Вы тут

Да рэалій — рэальны падыход


Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА ў ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе» рас­ка­заў пра не­ка­то­рыя вы­ні­кі пар­ла­менц­ка­га го­да

Безимени-2

СА­МАЕ АД­МЕТ­НАЕ

— Ула­дзі­мір Паў­ла­віч, рых­ту­ю­чы­ся да на­ва­год­ніх свят, мы звы­чай­на пры­гад­ва­ем са­мае ад­мет­нае, што ад­бы­ло­ся ў ады­хо­дзя­чым го­дзе. Якія пар­ла­менц­кія па­дзеі, на ва­шу дум­ку, бы­лі га­лоў­ны­мі для Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў?

— Я на­зваў бы та­кі­мі па­дзея­мі што­га­до­вае Па­слан­не кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду і пар­ла­мен­ту, су­стрэ­чу Прэ­зі­дэн­та з чле­на­мі Са­ве­та Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, пры­няц­це рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту на 2015 год, сур'­ёз­нае аб­наў­лен­не за­ка­на­даў­ства, ра­ты­фі­ка­цыю Да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, знач­нае па­шы­рэн­не да­га­вор­на-пра­ва­вой ба­зы між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны і між­на­род­ных пар­ла­менц­кіх кан­так­таў. Пра­ве­дзе­ны пар­ла­менц­кія слу­хан­ні аб дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве. Асоб­на ад­зна­чу ак­тыў­ны ўдзел пар­ла­мен­та­ры­яў у ме­ра­пры­ем­ствах, пры­све­ча­ных 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. Пар­ла­менц­кі год быў да­во­лі на­сы­ча­ным і плён­ным.

— Пра­ект рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту ў пра­цэ­се яго «ну­ля­во­га» і на­ступ­на­га ак­тыў­на­га аб­мер­ка­ван­ня пар­ла­мен­та­ры­я­мі ка­рэк­ці­ра­ваў­ся, але не ўсе пра­па­но­вы дэ­пу­та­таў бы­лі пры­ня­ты...

— Пры­ня­та тое, што мож­на бы­ло пры­няць, зы­хо­дзя­чы з маг­чы­мас­цяў на­шай эка­но­мі­кі. У кар­пат­лі­вай, зла­джа­най ра­бо­це з ура­дам сфар­мі­ра­ва­ны рэ­аль­ны, уз­ва­жа­ны і зба­лан­са­ва­ны фі­нан­са­вы да­ку­мент, асноў­ныя ліч­бы і са­цы­яль­ныя пры­яры­тэ­ты яко­га ўжо шы­ро­ка агу­ча­ны. Бюд­жэт за­бяс­пе­чыць жыц­ця­дзей­насць і да­лей­шае са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё кра­і­ны ў но­вым го­дзе. Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, у Бе­ла­ру­сі да­стат­ко­ва мо­цы, каб прай­сці ця­пе­раш­ні пе­ры­яд, а ён да­во­лі ня­прос­ты.

— На пар­ла­менц­кіх слу­хан­нях праб­ле­ма­ты­ка дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства аб­мер­ка­ва­на ўпер­шы­ню. Як вы лі­чы­це, ці ёсць у яго перс­пек­ты­вы?

— Не­су­мнен­на, ёсць. Пра гэ­та ў Аваль­най за­ле Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў вя­лі за­ці­каў­ле­ную, прад­мет­ную га­вор­ку пар­ла­мен­та­рыі, прад­стаў­ні­кі дзяр­жаў­ных ор­га­наў, дзе­ла­вой су­поль­нас­ці і на­ву­кі, між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый. Па вы­ні­ках слу­хан­няў пры­ня­ты рэ­ка­мен­да­цыі ўра­ду, мі­ніс­тэр­ствам эка­но­мі­кі, фі­нан­саў, аду­ка­цыі і ін­шым дзяр­жаў­ным ор­га­нам. Прын­цы­по­ва важ­на, каб дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства іс­тот­на ўплы­ва­ла на рост эка­но­мі­кі, раз­віц­цё інф­ра­струк­ту­ры, ства­рэн­не тэх­на­ла­гіч­на пе­ра­да­вых вы­твор­час­цяў, на па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці гас­па­да­ран­ня, кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці та­ва­раў і па­слуг, экс­парт, унут­ра­ны іна­ва­цый­ны і ін­вес­ты­цый­ны по­пыт. Не­аб­ход­на ства­рыць адэ­кват­ныя пра­ва­выя ме­ха­ніз­мы раз­віц­ця гэ­тай сфе­ры. Сён­ня ідзе рас­пра­цоў­ка пра­ек­та за­ко­на «Аб дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве».

АК­ЦЭН­ТЫ РАС­СТАЎ­ЛЯЕ ЖЫЦ­ЦЁ

— З пер­ша­га дня но­ва­га го­да мы бу­дзем жыць у Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе. На­сколь­кі ад­чу­валь­ным эка­на­міч­на гэ­та ста­не для на­шай кра­і­ны і ці спат­рэ­біц­ца да­дат­ко­вае за­ка­на­даў­чае за­бес­пя­чэн­не но­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня?

— Ад­чу­валь­ным ста­не, гэ­та пра­ве­ра­на на во­пы­це Мыт­на­га са­ю­за і Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на. Ад­нак па­трэ­бен час, каб Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз як след раз­гар­нуў сваю дзей­насць, і аба­вяз­ко­ва пры стро­гім за­ха­ван­ні раў­на­праўя і ўлі­ку на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў кра­ін, што ў яго ўва­хо­дзяць. Да «трой­кі» ня­даў­на да­лу­чы­ла­ся Ар­ме­нія. Рэа­лі­зуе да­рож­ную кар­ту па да­лу­чэн­ні да ЕА­ЭС Кыр­гыз­стан. Так што склад дзяр­жаў — удзель­ні­ц ЕА­ЭС у 2015 го­дзе, мо­жа, яшчэ больш па­шы­рыц­ца. У раз­віц­цё Да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе пла­ну­ец­ца рас­пра­ца­ваць вя­лі­кі па­кет між­на­род­ных да­ку­мен­таў.

— У якім кі­рун­ку Па­ла­та прад­стаў­ні­коў удас­ка­наль­вае дзей­нае за­ка­на­даў­ства?

— Перш за ўсё ад­зна­чу, што ўсе пры­ня­тыя за­ко­ны за­па­тра­ба­ва­ны жыц­цём, ідуць ад жыц­ця і рэг­ла­мен­ту­юць на­спе­лыя пы­тан­ні дзяр­жаў­най, гра­мад­скай або га­лі­но­вай знач­нас­ці. Га­лоў­ным вы­ні­кам на­шай за­ка­нат­вор­чай ра­бо­ты ў ады­хо­дзя­чым го­дзе я на­зваў бы раз­віц­цё ўсіх за­ка­на­даў­чых сфер у ад­па­вед­нас­ці з за­да­ча­мі кра­і­ны. Асаб­лі­ва іс­тот­на аб­на­ві­ла­ся пра­ва­вое по­ле эка­на­міч­на­га ася­род­дзя, на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, ад­мі­ніст­ра­цый­най і кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці, вы­ка­ры­стан­ня пры­род­ных рэ­сур­саў, са­цы­яль­най сфе­ры. На дзвюх се­сі­ях, пра­ве­дзе­ных сё­ле­та, пры­ня­та больш за 160 за­ко­на­пра­ек­таў. У за­ка­нат­вор­чай ра­бо­це мы зы­хо­дзім з та­го, што ўсе на­шы ра­шэн­ні па­він­ны быць свое­ча­со­вы­мі, уз­ва­жа­ны­мі і адэ­кват­ны­мі. Ру­ха­ем­ся па шля­ху як комп­лекс­ных, так і кроп­ка­вых змен, па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці нор­маў пра­мо­га дзе­ян­ня, боль­шай кан­крэ­ты­за­цыі і спра­шчэн­ня нар­ма­тыў­ных прад­пі­сан­няў.

— Дэ­пу­та­ты па­ча­лі ак­тыў­ней уно­сіць свае за­ко­на­пра­ек­ты. Гэ­та ад на­бы­та­га пар­ла­менц­ка­га во­пы­ту?

— І ад во­пы­ту, і ад уз­рос­ла­га пра­фе­сі­я­на­ліз­му.

У ІН­ТА­РЭ­САХ КРА­І­НЫ

— На­пе­ра­дзе ў дэ­пу­та­таў ця­пе­раш­ня­га склі­кан­ня яшчэ амаль два га­ды пра­цы, у тым лі­ку на між­на­род­най арэ­не. Тут ады­хо­дзя­чы год пры­нёс пар­ла­мен­ту пры­кмет­ныя на­быт­кі, у тым лі­ку на вель­мі важ­ным для Бе­ла­ру­сі еў­ра­пей­скім век­та­ры. Ці бу­дуць яны за­ма­ца­ва­ны?

— Гэ­та за­ле­жыць ад та­го, на­коль­кі ўстой­лі­ва ўзва­жа­ным і праг­ма­тыч­ным бу­дзе стаў­лен­не еў­ра­пей­скіх пар­ла­мен­та­ры­яў і пар­ла­менц­кіх струк­тур да гра­мад­ска-па­лі­тыч­ных рэ­аль­нас­цяў у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь і да знеш­няй па­лі­ты­кі на­шай дзяр­жа­вы.

— Яно ні­бы­та пра­гляд­ва­ец­ца?

— Мы за­да­во­ле­ны ак­ты­ві­за­цы­яй між­пар­ла­менц­ка­га дыя­ло­гу з еў­ра­пей­скі­мі дзяр­жа­ва­мі. Ад­бы­лі­ся су­стрэ­чы з пар­ла­мен­та­ры­я­мі Аў­стрыі, Фран­цыі, Швей­ца­рыі, Поль­шчы, Лат­віі, ра­бо­чы ві­зіт на­шай пар­ла­менц­кай дэ­ле­га­цыі ў Чэ­хію. Гэ­та толь­кі пер­шыя кро­кі на шля­ху раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-еў­ра­пей­ска­га між­пар­ла­менц­ка­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. Яно мае знач­ны па­тэн­цы­ял, які мо­жа рас­крыц­ца пры ўмо­ве раў­на­праў­ных, кан­струк­тыў­ных ад­но­сін. Маг­чы­мас­ці для ад­стой­ван­ня на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў Бе­ла­ру­сі пар­ла­менцкі­мі ме­та­да­мі мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем і бу­дзем вы­ка­рыс­тоў­ваць як на еў­ра­пей­скіх, азі­яц­кіх, ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скіх, так і ін­шых між­на­род­ных пля­цоў­ках. Што да­ты­чыц­ца важ­нас­ці та­го ці ін­ша­га век­та­ра, то мы лі­чым важ­ны­мі ўсе на­прам­кі, дзе пра­яў­ля­юць кан­крэт­ны ін­та­рэс да ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з на­шай кра­і­най. У сён­няш­ніх умо­вах гэ­та най­перш су­пра­цоў­ніц­тва ганд­лё­ва-эка­на­міч­нае. На яго на­ша пар­ла­менц­кая дып­ла­ма­тыя бу­дзе пра­ца­ваць і ў 2015 го­дзе.

— Так што і на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да ў дэ­пу­та­таў Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў энер­гіч­ны на­строй на ра­бо­ту?

— На­строй ха­ця і ра­бо­чы, але пе­рад­свя­точ­ны. Я шчы­ра, ад сэр­ца він­шую ка­лек­тыў «Звяз­ды» і чы­та­чоў па­ва­жа­най га­зе­ты з Но­вым го­дам і Рас­твом Хрыс­то­вым. Зы­чу вам уся­го са­ма­га доб­ра­га, мір­на­га, плён­на­га і шчас­лі­ва­га.

Аляк­сандр ФІ­ЛІ­МО­НАЎ.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.