Вы тут

Каб паток не ператварыўся ў патоп,


або Як на­ву­чыць пад­лет­ка ары­ен­та­вац­ца ў мо­ры ін­фар­ма­цыі

Уся­го не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў та­му па­ток ме­ды­я­ін­фар­ма­цыі быў аб­ме­жа­ва­ны тры­ма-ча­тыр­ма тэ­ле­ка­на­ла­мі, цэнт­раль­ны­мі га­зе­та­мі і не­каль­кі­мі ча­со­пі­са­мі. А сён­ня пад­ле­так зна­хо­дзіц­ца ў ме­ды­я­па­ло­не амаль круг­лыя су­ткі. Ін­тэр­нэт, са­цы­яль­ныя сет­кі, рэ­кла­ма, ка­мер­цый­ныя аб'­явы, тэ­ле­на­ві­ны, кі­на­філь­мы, му­зы­ка, мност­ва ра­дыё­стан­цый… Аў­та­ма­тыч­ныя сэр­ві­сы пад­каз­ва­юць нам, што ку­піць і дзе, у якую тур­фір­му звяр­нуц­ца, з кім па­зна­ё­міц­ца, што па­чы­таць…

IMG_4679

IMG_4679

 

Ні­вод­нае па­пя­рэд­няе па­ка­лен­не мо­ла­дзі не су­ты­ка­ла­ся з та­кім імк­лі­вым на­ступ­лен­нем ме­ды­я­па­ве­дам­лен­няў. Яшчэ ў 1960–1970‑я га­ды ў Еў­ро­пе і ЗША ўзнік­лі спе­цы­яль­ныя пра­гра­мы пад­рых­тоў­кі ма­ла­дых лю­дзей да жыц­ця ў ін­фар­ма­цый­ным гра­мад­стве. У 90‑х гадах медыяадукацыя стала абавязковым кампанентам навучання ва ўсіх школах Канады, Аўстраліі, Фінляндыі і іншых краінах. Каб аба­ра­ніць дзя­цей ад шкод­на­га ўздзе­ян­ня ме­дыя, іх ву­чаць у шко­ле, як ад­сей­ваць і ана­лі­за­ваць атрыманую інфармацыю, раз­ві­ва­юць у вуч­няў на­зі­раль­насць і кры­тыч­нае мыс­лен­не.

Пер­шыя кро­кі

У Бе­ла­ру­сі па­куль ро­бяц­ца толь­кі пер­шыя кро­кі па ўка­ра­нен­ні ме­ды­яг­ра­мат­нас­ці ў ву­чэб­ны пра­цэс. У ве­рас­ні ў 13 школах стар­та­ваў ад­па­вед­ны пра­ект, кан­суль­тан­та­мі яко­га з'яў­ля­юц­ца су­пра­цоў­ні­кі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі. Мі­ну­лым ле­там гру­па на­стаў­ні­каў прай­шла ста­жы­роў­ку ў Шве­цыі і ва Укра­і­не. А ня­даў­на швед­скі пе­да­гог Ёран Ан­дэр­сан на­ве­даў Бе­ла­русь, каб па­дзя­ліц­ца з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі сва­ім 20‑га­до­вым до­све­дам ра­бо­ты ў ме­ды­я­а­ду­ка­цыі.

—Ка­лі ў Шве­цыі на­ра­дзі­ла­ся іні­цы­я­ты­ва «Га­зе­та ў шко­ле», ліч­ба­вае гра­мад­ства яшчэ не бы­ло сфар­мі­ра­ва­на, — рас­каз­вае Ёран. — Іні­цы­я­ты­ва на­ле­жа­ла аса­цы­я­цыі швед­скіх га­зет. Рэ­гі­я­наль­ныя га­зе­ты на­бі­ра­лі лю­дзей для рас­паў­сюдж­ван­ня ме­ды­яг­ра­мат­нас­ці па ўсёй кра­і­не. Боль­шасць з іх — на­стаў­ні­кі гра­ма­да­знаў­ства або швед­скай мо­вы, а так­са­ма жур­на­ліс­ты. У кож­на­га з нас быў свой рэ­гі­ён уплы­ву. У пер­шыя га­ды ў ты­дзень я на­вед­ваў пры­бліз­на тры-ча­ты­ры шко­лы. Пер­ша­па­чат­ко­ва мы ары­ен­та­ва­лі­ся на дру­ка­ва­ную пра­дук­цыю, але з тых ча­соў свет змя­ніў­ся і на­ша за­да­ча ўсклад­ні­ла­ся шмат­ра­зо­ва. У ін­тэр­нэ­це сён­ня мож­на па­чуць шмат га­ла­соў… Гэ­та 20 га­доў та­му бы­лі жур­на­ліс­ты з ім­ёна­мі, да якіх пры­слу­хоў­ва­лі­ся. Ця­пер жа ці не кож­ны лі­чыць ся­бе жур­на­ліс­там. У аса­біс­тых бло­гах, са­цы­яль­ных сет­ках, у ча­тах і на фо­ру­мах мно­гія лі­чаць па­трэб­ным па­дзя­ліц­ца з усім све­там сва­і­мі дум­ка­мі або не­пра­ве­ра­най ін­фар­ма­цы­яй.

Га­доў пяць та­му Стак­гольм ус­ка­лых­ну­ла за­бой­ства 16‑га­до­вай дзяў­чы­ны. Хло­пец су­стра­каў­ся са сва­ёй ад­на­клас­ні­цай, але рас­стаў­ся з ёю. Но­вая сяб­роў­ка па­ста­ві­ла яму ўмо­ву: ты па­ві­нен за­біць маю па­пя­рэд­ні­цу. Пас­ля та­го, як па­лі­цыя знай­шла ў ле­се це­ла дзяў­чы­ны (па па­пя­рэд­няй вер­сіі, за­ду­ша­най), швед­скае агенц­тва на­він ко­рат­ка па­ве­да­мі­ла пра гэ­ты факт. Ад­нак на­ві­на вы­клі­ка­ла вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць у вуч­няў шко­лы, дзе ву­чы­ла­ся ах­вя­ра. Ужо праз 30 хві­лін на роз­ных сай­тах і фо­ру­мах рас­па­ча­ло­ся аб­мер­ка­ван­не. У ін­тэр­нэ­це вы­клад­ва­лі­ся спа­сыл­кі на блог дзяў­чы­ны і яе фо­та­дзён­нік. Па­лі­цыя тут жа за­бла­кі­ра­ва­ла до­ступ да іх. Але праз не­каль­кі хві­лін у сет­цы з'я­віў­ся фо­та­зды­мак, на якім пры­сут­ні­чаў, як усе лі­чы­лі, ві­ноў­нік тра­ге­дыі: на яго ўказ­ва­ла стрэл­ка з под­пі­сам «Ці не ён за­бой­ца?» У ін­тэр­нэ­це бы­ла вы­кла­дзе­на ўся ін­фар­ма­цыя аб ім, ад­рас хлоп­ца, ну­мар тэ­ле­фо­на, ста­рон­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках. За­тым вы­кла­лі зды­мак яго но­вай сяб­роў­кі, якая паз­ней бы­ла асу­джа­на за пад­бух­тор­ван­не да за­бой­ства. Вы­свет­лі­ла­ся, што сер­вер, на якім раз­мя­шча­ла­ся ін­фар­ма­цыя, зна­хо­дзіў­ся на Ка­рыб­скіх аст­ра­вах, і швед­ская па­лі­цыя не маг­ла пе­ра­крыць ка­на­лы для яе рас­паў­сюдж­ван­ня…

—Сён­ня лю­бы ча­ла­век мо­жа быць срод­кам мас-ме­дыя: пля­цоў­ка­мі для «но­вых жур­на­ліс­таў» ста­но­вяц­ца «Тві­тар», «Ін­стаг­рам», «Фэй­сбук»… Вель­мі шмат пад­лет­каў вы­клад­ва­юць у ін­тэр­нэ­це ін­фар­ма­цыю, якую нель­га раз­мя­шчаць, і яны не ра­зу­ме­юць на­ступ­стваў сва­іх бяз­дум­ных па­во­дзін. Вось ча­му ве­ды, якія мы рас­паў­сюдж­ва­ем у шко­лах, вель­мі важ­ныя і ка­рыс­ныя для ўсіх, — кан­ста­туе Ёран Ан­дэр­сан.

IMG_4710

IMG_4710

 

Ма­ні­пу­ля­тыў­ная сі­ла фа­та­гра­фіі

—Ар­га­ні­за­цыя «Га­зе­та ў шко­ле» 30 га­доў за­пар вы­да­ва­ла што­ме­сяц ча­со­піс «На­тат­ка». Пры­бліз­на 20–25 ты­сяч швед­скіх на­стаў­ні­каў атрым­лі­ва­лі яго бяс­плат­на па по­шце. І гэ­та бы­ло леп­шае, што мы ка­лі-не­будзь ра­бі­лі, — кан­ста­туе Ёран. — Вось, на­прык­лад, ну­мар, пры­све­ча­ны та­му, як мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць га­зе­ту на ўро­ках ма­тэ­ма­ты­кі. Ма­тэ­ма­ты­ка лі­чыц­ца ў на­шых вуч­няў са­мым не­ці­ка­вым прад­ме­там. Але ж ма­тэ­ма­ты­ку мож­на вы­ву­чаць не на аб­стракт­ных пры­кла­дах… У на­ву­чаль­най пра­гра­ме за­на­та­ва­на, што пе­да­го­гі па­він­ны вы­ка­рыс­тоў­ваць як ма­га больш пры­кла­даў, бліз­кіх вуч­ням. Гэ­та мо­гуць быць да­сяг­нен­ні спарт­сме­наў, геа­гра­фіч­ныя звест­кі, па­каз­чы­кі ўзроў­ню бес­пра­цоўя і гэ­тай да­лей. Мы так­са­ма зра­бі­лі сшы­так у да­па­мо­гу на­стаў­ні­кам, пры­све­ча­ны ма­раль­на-этыч­ным ас­пек­там жур­на­ліс­ты­кі, дзе пры­во­дзі­ла­ся шмат пры­кла­даў, пра што мож­на пі­саць, а пра што нель­га. Ёсць сшы­так пра эка­ла­гіч­ныя на­ві­ны — як іх пра­віль­на трак­та­ваць? Ці сшы­так пра тое, як пра­ве­рыць кры­ні­цу ін­фар­ма­цыі, сшы­так, які тлу­ма­чыць, як ана­лі­за­ваць га­зет­ныя тэкс­ты. А мой лю­бі­мы сшы­так пры­све­ча­ны сі­ле ўздзе­ян­ня фа­та­гра­фіі. Усе ве­да­юць, што адзін зды­мак мо­жа ска­заць больш за ты­ся­чу слоў і на­ват мо­жа спы­ніць вай­ну.

Ёран дэ­ман­струе ча­со­піс «На­тат­ка» амаль двац­ца­ці­га­до­вай даў­нас­ці. На яго вок­лад­цы зме­шча­на фа­та­гра­фія прад­стаў­ні­цы швед­скай са­цы­ял-дэ­ма­кра­тыч­най пар­тыі Мо­ны Са­лін. Як­раз на­пя­рэ­дад­ні та­го, як Мо­на Са­лін па­він­на бы­ла сес­ці ў крэс­ла прэм'­ер-мі­ніст­ра кра­і­ны, у га­зе­тах з'яў­ляец­ца ін­фар­ма­цыя аб тым, што яна ка­рыс­та­ла­ся сва­ёй крэ­дыт­най карт­кай не па пра­мым пры­зна­чэн­ні. Раз­мо­ва іш­ла аб пра­цоў­най крэ­дыт­най карт­цы, вы­да­дзе­най ура­дам, якой яна маг­ла рас­плач­вац­ца на дзе­ла­вых вя­чэ­рах. Ад­нак жур­на­ліс­ты да­зна­лі­ся, што Мо­на Са­лін раз­ліч­ва­ла­ся карт­кай і ў аса­біс­тых мэ­тах. Як толь­кі та­кая ін­фар­ма­цыя ста­ла зда­быт­кам гра­мад­скас­ці, Мо­на Са­лін рап­там ад'­яз­джае на ад­па­чы­нак. Праз два тыд­ні яна вяр­та­ец­ца і дае прэс-кан­фе­рэн­цыю. Па­каз­вае чэ­кі, кві­тан­цыі на та­ва­ры, якія яна на­бы­ла для ся­бе, і сцвяр­джае, што ўсе гро­шы ўжо вяр­ну­ла.

—Але са­мае ці­каў­нае, як яна вы­гля­дае: Мо­на Са­лін упер­шы­ню апра­ну­та ў бе­лы строй, а ў нас бе­лы ко­лер — ко­лер ня­він­нас­ці, — рас­каз­вае Ёран. — Кож­ны раз, як па­чы­нае га­ва­рыць, яна кла­дзе ру­ку на сэр­ца. У ар­хі­вах ёсць ты­ся­чы фа­та­гра­фій Мо­ны Са­лін, і ні на ад­ной з іх яна та­кі жэст не вы­ка­рыс­тоў­ва­ла. З ча­го мы ро­бім вы­сно­ву: Мо­на Са­лін бы­ла на «кур­сах» у імідж­мей­ке­раў, дзе яе на­ву­чы­лі, як апра­на­цца, як усмі­хац­ца, як па­во­дзіць ся­бе, каб паў­плы­ваць на нас з ва­мі. Той ну­мар «На­тат­кі» на­зы­ваў­ся «Ма­ні­пу­ля­тыў­ная сі­ла фа­та­гра­фіі». Як з да­па­мо­гай мас­тац­тва фа­та­гра­фіі мож­на эма­цы­я­наль­на ўздзей­ні­чаць на аў­ды­то­рыю…

«Ком­пас» для ін­фар­ма­цый­ных джунг­ляў

Тры га­ды та­му швед­скім аб'­яд­нан­нем га­зет з эка­на­міч­ных пры­чын бы­ло вы­ра­ша­на згар­нуць пра­гра­му «Ме­ды­я­ком­пас». Але Ёран вы­ра­шыў не зда­вац­ца: ён пе­ра­ка­наў ула­даль­ні­каў 50 швед­скіх га­зет пра­доў­жыць фі­нан­са­ван­не пра­гра­мы ме­ды­яг­ра­мат­нас­ці, хоць і ў мен­шым аб'­ёме. Ця­пер вя­лі­кі ка­ва­лак яго ра­бо­ты пе­ра­не­се­ны ў ін­тэр­нэт.

Над ін­тэр­нэт-рэ­сур­сам mеdіеkоmраss.sе за­раз пра­цу­юць уся­го тры ча­ла­ве­кі. Іх аў­ды­то­рыя — 10–11 ты­сяч на­стаў­ні­каў, якія кож­ны па­ня­дзе­лак атрым­лі­ва­юць бяс­плат­ную рас­сыл­ку з ка­рыс­най ін­фар­ма­цы­яй.

—Фак­тыч­на мы «сер­ві­ру­ем стол» для на­стаў­ні­ка, яко­му спра­шча­ем пад­рых­тоў­ку да ўро­ка, — усмі­ха­ец­ца Ёран. — Вы­кла­да­ем спіс тэм, якія бы­ло б ці­ка­ва аб­мер­ка­ваць на школь­ных за­ня­тках з пісь­мо­вы­мі за­дан­ня­мі. Так­са­ма кож­ны ты­дзень пра­па­ну­ец­ца тэст у фор­ме кры­жа­ван­кі для вуч­няў па ве­дан­ні на­він і іх кры­тыч­най ацэн­цы: шэсць пы­тан­няў па па­дзе­ях у Шве­цыі і ў све­це.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Га­лі­на СУ­ХА­ВА, лаўрэат рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да —2009», на­стаў­нік-ме­та­дыст гім­на­зіі № 5 Ві­цеб­ска, вы­кла­дае бе­ла­рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру:

— На­шы дзе­ці пе­ра­ста­юць су­мня­вац­ца ў тым, што праў­да, а што ма­на, пе­ра­ста­юць быць кры­тыч­ны­мі да ся­бе і све­ту, яны прос­та зна­хо­дзяц­ца ў ла­ві­не ін­фар­ма­цыі і «спа­жы­ва­юць» у пер­шую чар­гу тую, якая з'яў­ля­ец­ца най­больш кам­форт­най для за­сва­ен­ня — так бы мо­віць, «лёг­ка­ка­ла­рый­ная». Яны ве­раць па­ве­дам­лен­ням элект­рон­най пош­ты, ад­гу­ка­юц­ца на прось­бы клік­нуць, ада­слаць ну­мар ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на. Мы не ча­ка­лі, што тэх­ніч­ная ўзбро­е­насць на­шых вуч­няў так імк­лі­ва бу­дзе аб­га­няць кры­тыч­нае ра­зу­мен­не імі та­го, што яны за­піс­ва­юць на дык­та­фо­ны, на фо­та­ка­ме­ры і як гэ­та мо­жа быць ус­пры­ня­та ін­шы­мі. Мы прай­гра­ем на­шым дзе­цям у тэх­ніч­ным ва­ло­дан­ні ін­фар­ма­цый­най пра­сто­рай, ад­нак мо­жам вый­граць бой з ін­фар­ма­цый­най пра­сто­рай, ка­лі на­ву­чым на­шых дзя­цей кры­тыч­на мыс­ліць. І тут у кож­на­га на­стаў­ні­ка-прад­мет­ні­ка па­він­на быць свая стра­тэ­гія вя­дзен­ня гэ­та­га бою.

Спра­ва, хут­чэй, у ра­зу­мен­ні не­аб­ход­нас­ці са­мім на­стаў­ні­кам па­мя­няць ад­пра­ца­ва­ную га­да­мі сіс­тэ­му пра­вя­дзен­ня та­кіх уро­каў, у пе­ра­ня­сен­ні ак­цэн­таў з тэ­а­рэ­тыч­ных ве­даў на прак­тыч­ныя ўмен­ні. Мне мож­на за­пя­рэ­чыць, маў­ляў, ма­ла хто з дзя­цей бу­дзе жур­на­ліс­там, ма­ла ка­му на та­кім уро­ку ўдас­ца на на­леж­ным уз­роў­ні склас­ці на­тат­ку. Але аба­вяз­ко­ва зной­дуц­ца тыя, хто зро­біць фа­та­гра­фіі, хто па­спра­буе ін­фар­ма­цыю пе­ра­вес­ці ў гра­фік ці ана­лі­тыч­ную таб­лі­цу… І на та­кім уро­ку на­стаў­ні­ку лі­та­ра­ту­ры трэ­ба бу­дзе толь­кі на­ву­чыць дзя­цей быць экс­пер­та­мі якас­ці ін­фар­ма­цыі, якую яны збі­ра­юц­ца раз­мяс­ціць на здым­ках, гра­фі­ках.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.