Вы тут

Не трэба казак


Мін­ган­даль за­клі­кае ін­тэр­нэт-пра­даў­цоў да сум­лен­най пра­цы

Пад­час су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі най­буй­ней­шых ін­тэр­нэт-пля­цо­вак і ін­тэр­нэт-крам кра­і­ны Мін­ган­даль пад­ра­бяз­на аб­мер­ка­ваў ра­бо­ту ў сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся. Ганд­ля­ры вы­ка­за­лі свае пра­па­но­вы, за­ўва­гі. Дыс­ку­сія доў­жы­ла­ся ка­ля дзвюх га­дзін. Як па­тлу­ма­чы­ла на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Іры­на Нар­ке­віч, та­кія су­стрэ­чы да­зво­ляць вы­пра­ца­ваць свое­асаб­лі­вую схе­му, як ру­хац­ца да­лей.

На­мес­нік мі­ніст­ра пад­крэс­лі­ла: «Пра­ца­ваць сён­ня скла­да­на ўсім (ста­цы­я­нар­най роз­ні­цы, ім­пар­цё­рам і інш.). Ад­нак усе пра­цу­юць над тым, каб вы­раў­няць цэ­ны і не да­пус­ціць гэ­та­га га­ла­пі­ру­ю­ча­га скач­ка, не да­пус­ціць пад­ма­ну гра­ма­дзян, якія бу­дуць куп­ляць та­вар па ка­зач­ных цэ­нах». Та­му яна яшчэ раз за­клі­ка­ла ган­даль (у пры­ват­нас­ці, ін­тэр­нэт-пля­цоў­кі) быць сум­лен­ны­мі ў сён­няш­ніх умо­вах. У цэ­лым, па на­зі­ран­нях Іры­ны Нар­ке­віч, сі­ту­а­цыя па­чы­нае ста­бі­лі­за­вац­ца. «Ад­нак не ўсе ін­тэр­нэт-кра­мы ў нас скан­цэнт­ра­ва­ны на буй­ных пля­цоў­ках. Ёсць тыя, якія пра­цу­юць са­ма­стой­на. Для гэ­тых прад­стаў­ні­коў ма­ло­га біз­не­су мы да­дат­ко­ва пра­во­дзім тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту на сай­це, пла­ну­ем пра­вес­ці се­мі­нар», — ска­за­ла Іры­на Нар­ке­віч. А па­куль Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю пры­пы­ні­ла пра­цу яшчэ ча­ты­рох ін­тэр­нэт-крам. «Яны зна­хо­дзі­лі­ся не на буй­ных ін­тэр­нэт-пля­цоў­ках. Вы­явіць іх нам да­па­маг­лі гра­ма­дзя­не, якія па­тэ­ле­фа­на­ва­лі на «га­ра­чую лі­нію», — цы­туе БЕЛ­ТА на­мес­ні­ка мі­ніст­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.