Вы тут

Хочаце — верце…


Год Ка­зы ідэа­льна па­ды­хо­дзіць для з'яў­лен­ня на свет не­маў­ля­ці

Дзе­ці, якія на­ро­дзяц­ца ў 2015‑м, бу­дуць лі­да­ра­мі і шчас­ліў­чы­ка­мі па жыц­ці. Пры­нам­сі, так сцвяр­джа­юць кі­тай­скія аст­ро­ла­гі. Та­му, ка­лі вы ча­ка­е­це або яшчэ толь­кі пла­ну­е­це на­ле­та па­паў­нен­не ў сям'і, звяр­ні­це ўва­гу на іх прад­ка­зан­ні.

24-10 копия

—«Каз­ля­ня­там» час­та лёг­ка ўда­ец­ца тое, за што ін­шыя вя­дуць доў­гую і ча­сам да­во­лі жорст­кую ба­раць­бу, — рас­каз­вае аст­ро­лаг і ну­ма­ро­лаг Алі­на ВОЛ­КА­ВА.— Гэ­тыя дзе­ці ўме­юць схі­ляць да ся­бе лю­дзей, яны спа­гад­лі­выя, заўж­ды га­то­выя прый­сці на да­па­мо­гу ін­ша­му. Не­ка­то­рыя, праў­да, лёг­ка трап­ля­юць пад чу­жы ўплыў — як доб­ры, так і не вель­мі — але боль­шасць пра­яў­ляе ўлас­ці­вую Ка­зе ўпар­тасць і га­тоў­насць па­ста­яць за ся­бе.

2015 год лі­чыц­ца над­звы­чай спры­яль­ным для на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці, бо за­кла­дзе ў ма­лень­кім ча­ла­ве­ку мэ­та­на­кі­ра­ва­насць, ад­ва­гу і імк­нен­не да ак­тыў­на­га ла­ду бу­ду­ча­га на­сы­ча­на­га жыц­ця. Праў­да, част­ко­ва ста­ноў­чыя якас­ці бу­дуць «ураў­на­ва­жа­ны» ўпарт­асцю, схіль­нас­цю па­кі­даць за са­бой апош­няе сло­ва і ня­ўмен­нем іс­ці на кам­пра­міс, так што баць­кам да­вя­дзец­ца доб­ра па­па­цець, вы­пра­цоў­ва­ю­чы дзейс­ную і не­па­хіс­ную стра­тэ­гію ад­но­сін з гэ­тым дзі­цем. За­тое, ка­лі вам удас­ца пра­віль­на рас­ста­віць пры­яры­тэ­ты і за­клас­ці ма­раль­ныя нор­мы ў свя­до­масць ма­ло­га, то праз пэў­ны час Каз­ля­ня ад­пла­ціць вам удвая, ва­ло­да­ю­чы асаб­лі­вай схіль­нас­цю да ся­мей­ных тра­ды­цый, па­ва­гай да ка­ра­нёў і бе­раж­лі­вым стаў­лен­нем да бліз­кіх. А ў бу­ду­чы­ні, пры на­леж­ным ім­пэ­це, ва­шы ўжо да­рос­лыя дзе­ці змо­гуць рэа­лі­за­ваць яшчэ адзін да­дзе­ны ня­бё­са­мі дар — умен­не зда­бы­ваць гро­шы лі­та­раль­на з па­вет­ра, ра­біць па­спя­хо­вы­мі і пры­быт­ко­вы­мі ўсе спра­вы, да якіх у іх са­праў­ды бу­дзе ля­жаць ду­ша.

Без­умоў­на, усе дзе­ці, як і лю­дзі на­огул, зу­сім роз­ныя, та­му пе­ра­лі­ча­ныя вы­шэй якас­ці ў ка­гось­ці пра­явяц­ца ў поў­най ме­ры, а ў ін­ша­га, маг­чы­ма, бу­дуць ледзь за­ўваж­ны­мі. Свой уплыў зро­біць і «ге­не­тыч­ная па­мяць», за­ха­ва­ная ў кан­крэт­най сям'і, і вы­бра­нае для не­маў­ля­ці імя, так­са­ма важ­най бу­дзе і кан­крэт­ная да­та на­ра­джэн­ня. Та­кім чы­нам, ка­лі вы ча­ка­е­це з'яў­лен­ня на свет…

…Ва­да­лея (20 сту­дзе­ня — 18 лю­та­га). Рых­туй­це­ся да аб­вост­ра­ных пра­яў упарт­асці. Ма­лень­кіх Ва­да­ле­яў бу­дзе скла­да­на ўга­ва­рыць зра­біць штось­ці, што ім ка­тэ­га­рыч­на не да­спа­до­бы — з ку­ды боль­шым за­да­валь­нен­нем яны зро­бяць на­зло баць­кам. І з па­зі­цыі сі­лы пе­ра­ка­наць іх не ўдас­ца, та­му да­вя­дзец­ца ву­чыц­ца раз­маў­ляць па-доб­ра­му і ад­кры­ваць у са­бе та­лент дып­ла­ма­та. У пад­лет­ка­вым уз­рос­це важ­на, у якой кам­па­ніі бу­дзе ба­віць час Ва­да­лей. Ка­лі вы па­спя­хо­ва пе­ра­адо­ле­е­це кры­зі­сы пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту — лі­чы­це, што на­бы­лі са­бе са­ма­га вер­на­га сяб­ра на ўсё жыц­цё.

…Рыб (19 лю­та­га — 20 са­ка­ві­ка). «Да­рос­лы не па ўзрос­це» — гэ­та пра іх, ма­лень­кіх Ры­бак. У дзя­цей, на­ро­джа­ных пад гэ­тым зна­кам, ра­на пра­явяц­ца раз­важ­лі­васць і са­ма­стой­насць, умен­не доб­ра ра­зу­мець да­рос­лых і ча­сам пад­каз­ваць ім пра­віль­ныя ра­шэн­ні. Ва­шай га­лоў­най за­да­чай бу­дзе да­па­мо­га ў са­цы­я­лі­за­цыі дзі­ця­ці, каб яно не за­ста­ло­ся «чу­жым ся­род сва­іх» і ву­чы­ла­ся кан­так­та­ваць не толь­кі з да­рос­лы­мі, але і з ад­на­год­ка­мі.

…Аве­на (21 са­ка­ві­ка — 19 кра­са­ві­ка). У ма­лен­стве яны мо­гуць да­стаў­ляць шмат кло­па­таў баць­кам з‑за сла­ба­га зда­роўя. Але, пе­ра­адо­леў­шы «стан­дарт­ны на­бор» улас­ці­вых дзе­цям хва­роб, мо­гуць здзі­віць вас і ін­шых сва­я­коў здоль­нас­ця­мі ў роз­ных ві­дах спор­ту, а так­са­ма ўмен­нем да­бі­вац­ца свай­го. Для да­сяг­нен­ня па­стаў­ле­най мэ­ты ма­лень­кім Аве­нам трэ­ба бу­дзе толь­кі ад­но — доб­ра ба­чыць яе.

…Цяль­ца (20 кра­са­ві­ка — 20 мая). Для іх бу­дзе ха­рак­тэр­на па­вы­ша­ная раз­драж­нё­насць, што ў дзя­цін­стве пра­явіц­ца, хут­чэй за ўсё, сля­за­мі і кап­ры­за­мі, а ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це мо­жа вы­ліц­ца ў сур'­ёз­ныя бой­кі. Та­му гэ­тым дзе­цям не­аб­ход­ны па­вы­ша­ная баць­коў­ская ўва­га, най­перш з бо­ку та­таў, і дыс­цып­лі­на. Так­са­ма да­па­мо­гуць скі­ра­ваць агрэ­сію ў мір­нае рэ­чы­шча спар­тыў­ныя гуль­ні, адзі­на­бор­ствы ці лю­быя ін­шыя ак­тыў­ныя за­ня­ткі.

…Бліз­нят (21 мая — 20 чэр­ве­ня). На­ро­джа­ныя ў год Ка­зы Бліз­ня­ты з вя­лі­кай ве­ра­год­нас­цю бу­дуць ад­зна­ча­ны та­лен­та­мі — твор­чы­мі, да­след­чы­мі, спар­тыў­ны­мі ці які­мі-не­будзь ін­шы­мі, якія баць­кам не­аб­ход­на ў час за­ўва­жыць і пры­клас­ці ўсе на­ма­ган­ні да раз­віц­ця. З ін­ша­га бо­ку, аба­вяз­ко­ва са­чы­це так­са­ма за зда­роў­ем дзя­цей, бо з‑за пэў­най лег­ка­дум­нас­ці ім больш, чым ка­му ін­ша­му, па­гра­жае бы­та­вы траў­ма­тызм.

…Ра­ка (21 чэр­ве­ня — 23 лі­пе­ня). Гэ­та бу­дуць ты­по­выя ма­лень­кія «ча­муч­кі» і «на­вош­тач­кі» — та­му за­га­дзя ўзброй­це­ся вя­лі­кім за­па­сам цяр­пен­ня, а ў да­да­так ня­бла­га б яшчэ аб­за­вес­ці­ся сто­сам па­пу­ляр­ных эн­цык­ла­пе­дый па са­мых роз­ных пы­тан­нях, бо ні­ко­лі не бу­дзе­це ве­даць за­га­дзя, што за­ці­ка­віць ва­ша дзі­ця на гэ­ты раз. Дзя­ку­ю­чы та­кой праг­нас­ці да ве­даў, Ра­кі, хут­чэй за ўсё, бу­дуць доб­ра ву­чыц­ца. А вось у ста­сун­ках з ад­на­год­ка­мі мо­гуць на­зі­рац­ца пэў­ныя цяж­кас­ці — не зай­май­це па­зі­цыю «са­мі раз­бя­руц­ца», каб не да­пус­каць сур'­ёз­ных праб­лем.

…Льва (24 лі­пе­ня — 22 жніў­ня). У ма­лен­стве яны бу­дуць ма­мі­ны­мі ці та­та­вы­мі «хвос­ці­ка­мі» і люс­тэр­ка­мі — будзь­це ўзо­рам ва ўсім, па­мя­тай­це, што дзе­ці ста­ран­на вас ка­пі­ру­юць. Перш чым з львя­нят вы­рас­туць са­праўд­ныя Львы, ім спат­рэ­біц­ца ва­ша пад­трым­ка ў са­цы­я­лі­за­цыі, на­прык­лад, у сад­ку ці шко­ле — за­тое з уз­рос­там у іх усё час­цей і больш вы­раз­на бу­дуць пра­яў­ляц­ца лі­дар­скія якас­ці і ўмен­не са­браць ва­кол ся­бе са­праўд­ную друж­ную ка­ман­ду.

…Дзе­вы (23 жніў­ня — 22 ве­рас­ня). Яны бу­дуць рас­ці са­ма­стой­ны­мі, кем­лі­вы­мі і кры­ху па­глыб­ле­ны­мі ў ся­бе. Га­лоў­ная не­бяс­пе­ка для іх — ры­зы­ка адзі­но­ты, бо мно­гія ма­лень­кія Дзе­вы з боль­шай ах­во­тай ад­да­дуць час доб­рай кні­зе, чым бе­га­ні­не з сяб­ра­мі. Доб­рым вый­сцем змо­жа стаць, на­прык­лад, на­вед­ван­не гурт­ка юных тэх­ні­каў ці па­доб­на­га, каб дзі­ця і раз­ві­ва­ла ро­зум, і за­во­дзі­ла но­вых сяб­роў.

…Ша­ляў (23 ве­рас­ня — 22 каст­рыч­ні­ка). Вы­на­ход­нік, та­ле­на­ві­ты ін­жы­нер, но­вы Мен­дзя­ле­еў — з гэ­тых дзя­цей, на­дзе­ле­ных не­стан­дарт­ным мыс­лен­нем, мо­жа вы­рас­ці доб­ры ву­чо­ны, як тэ­а­рэ­тык, так і прак­тык. Не пе­ра­шка­джай­це ім спра­ба­ваць ся­бе ў роз­ных сфе­рах, і Ша­лі аба­вяз­ко­ва зной­дуць са­бе за­ня­так па ду­шы.

…Скар­пі­ё­на (23 каст­рыч­ні­ка — 21 ліс­та­па­да). Па­мя­та­е­це пры­маў­ку пра шы­ла? У гэ­тых дзя­цей іх мо­жа быць на­ват два — ім усё трэ­ба бу­дзе ве­даць, па­спра­ба­ваць, уба­чыць на ўлас­ныя во­чы і, па­жа­да­на, па­ма­цаць як след. А яшчэ, вель­мі ве­ра­год­на, яны бу­дуць за­ва­да­та­ра­мі ў кам­па­ніі. Не ста­рай­це­ся тры­маць іх пад кант­ро­лем, пры­ву­чай­це да са­ма­стой­нас­ці — і Скар­пі­ё­ны апраў­да­юць гэ­ты да­вер.

…Страль­ца (22 ліс­та­па­да — 21 снеж­ня). У ма­лен­стве за­па­тра­бу­юць піль­най баць­коў­скай ува­гі да зда­роўя, бо аслаб­ле­ны іму­ні­тэт бу­дзе спры­яць час­тым ін­фек­цы­ям; але пры зда­ро­вым ла­дзе жыц­ця, за­гар­тоў­ках і фі­зіч­ных на­груз­ках ужо да шко­лы гэ­та праб­ле­ма вы­ра­шыц­ца. За­тое да­рос­лым пры­ба­віц­ца кло­па­ту з буй­най фан­та­зі­яй Страль­цоў, якую, зрэш­ты, мож­на скі­ра­ваць у твор­часць, а паз­ней — у твор­чую пра­цу.

…Ка­зя­ро­га (22 снеж­ня — 19 сту­дзе­ня). Га­лоў­ным іх во­ра­гам бу­дзе ля­но­та і кан­сер­ва­тызм, та­му па­жа­да­на з ма­лен­ства па­ка­заць Ка­зя­ро­гам пе­ра­ва­гі яр­ка­га і ак­тыў­на­га жыц­ця, дзе­ля якіх вар­та і па­ста­рац­ца. За­тое гэ­тыя дзе­ці бу­дуць учэ­піс­ты­мі да ўся­го ста­ноў­ча­га, што ад­бы­ва­ец­ца ў іх жыц­ці, да­ты­чыц­ца гэ­ты ма­тэ­ры­яль­ных да­брот, ча­ла­ве­чых ста­сун­каў ці ча­го ін­ша­га.

Хто на­ра­дзіў­ся ў год Ка­зы?

Гай Юлій Цэ­зар, Ар­хі­мед, Хрыс­та­фор Ка­лумб, Ан­тон Чэ­хаў, Аляк­сандр Пуш­кін, Ана­рэ дэ Баль­зак, Мі­ке­лан­джэ­ла Бу­а­на­ро­ці, Джо­на­тан Свіфт, Марк Твен, Ай­зек Азі­маў, Аст­рыд Лінд­грэн, Мі­ха­іл Зо­шчан­ка, Яра­слаў Га­шэк, Ані Жы­рар­до, Джордж Ха­ры­сан, Мік Джа­гер, Лоў­рэнс Аліўе, Ро­берт дэ Ні­ра, Па­ме­ла Ан­дэр­сан, Кат­рын Дэ­нёў, Мэл Гіб­сан, Ху­ліа Іг­ле­сі­яс.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.