Вы тут

Каб збыліся агульныя мары


Бе­ла­русь — наш дом, пра які трэ­ба кла­па­ціц­ца, як пра са­мае род­нае, да­ра­гое мес­ца на све­це

Та­кі на­каз з вус­наў Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі па­чу­лі ўдзель­ні­кі на­ва­год­ня­га даб­ра­чын­на­га свя­та рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «На­шы дзе­ці». На га­лоў­ную ёл­ку кра­і­ны бы­лі за­про­ша­ны 2 ты­ся­чы 370 дзя­цей ва ўзрос­це ад 8 да 14 га­доў з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

27-55

У склад удзель­ні­каў свя­та бы­лі ўклю­ча­ны дзе­ці-сі­ро­ты, дзе­ці, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, вы­ха­ван­цы дзі­ця­чых ін­тэр­на­тных уста­ноў, дзе­ці-ін­ва­лі­ды, а так­са­ма дзе­ці са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў. У га­лоў­ным на­ва­год­нім свя­це пры­ня­лі ўдзел вы­ха­ван­цы ка­дэц­кіх ву­чы­лі­шчаў; дзе­ці з сем'­яў ва­ен­на­слу­жа­чых, асоб на­чаль­ніц­ка­га і ра­да­во­га скла­ду След­ча­га ка­мі­тэ­та, су­пра­цоў­ні­каў ор­га­наў унут­ра­ных спраў і фі­нан­са­вых рас­сле­да­ван­няў, баць­кі якіх за­гі­ну­лі або ста­лі ін­ва­лі­да­мі пры вы­ка­нан­ні служ­бо­вых аба­вяз­каў; дзе­ці, якія па­цяр­пе­лі ад ка­та­стро­фы на Чар­но­быль­скай АЭС. На свя­та так­са­ма бы­лі за­про­ша­ны дзе­ці, уз­на­га­ро­джа­ныя па вы­ні­ках ра­ён­ных, аб­лас­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных алім­пі­яд, кон­кур­саў, спа­бор­ніц­тваў, якія ма­юць пос­пе­хі ў гра­мад­скай ра­бо­це. Акра­мя та­го, ся­род удзель­ні­каў даб­ра­чын­на­га свя­та для дзя­цей бы­лі на­ву­чэн­цы Віль­нюс­кай гім­на­зіі імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

 

Звяр­та­ю­чы­ся да юных удзель­ні­каў свя­та, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Усе вы, вя­до­ма, чу­лі кры­ла­тую фра­зу «спя­шай­це­ся ра­біць да­бро». І я за­клі­каю да гэ­та­га не толь­кі да­рос­лых, але і на­шых юных гра­ма­дзян. Ця­пер са­мы час для доб­рых спраў. Прос­та па­гля­дзі­це ва­кол, што і як мож­на зра­біць леп­шым. А мы, да­рос­лыя, абя­ца­ем вам, што па­кла­по­цім­ся аб мі­ры і даб­ра­бы­це на на­шай зям­лі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Кож­ны з вас мо­жа зра­біць неш­та доб­рае для сва­ёй кра­і­ны. Тым больш што на­ды­хо­дзя­чы год аб'­яў­ле­ны Го­дам мо­ла­дзі — зна­чыць, гэ­та і ваш год», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Вы ве­да­е­це, што вель­мі важ­на ма­рыць. За­па­вет­ныя жа­дан­ні ма­юць дзіў­ную ўлас­ці­васць — яны зблі­жа­юць лю­дзей і, са­мае га­лоў­нае, ро­бяць іх леп­шы­мі і даб­рэй­шы­мі. Так ад­бы­ва­ец­ца та­му, што ўсе мы ма­рым пра ад­но і тое ж. Усе мы хо­чам зда­роўя, шчас­ця род­ным і бліз­кім, пра­цві­тан­ня сва­ёй Ра­дзі­ме, мі­ру на ўсёй зям­лі», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Бе­ла­ру­сам, каб збы­лі­ся іх агуль­ныя ма­ры, трэ­ба пра­ца­ваць ра­зам, упэў­не­ны кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Вя­до­ма, гэ­та ня­прос­та. Шлях да пос­пе­ху не бы­вае лёг­кім, але ён мо­жа быць вель­мі ці­ка­вым», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле яго слоў, пе­рад пад­рас­та­ю­чым па­ка­лен­нем ад­кры­ва­ец­ца вя­лі­кі свет ве­даў. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі па­пра­сіў удзель­ні­каў свя­та, каб яны не ўпус­ка­лі маг­чы­мас­ці ву­чыц­ца. «Трэ­ба ву­чыц­ца, трэ­ба атры­маць ве­ды, та­му што гэ­та фун­да­мент ва­ша­га жыц­ця», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­жа­даў дзе­цям, каб яны хут­чэй ад­кры­лі ў са­бе скры­тыя здоль­нас­ці.

«І не ду­май­це, што вы яшчэ школь­ні­кі і вель­мі ма­ла­дыя для вя­лі­кіх спраў. Вя­лі­кія пе­ра­мо­гі, вя­лі­кія спра­вы скла­да­юц­ца з ма­лень­кіх да­сяг­нен­няў», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў ак­ту­аль­ную для дзя­цей, іх баць­коў і пе­да­го­гаў тэ­му — удас­ка­на­лен­не на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су. Га­во­ра­чы, у пры­ват­нас­ці, пра шос­ты школь­ны дзень, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што па су­бо­тах дзе­цям трэ­ба зай­мац­ца лю­бі­мы­мі ка­рыс­ны­мі спра­ва­мі. На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, у шко­лу ў гэ­ты дзень трэ­ба пры­хо­дзіць на спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, на ўро­кі пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня, каб ства­рыць ней­кія вы­ра­бы, каб дзе­цям бы­ло ці­ка­ва.

Што да­ты­чыц­ца пра­па­ноў па­зба­віць шко­лы ад не­аб­ход­нас­ці збі­раць ма­ку­ла­ту­ру і ме­та­ла­лом, то яны, па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, яму не­зра­зу­ме­лыя. «Трэ­ба больш кан­крэт­ных доб­рых спраў, якія бу­дуць пры­но­сіць ка­рысць дзяр­жа­ве, прад­пры­ем­ствам, ка­лек­ты­вам, ва­шым баць­кам, а зна­чыць, і вам», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да ўдзель­ні­каў свя­та.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­клі­каў пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не заў­сё­ды і ўсю­ды быць вер­ны­мі і на­дзей­ны­мі сяб­ра­мі, та­му што друж­ба ў Бе­ла­ру­сі заў­сё­ды бы­ла ў па­ша­не. Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­жа­даў, каб дзе­ці і ма­ла­дыя лю­дзі больш ца­ні­лі жы­выя ад­но­сі­ны, та­му што элект­рон­ныя пры­ла­ды і ін­тэр­нэт ні­ко­лі не за­ме­няць са­праўд­ных сяб­роў, іх пад­трым­кі і ўдзе­лу.

«Каб на­ша Ра­дзі­ма ста­на­ві­ла­ся ба­га­цей­шай і пры­га­жэй­шай, лю­бі­це яе. Звяз­вай­це з ёй сваю бу­ду­чы­ню. Па­коль­кі дом, які лю­бяць, аба­вяз­ко­ва ста­но­віц­ца больш утуль­ным, пры­го­жым і гас­цін­ным. Бе­ла­русь — гэ­та наш з ва­мі агуль­ны дом, і мы па­він­ны ра­зам кла­па­ціц­ца пра яго, як пра са­мае род­нае, да­ра­гое мес­ца на све­це», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.