Вы тут

На тым жа месцы ў той жа час…


або Што па­гля­дзець у Но­вы год на роз­ных «кноп­ках»?

Кож­ны, без­умоў­на, вы­ра­шае для ся­бе, уклю­чаць у на­ва­год­нюю ноч тэ­ле­ві­зар аль­бо на­огул абы­сці­ся без яго. І ўсё ж па тра­ды­цыі, боль­шасць з нас па­гляд­вае ў бок эк­ра­на: гас­па­ды­ні — пад­час пры­бі­ран­ня і га­та­ван­ня свя­точ­ных страў, гос­ці — слу­ха­ю­чы бой ку­ран­таў і він­ша­ван­ні кі­раў­ні­ка кра­і­ны, дзе­ці — «гар­та­ю­чы» ка­на­лы ў по­шу­ках мульт­філь­маў, па­куль да­рос­лыя за­ня­тыя ін­шы­мі спра­ва­мі. «Звяз­да» пад­рых­та­ва­ла не­вя­лі­кі пе­рад­свя­точ­ны да­па­мож­нік — агляд та­го,
што прапануюць для бе­ла­ру­саў ай­чын­ныя тэ­ле­ка­на­лы.

Свята ў вя­лі­кім го­ра­дзе і Ка­ля­ды з Ру­жай

У эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» у апош­нія дні ады­хо­дзя­ча­га і пер­шыя Но­ва­га го­да ад­бу­дзец­ца прэм'­е­ра но­ва­га се­зо­на ары­гі­наль­на­га да­ку­мен­таль­на­га пра­ек­та Агенц­тва тэ­ле­на­він «Лёс гі­ган­таў. Дзярж­кі­но», дзе рас­ка­жуць пра на­ва­год­нія шэ­дэў­ры са­вец­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа. 29 снеж­ня мож­на ўба­чыць пер­шы фільм цык­ла, пры­све­ча­ны му­зыч­най каз­цы «На­ва­год­нія пры­го­ды Ма­шы і Ві­ці» (СССР, 1975 г.). 30 снеж­ня гле­да­чоў ча­кае рас­по­вед пра ўсі­мі лю­бі­мую му­зыч­ную ме­лад­ра­му рэ­жы­сё­ра Тац­ця­ны Лі­ёз­на­вай «Кар­на­вал» (СССР, 1981 г.). 1 сту­дзе­ня ўва­зе гле­да­чоў пра­па­ну­ец­ца трэ­ці фільм, пры­све­ча­ны на­род­най му­зыч­на-ка­ме­дый­най каз­цы ад рэ­жы­сё­ра Кан­стан­ці­на Бром­бер­га «Ча­ра­дзеі» (СССР, 1982 г.). А чац­вёр­тая се­рыя цык­ла 4 сту­дзе­ня рас­па­вя­дзе пра ле­ген­дар­ную му­зычную ка­ме­дыю Эль­да­ра Ра­за­на­ва «Кар­на­валь­ная ноч» (СССР, 1956 г.).

31 снеж­ня на­ва­год­ні штурм па-жа­но­чы зла­дзяць у эфі­ры ін­тэр­ак­тыў­на­га ток-шоу «Дзень у вя­лі­кім го­ра­дзе». За 11 га­дзін да Но­ва­га го­да ў пра­мым эфі­ры «Бе­ла­русь 1» ад­кры­ец­ца «Свя­точ­нае бю­ро на­ва­год­ніх зна­хо­дак». На пра­ця­гу га­дзі­ны бу­дзе пра­ца­ваць стол за­моў, які дасць маг­чы­масць усім ах­вот­ным па­тэ­ле­фа­на­ваць у пра­мы эфір і па­він­ша­ваць сва­іх род­ных і бліз­кіх. У «Па­коі га­дан­няў» ча­роў­ныя вя­ду­чыя ток-шоу на­ву­чаць ма­гіч­ным штуч­кам, а ў «Ад­дзе­ле раз­ваг» да­дуць урок, як з ту­гі не за­снуць за свя­точ­ным ста­лом.

27-44

Пра­гра­ма «Terra іncognіta. Бе­ла­русь не­вя­до­мая» 31 снеж­ня ў 15.25 за­пра­шае гле­да­чоў «Бе­ла­русь 1» на «ка­ляд­кі, блі­ны ды алад­кі»! У по­шу­ках са­ма­га бе­ла­рус­ка­га Но­ва­га го­да зды­мач­ная гру­па пра­гра­мы ад­пра­ві­ла­ся ў Па­стаў­скі ра­ён, дзе жы­ве пра­пра­пра­дзя­ду­ля Дзе­да Ма­ро­за — Зю­зя. Аў­та­ры пра­ек­та пра­ве­ры­лі на тры­ва­ласць усе мі­фы і су­стрэ­лі­ся не толь­кі з Зю­зем, але і з яго сві­тай: Ка­ра­чу­ном, За­ве­яй, На­па­сцю… Па­бы­ва­ла ка­ман­да пра­гра­мы і на са­праўд­ных Ка­ля­дах! Гле­да­чы да­ве­да­юц­ца аб тра­ды­цы­ях свят­ка­ван­ня Но­ва­га го­да ў Бе­ла­ру­сі і ро­лі кож­на­га мі­фа­ла­гіч­на­га пер­са­на­жа свя­та — ад Ка­зы і да Зі­мы і Сон­ца. Пры­ме ўдзел у свя­точ­ным вы­пус­ку пра­гра­мы і са­праўд­ная ка­за Ру­жа — сім­вал на­ды­хо­дзя­ча­га го­да.

На­ва­год­ні ве­чар і ноч пас­ля бою ку­ран­таў пры­хіль­ні­кі «Бе­ла­русь 1» змо­гуць пра­вес­ці за пра­гля­дам лю­бі­ма­га кі­но, якое са­мі вы­бі­ра­лі пад­час на­род­на­га га­ла­са­ван­ня ў эфі­ры «Ра­ды­ус FM». І він­ша­ваць гле­да­чоў бу­дуць ге­роі лю­бі­мых філь­маў. У то­пе‑3 леп­шых ака­за­лі­ся сё­ле­та кар­ці­ны: тры част­кі на­ва­год­ня­га кі­на­аль­ма­на­ха «Ёл­кі» (пер­шы фільм бу­дзе ў эфі­ры ў 19.15, дру­гі — 21.50, а трэ­ці — у 00.05).

У пер­шы дзень но­ва­га го­да гле­да­чоў так­са­ма ча­ка­юць лю­бі­мыя філь­мы і свя­точ­ныя прэм'­е­ры. А ў 15.50 тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 1» па­ка­жа На­ва­год­няе даб­ра­чын­нае свя­та для дзя­цей з удзе­лам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі
«Га­лоў­ная ёл­ка кра­і­ны. «Шко­ла юных ма­ро­заў».

Па­да­рож­жа ва­кол све­ту ў кам­па­ніі з Бру­сам Уі­лі­сам

Тым, хто ма­рыць да­даць у свят­ка­ван­не Но­ва­га го­да нот­ку эк­зо­ты­кі, ця­пер не­аба­вяз­ко­ва куп­ляць пу­цёў­ку ў да­лё­кія кра­і­ны. 31 снеж­ня «Тэ­ле­ра­ні­ца» до­рыць сва­ім гле­да­чам двух­га­дзін­ны тур ва­кол све­ту на не­аб­ме­жа­ва­ную коль­касць пер­сон і він­ша­ван­ні са свя­там ад бе­ла­рус­кіх се­леб­ры­ці.

У на­ва­год­нюю ноч «Бе­ла­русь 2» па­ка­жа цал­кам квад­ра­ло­гію «Моц­ны арэ­шак» пра бяс­страш­на­га па­лі­цэй­ска­га і зма­га­ра за спра­вяд­лі­васць Джо­на МакК­лей­на (Брус
Уі­ліс).

1 сту­дзе­ня рас­пач­нец­ца па­ка­зам гіс­та­рыч­на­га мульт­філь­ма «Анас­та­сія». У вя­чэр­нім эфі­ры тэ­ле­ка­нал па­ка­жа фан­тас­тыч­ную ка­ме­дыю «Ноч у му­зеі», а за­тым яе пра­цяг — фільм «Ноч у му­зеі 2». А вось 3 сту­дзе­ня доб­ры пе­ра­ход ад ад­па­чын­ку да ка­рыс­ных спраў мо­жа атры­мац­ца, ка­лі па­гля­дзець пра­гра­му «Бе­ла­рус­кая кух­ня» ў 10.10, дзе рас­ка­жуць і па­ка­жуць, як га­та­ваць га­луб­цы з гры­ба­мі. Ак­ту­аль­ная пра­па­но­ва асаб­лі­ва для тых, хто тры­мае пост пе­рад Рас­твом.

Му­зы­ка, прэм'­е­ры і ін­тэр­ак­тыў

Свя­точ­ную ат­мас­фе­ру тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­кі па­ста­ра­лі­ся ства­рыць для гле­да­чоў яшчэ за ты­дзень да Но­ва­га го­да: з 23 па 31 снеж­ня ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» вы­хо­дзяць кан­цэр­ты вя­лі­ка­га пра­ек­та «На­ва­год­нія ве­ча­ры ў Ма­ла­дзеч­не» — му­зыч­ныя су­стрэ­чы з па­пу­ляр­ны­мі ар­тыс­та­мі і ка­лек­ты­ва­мі.

27 снеж­ня вый­дзе ў эфір спе­цы­яль­ны вы­пуск тэ­ле­вік­та­ры­ны «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку», удзель­ні­кам яко­га, ка­ман­дам су­пра­цоў­ні­каў ТБ і ра­дыё, трэ­ба бу­дзе пе­ра­клас­ці на род­ную мо­ву най­скла­да­нейшыя фра­зе­а­ла­гіз­мы, рад­кі вя­до­мых на­ва­год­ніх пе­сень, а ў фі­на­ле — ад­га­даць і пра­доў­жыць ад­ну з «тэ­ма­тыч­ных» пе­сень.

А не­па­срэд­на 31 снеж­ня аў­тар­скі пра­ект «Дыя@блог» за­про­сіць у гос­ці не ка­го-не­будзь, а га­лоў­на­га Дзе­да Ма­ро­за кра­і­ны, воб­раз яко­га ўжо не адзін год ува­саб­ляе за­слу­жа­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ра­дзі­ві­лаў. Ра­зам з вя­ду­чай Крыс­ці­най Смоль­скай і гле­да­ча­мі ка­зач­ны «дзед» па­раз­ва­жае «Пра пры­го­жае».

27-37

Яшчэ адзін сюр­прыз для гле­да­чоў — маг­чы­масць па­він­ша­ваць сва­іх род­ных і сяб­роў у тэ­ле­эфі­ры ў ме­жах ак­цыі «Він­шу­ем Бе­ла­русь ра­зам!» Зра­біць гэ­та мо­жа кож­ны ах­вот­ны, за­поў­ніў­шы спе­цы­яль­ную фор­му на сай­це www.3belarus.by. Він­ша­ван­ні пры­ма­юц­ца да 11 ра­ні­цы 31 снеж­ня. А бя­гу­чы ра­док з са­мы­мі не­звы­чай­ны­мі, цёп­лы­мі і шчы­ры­мі па­жа­дан­ня­мі бу­дзе за­пу­шча­ны ў пер­шыя хві­лі­ны 2015 го­да пад­час му­зыч­най пра­гра­мы «100 пе­сень для Бе­ла­ру­сі. На­ва­год­няя ноч». У ёй бу­дуць прад­стаў­ле­ны леп­шыя на­род­ныя пес­ні ў су­час­най апра­цоў­цы і вы­ка­нан­ні па­пу­ляр­ных ар­тыс­таў, якія бы­лі за­пі­са­ны ў ме­жах пра­гра­мы «На­пе­рад у мі­ну­лае».

А 1 сту­дзе­ня ка­нал прад­ста­віць но­вы пра­ект «Пес­ні на­ва­год­ніх на­чэй». На пра­ця­гу дня цыкл з 9 пра­грам (кож­ная «ахо­піць» 10 га­доў, па­чы­на­ю­чы з 1930‑х) рас­ка­жа, як ра­ней ад­зна­ча­лі Но­вы год, якія спя­ва­лі пес­ні, з яко­га мо­ман­ту 1 сту­дзе­ня ста­ла афі­цый­ным вы­хад­ным, ка­лі са­вец­кім дзе­цям вяр­ну­лі ёл­ку і як яе ўпры­гож­ва­лі ў роз­ныя пе­ры­я­ды, а так­са­ма чым час­та­ва­лі гас­цей. Вя­ду­чы пра­ек­та Сяр­гей Кра­вец, да­рэ­чы, не толь­кі су­пра­ва­джае пра­гра­мы па­пу­ляр­ны­мі та­ды пес­ня­мі, але і «пры­мя­рае» на ся­бе мод­ныя ў тыя ча­сы воб­ра­зы. А яшчэ гэ­тыя рас­по­ве­ды бу­дуць звя­за­ны з філь­ма­мі, зня­ты­мі ў ад­па­вед­ныя дзе­ся­ці­год­дзі: «Па шчу­па­ко­вым за­га­дзе», «Два бай­цы», «Кар­на­валь­ная ноч», і г. д.

Ус­пом­ніць усё

Пер­шы на­цы­я­наль­ны спар­тыў­ны тэ­ле­ка­нал вы­ра­шыў не рых­та­ваць да свя­та маш­таб­ных спе­цы­яль­ных пра­ек­таў, але пад­рых­та­ваў для гле­да­чоў ін­шы — маг­чы­ма, ку­ды больш знач­ны па­да­ру­нак. 31 снеж­ня і 1 сту­дзе­ня ў эфі­ры «Бе­ла­русь 5» ама­та­ры спор­ту змо­гуць пры­га­даць леп­шыя мо­ман­ты хат­ня­га чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі-2014 (бу­дуць па­ка­за­ны гуль­ні Бе­ла­русь — Ка­зах­стан, Швей­ца­рыя — Бе­ла­русь, Бе­ла­русь — Гер­ма­нія і Лат­вія — Бе­ла­русь), а так­са­ма пе­ра­жыць на­ноў са­мыя пры­ем­ныя для нас ім­гнен­ні зі­мо­вай Алім­пі­я­ды ў Со­чы — бія­тлон­ныя гон­кі, якія пры­нес­лі тры за­ла­тыя ме­да­лі Да­р'і До­мра­ча­вай і «брон­зу» Над­зеі Скар­дзі­на, і «залатыя» фе­е­рыч­ныя вы­ступ­лен­ні бе­ла­рус­кіх фрыс­тай­ліс­таў Алы Цу­пер і Ан­то­на Куш­ні­ра.

27-28

Па­да­рож­жа ў ле­та

Сё­ле­та тэ­ле­ка­нал вы­ра­шыў вяр­нуц­ца да звык­лай за­баў­ляль­най пра­гра­мы і прад­ста­віць свое­асаб­лі­вы збор­нік з му­зыч­ны­мі він­ша­ван­ня­мі ад вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў. «Ці­ка­він­ка» пра­ек­та — у мес­цы, вы­бра­ным для зды­мак на­ва­год­ня­га кан­цэр­та. Пры­га­даў­шы па­вер'е «Як Но­вы год су­стрэ­неш, так яго і пра­вя­дзеш», тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­кі вы­ра­шы­лі ча­каць пры­хо­ду 2015‑га ля мо­ра, у спя­кот­ным і со­неч­ным го­ра­дзе Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­таў — Ду­баі, і ўжо ад­туль зла­дзіць транс­ля­цыю му­зыч­на­га свя­точ­на­га эфі­ру. «Ча­му ме­на­ві­та Ду­бай? — да­пыт­ва­лі­ся мы ў ка­лег-тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­каў з АНТ, але тыя толь­кі за­гад­ка­ва ўсмі­ха­лі­ся і ад­каз­ва­лі: — Та­му, што на­ва­год­няя ноч — са­мы ча­роў­ны час, ка­лі мо­гуць ад­бы­вац­ца са­мыя не­ве­ра­год­ныя рэ­чы. І, па­га­дзі­це­ся, хто з нас не ма­рыў тра­піць з зі­мы ў ле­та? Вось мы і па­спра­бу­ем здзейс­ніць ма­ру і па­дзя­ліц­ца з усі­мі гле­да­ча­мі доб­рым на­стро­ем на на­ступ­ны год».

Здзейс­ніць «Па­лёт у Но­вы год» з за­да­валь­нен­нем па­га­дзі­лі­ся тэ­ле­вя­ду­чыя Анд­рэй Бонд, Ма­ры­на Гры­цук, Іван Пад­рэз, Дзя­ніс Кур'­ян, Ві­таль Кар­па­наў, а так­са­ма доб­рыя два дзя­сят­кі бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў: гур­ты «БЕЗ БІ­ЛЕ­ТА», «Топ­лес», «Лас-Ве­гас», Аня Шар­ку­но­ва, Аля­ксей Хляс­тоў, Ла­ры­са Гры­ба­лё­ва, Тэа, Аляк­сандр Са­ла­ду­ха, Свят­ла­на Ста­цэн­ка і ўдзель­ні­кі дзі­ця­ча­га тэ­ле­пра­ек­та «Я спя­ваю!», а так­са­ма мно­гія ін­шыя. Што ў вы­ні­ку атры­ма­ец­ца з гэ­та­га па­да­рож­жа, ці ўсім мыт­ня ў аэ­ра­пор­це дасць «да­бро» і ці на­крые ка­го рап­тоў­ная аклі­ма­ты­за­цыя — да­ве­да­ем­ся ў свя­точ­ную ноч з 31 снеж­ня на 1 сту­дзе­ня.

27-43

Акра­мя та­го, 31 снеж­ня ў эфі­ры АНТ — шэ­раг ста­рых лю­бі­мых кі­на­філь­маў, ся­род якіх «Пёс Бар­бос і не­звы­чай­ны крос» і «Са­ма­гон­шчы­кі», ка­ля­ро­вая «Па­пя­луш­ка» і «Ка­ра­ле­ва бен­за­ка­лон­кі», плюс, без­умоў­на, «Іро­нія лё­су». А тых, хто ўрэш­це сто­міц­ца ад кі­на­пра­гля­ду, ча­ка­юць на «Дыс­ка­тэ­цы 80‑х», якая пра­цяг­нец­ца амаль да 8 ра­ні­цы 1 сту­дзе­ня. У пер­шыя дні но­ва­га го­да кі­на­ма­ра­фон пра­доў­жаць філь­мы «Джэнтль­ме­ны ўда­чы», «Ма­роз­ка», «Адзін до­ма», «Ава­тар» і «Іро­нія лё­су. Пра­цяг».

27-2927-30

Падарунак для бландзінкі

Гле­да­чоў тэ­ле­ка­на­ла СТБ на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да ча­кае шмат гу­ма­ру. Пач­нец­ца свя­точ­ны гу­ма­рыс­тыч­ны ма­ра­фон 31 снеж­ня ў 22.00 спе­цы­яль­ным вы­пус­кам пра­гра­мы «На тым жа мес­цы ў той жа час», якая на адзін ве­чар зме­ніць сваю наз­ву. «На тым жа мес­цы ў Но­вы год» бу­дзе раз­вед­ваць, што ча­кае ў па­да­ру­нак са­праўд­ная блан­дзін­ка, як пе­ра­ка­наць дзя­цей за­стац­ца до­ма на Но­вы год, і зной­дзе адзі­на­га ў Бе­ла­ру­сі так­сіс­та, што ў гэ­тую ноч ака­жац­ца ў сту­дыі, а не за «ба­ран­кай». Кам­па­нію вя­ду­ча­му Ан­то­ну Мар­ты­нен­ку скла­дуць так­са­ма вя­до­мыя бе­ла­рус­кія ар­тыс­ты.

27-39

Пас­ля бою ку­ран­таў на тэ­ле­ка­на­ле СТБ вас ча­кае Клуб Вя­сё­лых і Зна­ход­лі­вых. У спе­цы­яль­ным на­ва­год­нім вы­пус­ку КВЗ гле­да­чы атры­ма­юць как­тэйль ад­бор­на­га гу­ма­ру ад леп­шых май­строў жан­ру: ка­ман­даў з Днеп­ра­пят­роў­ска, Аст­ра­ха­ні, Бел­га­ра­да, Даў­га­пруд­на­га і, без­умоў­на, з Мін­ска.

Алена ДРАПКО,
Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.