Вы тут

У новы год — з маразамі


Ад­нак сне­гу на свя­ты сі­ноп­ты­кі не абя­ца­юць

На­пры­кан­цы го­да на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны ўста­лю­ец­ца са­праў­ды зі­мо­вае на­двор'е, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Та­му ў су­бо­ту, пры па­вы­ша­ным фо­не ат­мас­фер­на­га ціс­ку, бу­дзе пе­ра­мен­ная воб­лач­насць і пе­ра­важ­на без апад­каў. Ве­цер ня­ўстой­лі­вы сла­бы, а на да­ро­гах за­ха­ва­ец­ца га­ла­лё­дзі­ца. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе мі­нус 3–9 гра­ду­саў. За­ха­ва­ец­ца ма­роз­нае на­двор'е ў ня­дзе­лю і па­ня­дзе­лак. У ня­дзе­лю без іс­тот­ных апад­каў, толь­кі па край­нім за­ха­дзе маг­чы­мы ка­рот­ка­ча­со­вы снег, а ў па­ня­дзе­лак не­вя­лі­кі снег мес­ца­мі па кра­і­не. У асоб­ных ра­ё­нах на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ча­ка­ец­ца ў ме­жах мі­нус 6–13 гра­ду­саў, па паў­ноч­ным ус­хо­дзе — да 14–16 ма­ро­зу. Удзень бу­дзе ад 3 да 10 ма­ро­зу. У апош­нія два дні ады­хо­дзя­ча­га го­да толь­кі мес­ца­мі праг­на­зу­ец­ца не­пра­цяг­лы снег. Уна­чы на аў­то­рак і се­ра­ду тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра бу­дзе тры­мац­ца ў ме­жах мі­нус 7–14 гра­ду­саў, а пры пра­яс­нен­нях — да 15–18 ма­ро­зу. Удзень — мі­нус 4–10 гра­ду­саў.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, у пер­шы дзень но­ва­га го­да толь­кі мес­ца­мі праг­на­зу­ец­ца ка­рот­ка­ча­со­вы снег. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў га­лоў­ную свя­точ­ную ноч скла­дзе мі­нус 5–12 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях — да 13–15 ма­ро­зу. Удзень пер­ша­га сту­дзе­ня праг­на­зу­ец­ца мі­нус 2–8 гра­ду­саў, мес­ца­мі — да 10 ма­ро­зу.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.