Вы тут

Валютныя ўклады не замарозяць


Стар­шы­ня праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка На­дзея Ер­ма­ко­ва за­яві­ла, што ў бан­ках на­зі­ра­ец­ца ад­ток ва­лют­ных укла­даў. Лю­дзі асце­ра­га­юц­ца, што іх гро­шы мо­гуць быць за­ма­ро­жа­ны. «Але я не ба­чу пе­рад­умоў для та­кіх дзе­ян­няў. На­ват не­як не ўкла­да­ец­ца ў га­ла­ве: як гэ­та мож­на за­ма­ро­зіць ва­лют­ныя ўкла­ды? У нас та­кой сі­ту­а­цыі ня­ма. У лю­бы час бан­кі мо­гуць па­зы­чыць ва­лют­ныя рэ­сур­сы ў за­меж­ных бан­каў», — ска­за­ла стар­шы­ня Нац­бан­ка. Па яе сло­вах, не пла­ну­ец­ца і па­ні­жэн­ня ста­вак па ва­лют­ных укла­дах.

Акра­мя та­го, На­дзея Ер­ма­ко­ва па­ве­да­мі­ла, што на за­каз На­цы­я­наль­на­га бан­ка ў Бе­ла­русь у блі­жэй­шыя дні да­ста­вяць яшчэ ка­ля 200 млн до­ла­раў. Праб­ле­ма дэ­фі­цы­ту ва­лю­ты ў аб­мен­ні­ках вы­ра­ша­на: 23 снеж­ня ў кра­і­ну бы­ла за­ве­зе­на вя­лі­кая су­ма на­яў­най ва­лю­ты. На­дзея Ер­ма­ко­ва ад­зна­чы­ла: «29-га яшчэ за­ка­за­лі ка­ля $200 млн. У асноў­ным по­пыт на до­ла­ры; еў­ра ка­рыс­та­юц­ца мен­шым по­пы­там».

А ўво­гу­ле, «з улі­кам сі­ту­а­цыі не вы­клю­ча­на, што 30-пра­цэнт­ны збор бу­дзе ад­ме­не­ны ра­ней. Мо­жа быць, ён бу­дзе ад­мя­няц­ца па­сту­по­ва». Па сло­вах кі­раў­ні­ка Нац­бан­ка, ана­ліз сі­ту­а­цыі па­каз­вае, што з 1 лю­та­га збор бу­дзе ад­ме­не­ны ў лю­бым вы­пад­ку. На­дзея Ер­ма­ко­ва звяр­ну­ла ўва­гу, што для дзе­ян­ня збо­ру вы­бра­ны та­кі час, ка­лі прад­пры­ем­ствы па­ня­суць ад гэ­та­га за­ха­ду най­мен­шыя стра­ты. У кан­цы снеж­ня — па­чат­ку сту­дзе­ня шмат свя­точ­ных дзён, ка­лі ганд­лё­выя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны не та­кія ак­тыў­ныя. Ва­лю­та на бір­жы прад­пры­ем­ствам не спат­рэ­біц­ца, ад­па­вед­на, ім не трэ­ба бу­дзе пла­ціць 30-пра­цэнт­ную над­баў­ку.

Ня­ма пры­чын для рос­ту цэн

Пра гэ­та за­явіў мі­ністр ганд­лю Ва­лян­цін Ча­ка­наў па вы­ні­ках на­ра­ды ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, дзе аб­мяр­коў­ва­лі­ся ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны. «Спа­жы­вец­кі ры­нак сён­ня ста­біль­ны. Ні­я­кіх ад­хі­лен­няў па за­бес­пя­чэн­ні на­сель­ніц­тва та­ва­ра­мі ня­ма. Ні­я­кіх пры­чын, каб цэ­ны на спа­жы­вец­кім рын­ку рас­лі, сён­ня ня­ма, та­му мы і да­лей бу­дзем пра­цяг­ваць пра­цу па кант­ро­лі за цэ­на­мі», — за­явіў мі­ністр.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.