Вы тут

Што ў Новы год больш важна: дзе яго правесці ці з кім?


Сяр­гей Ма­ка­рэй, на­мес­нік ды­рэк­та­ра тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3»:

27-26

— З уз­рос­там ужо ін­шая ацэн­ка ўсіх гэ­тых свят. Ка­лі ад­зна­ча­ец­ца ка­та­ліц­кае Рас­тво, то я, як пра­ва­слаў­ны, не свят­кую яго, бо ў нас пост, і та­му ве­ся­ліц­ца, ла­дзіць за­стол­лі — не вель­мі доб­ра. Но­вы год так­са­ма пры­па­дае на час пос­ту... І на­огул на­ва­год­нія свя­ты — гэ­та час, ка­лі трэ­ба спа­кой­на па­ся­дзець, пад­су­ма­ваць тое, што бы­ло, ней­кія пла­ны на­ме­ціць на бу­ду­чы­ню. Я ўжо ў гу­лян­нях роз­ных не ўдзель­ні­чаю і апош­нія га­ды ад­зна­чаю гэ­тыя свя­ты з сям’­ёй. Не ве­даю, ці пры­чы­на ў тым, што не клі­чуць ні­ку­ды, аль­бо мне не хо­чац­ца... У ма­ла­до­сці па гас­цях ха­дзіў, а ця­пер хо­чац­ца пра­чы­нац­ца до­ма і ба­чыць по­бач бліз­кіх.

Да­рыя, спя­вач­ка:

27-27

— Для мя­не Но­вы год — свя­та, якое я вы­му­ша­на пра­во­дзіць на пра­цы. З ад­на­го бо­ку, я не ма­гу, як мно­гія лю­дзі, па­ся­дзець з сяб­ра­мі, але за­тое маю маг­чы­масць па­леп­шыць фі­нан­са­вы даб­ра­быт сва­ёй сям’і. Уліч­ва­ю­чы тое, што ў мя­не ма­лень­кае дзі­ця, у мі­ну­лыя га­ды не маг­ла пра­ца­ваць так ін­тэн­сіў­на, як не­ка­то­рыя мае ка­ле­гі. А ця­пер сын пад­рос. На­огул, на Но­вы год мы ро­бім до­ма ўсё, каб ад­чу­ва­ла­ся свя­точ­ная ат­мас­фе­ра: упры­гож­ва­ем ква­тэ­ру, ста­вім ёл­ку, і род­ныя заў­сё­ды прый­дуць на да­па­мо­гу, ка­лі трэ­ба неш­та пры­га­та­ваць на свя­точ­ны стол аль­бо пры­ду­маць за­ба­вы... Рас­тво заўж­ды свят­ку­ем у ся­мей­ным ко­ле. Лі­чу, што пад­час на­ва­год­ніх свят трэ­ба імк­нуц­ца вы­трым­лі­ваць «за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну» па­між пра­цай і сям’­ёй. Бо вель­мі важ­на ні­ко­га не аб­дзя­ліць ува­гай, знай­сці час і сло­вы для тых, хто іх па­тра­буе.

На­вум Галь­пя­ро­віч, жур­на­ліст, пісь­мен­нік, га­лоў­ны ды­рэк­тар за­меж­на­га вя­шчан­ня Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё:

27-25

— Ве­да­е­це, я лі­чу, што гэ­та не прын­цы­по­ва. Са­мае ап­ты­маль­нае — ка­лі су­стра­каць свя­та там, дзе хо­чац­ца, і ў той кам­па­ніі, з кім хо­чац­ца. Та­ды атрым­лі­ва­ец­ца вы­дат­на. Як­раз гэ­та та­кое свя­та ўтуль­нае, ся­мей­нае і, мо­жа, у не­чым на­ват сак­раль­нае — дзе ёл­ка, па­жа­дан­ні і спа­дзя­ван­ні на но­вы год. Без­умоў­на, юным і ма­ла­дым хо­чац­ца па­тан­ца­ваць у ней­кай вя­лі­кай за­ле, але лю­дзі больш ста­лыя, на мой по­гляд, імк­нуц­ца ад­зна­чыць на­ва­год­нія свя­ты ў цёп­лай, сяб­роў­скай кам­па­ніі. Ад­ной­чы ў мя­не бы­ла сі­ту­а­цыя, ка­лі Но­вы год збі­раў­ся су­стра­каць у ад­ным мес­цы, але не атры­ма­ла­ся, і я пай­шоў у ін­шае, дзе мя­не так­са­ма ча­ка­лі. Пас­ля той вы­пад­ко­вай су­стрэ­чы ў мя­не ўтва­ры­ла­ся сям’я.

Але­на ДРАП­КО.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.