Вы тут

Літаратура — каралева балю


Даб­ра­чын­ны аў­кцы­ён кніг на­бі­рае па­пу­ляр­насць

Бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра вель­мі ар­га­ніч­на вы­гля­дае ў цэнт­ры эліт­на­га ме­ра­пры­ем­ства. У гэ­тым маг­лі пе­ра­ка­нац­ца ўсе, хто пры­сут­ні­чаў на Ка­ляд­ным даб­ра­чын­ным ба­лі кні­гі, які ад­быў­ся ў Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та пад па­тра­на­жам Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі і Са­ю­за вы­даў­цоў і рас­паў­сюдж­валь­ні­каў дру­ку. Да­рэ­чы, гэ­та ўжо ста­но­віц­ца тра­ды­цы­яй — сё­лет­ні баль стаў трэ­цім за­пар. У шы­коў­ным ін­тэр'­еры тэ­ат­ра з ке­лі­хам шам­пан­ска­га ды ся­род кніг — ма­ра.

24-35

Маг­чы­ма, гэ­ты баль да­па­мо­жа здзейс­ніц­ца яшчэ чыімсьці ма­рам. Аў­кцы­ён са­браў 24 ло­ты. Усе гро­шы, якія ар­га­ні­за­та­ры атры­ма­лі ад па­куп­ні­коў, бу­дуць пе­ра­лі­ча­ны на ра­хун­кі да­моў-ін­тэр­на­таў для дзя­цей-ін­ва­лі­даў. Кні­гі для про­да­жу ме­лі агуль­ны век­тар: мас­тац­тва і куль­ту­ра. Ся­род ло­таў бы­лі вы­дан­ні пра на­шу гіс­то­рыю, мас­тац­тва, вы­біт­ных дзея­чаў, кні­гі кла­сі­каў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, су­час­ных аў­та­раў (вар­та за­ўва­жыць, што плён пра­цы Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» быў прад­стаў­ле­ны на асоб­ным стэн­дзе). Ло­ты так­са­ма дзя­лі­лі­ся на ка­тэ­го­рыі, та­кія, на­прык­лад, як кні­гі з под­пі­сам аў­та­ра ці кні­гі-ма­лют­кі. Не­ка­то­рыя аў­та­ры — Мі­ка­лай Чар­гі­нец, На­тал­ля Бат­ра­ко­ва — са­мі прад­стаў­ля­лі свае кні­гі.

24-37

Спе­цы­яль­на да ба­лю кні­гі бы­ла пад­рых­та­ва­на прэ­зен­та­цыя «Вя­лі­кай эн­цык­ла­пе­дыі Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі», якая вый­шла ты­ра­жом толь­кі 1100 эк­зэмп­ля­раў, з-за ча­го мае ўсе шан­цы ад­ра­зу стаць ра­ры­тэ­там. Пра­ца над ёй вя­ла­ся вы­да­вец­твам «Бе­ла­рус­кая эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі» ка­ля двух га­доў. Вя­ду­чыя тэ­а­рэ­ты­кі і прак­ты­кі ства­ры­лі лі­та­ра­тур­ную асно­ву — больш за 600 ар­ты­ку­лаў. Акра­мя та­го, у кні­зе на­дру­ка­ва­на ка­ля 2000 ар­хіў­ных і су­час­ных фо­та­здым­каў. Не­ка­то­рыя з іх пуб­лі­ку­юц­ца ўпер­шы­ню.

24-36

— Кні­га, якую мы прад­стаў­ля­ем сё­ле­та як га­лоў­ную, — «Вя­лі­кая эн­цык­ла­пе­дыя Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра» — гэ­та ўні­каль­ны вы­да­вец­кі пра­ект, ана­ла­гаў яко­му (я ма­гу гэ­та ска­заць) ня­ма не толь­кі ў бліз­кім, але і ў да­лё­кім за­меж­жы. Сён­ня на­ша кра­і­на яск­ра­ва дэ­ман­струе па­ды­ход дзяр­жа­вы да раз­віц­ця на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, ад­ным са склад­ні­каў якой з'яў­ля­ец­ца і на­цы­я­наль­нае кні­га­вы­дан­не, — ска­за­ла мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, ад­кры­ва­ючы ме­ра­пры­ем­ства. — Я не­вы­моў­на ра­да та­му, што Ка­ляд­ны даб­ра­чын­ны баль кні­гі, які з'я­віў­ся ў Бе­ла­ру­сі ў 2012 го­дзе, у Год кні­гі, аб­ве­шча­ны і іні­цы­я­ва­ны на­шым Прэ­зі­дэн­там, на­бі­рае ўсё больш і больш пры­хіль­ні­каў. Мы ўжо трэ­ці раз ад­зна­ча­ем свя­та кні­гі, ства­ра­ем ка­ляд­ны на­строй, і са­мае га­лоў­нае, што кож­ны год мы ста­ра­ем­ся пры­цяг­нуць як ма­га больш шы­ро­кае ко­ла пры­хіль­ні­каў кні­гі і тых, хто га­то­вы ра­біць да­бро, да­рыць цу­ды на­пя­рэ­дад­ні Ка­ляд і Но­ва­га го­да.

24-38

Ар­га­ні­за­та­ры дзя­ку­ю­чы аў­кцы­ё­ну вы­ру­чы­лі ка­ля 100 міль­ё­наў руб­лёў. Так, бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра і кні­га­вы­дан­не ўзве­дзе­ны ў свое­асаб­лі­вую ста­тус­насць, пры якой ма­юць усе пад­ста­вы раз­ліч­ваць і на ад­па­вед­нае стаў­лен­не з бо­ку чы­та­чоў.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.