Вы тут

На Каляды снегу дапросімся?


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь‑3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Да­рэ­чы, сён­ня ўсе пры­кла­ды ўжы­ван­ня слоў узя­ты з паэ­мы Яку­ба Ко­ла­са «Но­вая зям­ля».

Ці ве­да­лі вы, што:

*Зня­чэ́ў­ку — рап­тоў­на, зня­нац­ку. «Ўга­ру зір­неш — як рой пча­лі­ны, сну­юц­ца ці­хія пу­шы­ны, ўга­ры зня­чэў­ку штур­ха­нуц­ца, гля­дзіш — і ў па­ры па­бя­руц­ца».

*Заў­зя́­та — з за­хап­лен­нем, на­по­рыс­та. «Ідзе з ла­па­тай дзядзь­ка з ха­ты і ад­гра­бае снег заў­зя­та».

*Са­ма­ві­́ты — маж­ны, са­лід­ны, поў­ны да­стат­ку.

*На­ці́н­ка — сцяб­ло тра­вы, тра­він­ка. «Па­гнуў вас снег, мае хва­ін­кі! Эх вы, га­рот­ныя на­цін­кі!» — Над імі Кос­тусь раз­ва­жае…»

*Пар­ка́н — ага­ро­джа з бяр­вё­наў ці му­ра­ва­ная. «У пар­ка­нах шу­лы, як сал­да­ты, ста­яць у струн­ку, зу­ха­ва­ты».

*Тхор — дра­пеж­ная жы­вё­лі­на ся­мей­ства ку­ні­ца­вых. «І да тха­роў быў дзядзь­ка па­дак, а тхор ця­пер да­бёр і гла­дак».

*Як ле­таш­ні снег — не па­трэб­ны ні­ко­му. Па-рус­ку — «как ры­бе зонтик», па-бе­ла­рус­ку — як са­ба­ку пя­тая на­га, як ка­ро­ве сяд­ло, як дзір­ка ў мос­це, як зай­цу стоп-сіг­нал, як ры­бе па­ра­сон, як па­пу акар­дэ­он…

*На Ка­ля­ды сне­гу не да­про­сіш­ся — так ска­жуць пра вель­мі сквап­на­га, ску­по­га ча­ла­ве­ка. Рус­кі ана­лаг — «зимой сне­гу не выпросишь», бе­ла­рус­кі — «зі­мой лё­ду не да­ста­неш…»

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10–11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.