Вы тут

Навагодніх падарункаў хопіць усім


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» на­ве­даў не­каль­кі ганд­лё­вых цэнт­раў Мін­ска, каб зра­зу­мець сі­ту­а­цыю знут­ры.

Аў­то­рак, 23 снеж­ня. Зда­ва­ла­ся б, пра­цоў­ны дзень. Але пе­ра­сту­па­ю­чы па­рог ад­на­го з цэнт­раль­ных мін­скіх ганд­лё­вых цэнт­раў дзесь­ці ў 10:30 ра­ні­цы, лю­дзей у ім уба­чыў столь­кі, коль­кі не заў­сё­ды бы­вае ў вы­хад­ныя ве­ча­рам. Паў­сюль дзе­ла­ві­та хо­дзяць тро­хі збян­тэ­жа­ныя па­куп­ні­кі і вы­ра­ша­юць, што ж ку­піць на­пя­рэ­дад­ні на­ва­год­ніх свят. Па­ды­шоў­шы да ад­на­го з пра­даў­цоў, да­ве­даў­ся, што ў ганд­лё­вым цэнт­ры пра­ду­гле­джа­на 20-пра­цэнт­ная зніж­ка на мно­гія та­ва­ры. Да­ра­жэць жа ў блі­жэй­шы ме­сяц ні­што не збі­ра­ец­ца. Вя­лі­кая коль­касць та­ва­ру бы­ла атры­ма­на яшчэ па ста­рой ца­не. Ад­нак, па сло­вах пра­даў­цоў, пас­ля ўвя­дзен­ня збо­ру на куп­лю ва­лю­ты, лю­дзі са­праў­ды па­ча­лі больш скуп­ляць, чым ка­лі б гэ­та бы­ла прос­та пад­рых­тоў­ка да свят.

Да­лей да­вя­ло­ся па­кі­нуць цэнтр ста­лі­цы, каб па­тра­піць у ін­шы буй­ны ма­га­зін. Тут бы­ло кры­ху менш лю­дзей. На­род збі­ра­ец­ца ў асноў­ным ка­ля ад­дзе­лаў элект­ра­тэх­ні­кі, пар­фу­ме­рыі, юве­лір­ных вы­ра­баў і бы­та­вых пры­бо­раў. Па­лі­цы з элект­ра­пры­бо­ра­мі не пус­ту­юць, але та­вар там рас­стаў­ле­ны шы­ро­ка. Асаб­лі­ва пры­цяг­нуў ува­гу ад­дзел ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, дзе іх бы­ло вель­мі ма­ла. Яны бы­лі па «ста­рых цэ­нах». Атрым­лі­ва­ец­ца пра­цэн­таў на 30 тан­ней­шыя, чым у ін­тэр­нэ­це. Але, як па­тлу­ма­чы­лі пра­даў­цы, пас­ля Но­ва­га го­да прый­дзе но­вая пар­тыя, ска­рэк­та­ва­ная на сён­няш­нюю эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю. А вось ад­дзел юве­лір­ных вы­ра­баў здзі­віў сва­ім ба­га­тым вы­ба­рам.

Да Но­ва­га го­да ўсе па­він­ны вы­кон­ваць уста­ноў­ку на не­па­ве­лі­чэн­не цэн. І на­ват пра­да­ваць та­ва­ры па вя­лі­кіх зніж­ках. Бо не­ўза­ба­ве Но­вы год, і пры­стой­насць ні­хто не ад­мя­няў ся­род пра­даў­цоў. Трэ­ба са­праў­ды гра­мат­на пра­лі­чыць коль­касць та­ва­раў, каб заў­сё­ды тры­маць віт­ры­ны за­поў­не­ны­мі. Шмат ка­му гэ­та ўда­ец­ца на­ват у мо­мант ажы­я­та­жу і пе­рад­на­ва­год­няй лі­ха­ман­кі.

Ілья Кры­жэ­віч.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.