Вы тут

Каб не страцілі веру ў дабрыню…


Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, па­він­ша­ваў з ка­ляд­ны­мі і на­ва­год­ні­мі свя­та­мі вы­ха­ван­цаў з Бя­гомль­скай да­па­мож­най шко­лы-ін­тэр­на­та Док­шыц­ка­га ра­ё­на. Тут жы­вуць і ву­чац­ца больш за 120 дзя­цей з роз­ных ра­ё­наў Ві­цеб­шчы­ны ва ўзрос­це ад 7 да 16 га­доў.

27-56

Па доб­рай тра­ды­цыі, што­год у пе­рад­свя­точ­ныя дні Уладзімір Андрэйчанка пры­яз­джае ме­на­ві­та ў гэ­тую ўста­но­ву. І па-за ме­жа­мі пра­вя­дзен­ня даб­ра­чын­най ак­цыі «На­шы дзе­ці» Ула­дзі­мір Паў­ла­віч ці­ка­віц­ца, чым мож­на да­па­маг­чы хлоп­чы­кам і дзяў­чын­кам з ня­лёг­кім лё­сам.

Ле­тась дзе­ці, якія па­збаў­ле­ны баць­коў­ска­га кло­па­ту і пя­шчо­ты, атры­ма­лі ў па­да­ру­нак муль­ты­ме­дый­ную ўста­ноў­ку, лы­жы і кань­кі… Сё­ле­та Ула­дзі­мі­рам Паў­ла­ві­чам быў па­до­ра­ны тэ­ле­ві­зар, а кож­на­му вы­ха­ван­цу — на­бор са­лод­кай пра­дук­цыі. А стар­шы­ня Док­шыц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Алег ПІН­ЧУК ад імя мяс­цо­вай ула­ды па­да­рыў уста­но­ве пы­ла­сос і ды­ван.

Вя­до­ма, дзят­ва кож­ны раз з не­цяр­пен­нем ча­кае пры­ез­ду Ула­дзі­мі­ра Паў­ла­ві­ча і ін­шых гас­цей. Пры да­па­мо­зе вы­ха­ва­це­ляў і пе­да­го­гаў рых­ту­юць свя­точ­нае прад­стаў­лен­не. Так бы­ло і пад­час чар­го­ва­га ві­зі­ту.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка лі­чыць, што га­лоў­ная мэ­та ак­цыі «На­шы дзе­ці» — зра­біць так, каб дзе­ці з Бя­гомль­ска­га ін­тэр­на­та і ана­ла­гіч­ных уста­ноў, якія тра­пі­лі ў цяж­кую жыц­цё­вую сі­ту­а­цыю, не стра­ці­лі ве­ру ў да­бры­ню. Да­рос­лыя па­він­ны зра­біць усё маг­чы­мае, каб у та­кіх дзя­цей усё атры­ма­ла­ся па жыц­ці. Трэ­ба да­па­маг­чы ім, каб яны ад­чу­ва­лі, што не ліш­нія, а за­па­тра­ба­ва­ныя, як і іх ра­вес­ні­кі, у якіх ёсць баць­кі…

—Кож­ны хлоп­чык і дзяў­чын­ка мае пра­ва на лю­боў, на ра­дас­нае і шчас­лі­вае жыц­цё. І не важ­на, жы­ве ён до­ма ці па во­лі лё­су стра­ціў баць­коў… Кло­пат аб дзе­цях — адзін з га­лоў­ных прын­цы­паў па­лі­ты­кі дзяр­жа­вы, — па­дзя­ліў­ся дум­ка­мі Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

Ся­род усіх вы­ха­ван­цаў ін­тэр­на­та толь­кі ў ся­мі дзя­цей баць­кі не па­збаў­ле­ны пра­воў на вы­ха­ван­не. Та­кіх у ін­тэр­на­це на­зы­ва­юць «хат­ні­мі».

Да­рэ­чы, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду ска­заў жур­на­ліс­там, што рэа­лі­за­цыя дэ­крэ­та № 18 да­зво­лі­ла па­мен­шыць коль­касць ня­доб­ра­сум­лен­ных баць­коў. Па­вод­ле яго слоў, з 2006 го­да, ка­лі кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­пі­саў вы­шэй­зга­да­ны дэ­крэт, коль­касць гра­ма­дзян, якія па­збаў­ле­ны баць­коў­скіх пра­воў, па­мен­шы­ла­ся на 60%. І ка­лі ў 2005 го­дзе ў Бе­ла­ру­сі функ­цы­я­на­ва­лі ка­ля 180 школ-ін­тэр­на­таў, сён­ня іх толь­кі 40.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.