці­год­дзя­мі (!) не раз­маў­ляць ад­но з ад­ным і не пад­трым­лі­ваць ста­сун­кі, на­рэш­це зра­зу­ме­лі, які гэ­та ўсё тлум, бо на­са­мрэч ня­ма на све­це ні­чо­га да­ра­жэй­ша­га, чым род­ныя лю­дзі... Пра тое, каб звод­ка кры­мі­наль­ных на­він і ДТЗ па аб'­ёме ра­бі­ла­ся ўсё мен­шай, бо су­гра­ма­дзя­не зболь­ша­га па­ча­лі вы­кон­ваць прос­тае і не­ве­ра­год­нае — жыць у гра­мад­стве па пра­ві­лах, па ма­раль­ных нор­мах і па сум­лен­ні... Ну, і пра мір ва ўсім све­це, на­пэў­на. Хоць бы не­на­доў­га, але ва ўсім.

Зрэш­ты, зда­ец­ца, гэ­та я зноў не па ад­ра­се...

З на­ды­хо­дзя­чым Но­вым го­дам і Ка­ля­да­мі вас, ша­ноў­ныя чы­та­чы! У ча­кан­ні цу­даў не спа­дзя­вай­це­ся, ка­лі лас­ка, толь­кі на Дзе­да Ма­ро­за. Ён адзін, а нас мно­га. І част­ку ўлас­ных жа­дан­няў мы мо­жам здзейс­ніць са­мі, не ад­клад­ва­ю­чы на заўт­раш­ні дзень і тым больш на на­ступ­ны год.

А вы, да­рэ­чы, што па­пра­сі­лі ў ча­раў­ні­ка?..

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.