Вы тут

Фільмы, якія стымулююць ведаць гісторыю


Тэ­ле­пра­ект ка­на­ла «АНТ» «Ад­ва­рот­ны ад­лік» стаў брэн­дам, пад эгі­дай яко­га ўні­каль­ныя да­ку­мен­таль­ныя філь­мы што­ты­дзень вы­хо­дзяць у эфір ужо 7 га­доў. Кож­ны фільм — а ў 2014 го­дзе вый­шла ні мно­га ні ма­ла 42 кар­ці­ны — па­паў­няе ла­ку­ны на­шых ве­даў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі. Ня­гле­дзя­чы на тое, што пра­ект што­тыд­нё­вы, па сло­вах аў­та­ра і кі­раў­ні­ка пра­ек­та Ула­дзі­мі­ра Бо­ку­на, на ства­рэн­не філь­маў тра­цяц­ца ме­ся­цы, а ча­сам — і га­ды.

Твор­чая гру­па пра­ек­та тра­ды­цый­на пе­рад Ка­ля­да­мі пад­во­дзіць вы­ні­кі го­да, і 24 снеж­ня ў га­ле­рэі «Ака­дэ­мія» ад­быў­ся чар­го­вы фес­ты­валь «Ад­ва­рот­ны ад­лік». Ме­ра­пры­ем­ства за­клі­ка­на вы­лу­чыць леп­шыя з тых 42 кар­цін, якія на пра­ця­гу го­да за­кры­ва­лі бе­лыя пля­мы на­шай гіс­то­рыі.

Твор­чая гру­па па­пя­рэд­не ада­бра­ла 11 леп­шых кар­цін, якія зма­га­лі­ся за пе­ра­мо­гу ў не­каль­кіх на­мі­на­цы­ях. Маг­чы­масць быць ад­зна­ча­ны­мі бы­ла ва ўсіх твор­чых звен­няў. Ка­ля 10 чле­наў жу­ры, ся­род якіх кі­на­кры­ты­кі, вы­клад­чы­кі і сту­дэн­ты, вы­зна­ча­лі пе­ра­мож­цаў.

«Кож­ны з філь­маў вый­шаў за рам­кі стан­дарт­на­га тэ­ле­ві­зій­на­га пра­ек­та. Па-пер­шае, яны вый­шлі за рам­кі стан­дар­ту, які ў іх ар­га­ні­за­ваў­ся: ска­жам, на­яў­насць дык­та­ра ў кад­ры і гэ­так да­лей; па-дру­гое, яны па­ча­лі зды­маць з рэ­кан­струк­цы­яй па­дзей, ёсць па­ста­но­вач­ныя эле­мен­ты. Ра­ней пра­ект, мо­жа, і быў тро­хі «кан­ве­ер­ны», там бы­ла пэў­ная каль­ка, але ця­пер кож­ны фільм — цал­кам уні­каль­ны і паў­на­вар­тас­ны», — пра­ка­мен­та­ваў рэ­жы­сёр, за­гад­чык ка­фед­ры рэ­жы­су­ры кі­но і тэ­ле­ба­чан­ня фа­куль­тэ­та эк­ран­ных мас­тац­тваў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Ва­ле­рый Пес­таў.

У на­мі­на­цыі «Леп­шы фільм» пе­ра­маг­ла кар­ці­на «Спец­па­ся­лен­цы. Ся­лян­ская тра­ге­дыя», а рэ­жы­сёр філь­ма Ула­дзі­мір Луц­кі стаў «леп­шым рэ­жы­сё­рам». Леп­шым сцэ­на­рыс­там ста­ла На­тал­ля Го­лу­бе­ва за філь­мы «Кі­рыл Ма­зу­раў. Не­па­кор­лі­вы бе­ла­рус» і «Аляк­сандр Чар­вя­коў. Аб­ві­на­вач­ва­ец­ца баль­ша­вік». У на­мі­на­цыі «Леп­шая апе­ра­тар­ская ра­бо­та» пе­ра­мог Аляк­сандр Ма­роз, леп­шым ві­дэа­ін­жы­не­рам стаў Аляк­сей Ту­ра­наў. У на­мі­на­цыі «Леп­шая ак­цёр­ская пра­ца» пе­ра­маг­ла Зі­на­і­да Зуб­ко­ва. Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый атры­маў фільм «Кі­рыл Ма­зу­раў. Не­па­кор­лі­вы бе­ла­рус».

«У асно­ве двух філь­маў («Кі­рыл Ма­зу­раў. Не­па­кор­лі­вы бе­ла­рус», «Аляк­сандр Чар­вя­коў. Аб­ві­на­вач­ва­ец­ца баль­ша­вік». — Аўт.) ля­жаць толь­кі са­праўд­ныя гіс­та­рыч­ныя да­ку­мен­ты. Мно­гія з іх бы­лі прад­стаў­ле­ны гле­да­чам і на­ву­ко­вай гра­мад­скас­ці ўпер­шы­ню. Гэ­та сур'­ёз­ная су­мес­ная пра­ца з Дэ­парт­амен­там па ар­хі­вах і спра­ва­вод­стве, з На­цы­я­наль­ным ар­хі­вам, На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным ар­хі­вам, Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кай з рэд­кім фон­дам. Трэ­ба бы­ло пад­няць да­ку­мен­ты, якія больш за 60 га­доў зна­хо­дзі­лі­ся або ў спе­цы­яль­най па­пцы, або пад гры­фам «Цал­кам сак­рэт­на». На­шай за­да­чай бы­ло ак­цэн­та­ваць ува­гу на на­шай най­ноў­шай гіс­то­рыі. За­над­та шмат ска­за­на пра Ра­дзі­ві­лаў, Са­пе­гаў. Мы ўсе ве­да­ем Раг­не­ду, Кі­ры­лу Ту­раў­ска­га, Еў­фра­сін­ню По­лац­кую. Але вы­нік га­ла­са­ван­ня гле­да­чоў па­ка­заў, што лю­дзі хо­чуць ве­даць ге­ро­яў та­го ча­су, у якім яны жы­лі, і мы ха­це­лі ад­крыць гэ­тых ге­ро­яў. Кі­рыл Ма­зу­раў, Аляк­сандр Чар­вя­коў — гэ­та рэ­аль­ныя лю­дзі, якія не жы­лі ў аб­стракт­ных ка­тэ­го­ры­ях, а дзей­ні­ча­лі. Кі­рыл Ма­зу­раў вы­ра­та­ваў Бе­ла­русь ад го­ла­ду, Аляк­сандр Чар­вя­коў збі­раў бе­ла­рус­кія зем­лі і ад­ра­джаў «бе­ла­рус­касць», — рас­каз­вае На­тал­ля Го­лу­бе­ва, сцэ­на­рыст двух філь­маў.

Пра­ект «Ад­ва­рот­ны ад­лік» па­ка­заў, што не­рас­кры­тых ста­ро­нак у на­шай гіс­то­рыі за­ста­ло­ся яшчэ шмат, зна­чыць, у яго доб­рая бу­ду­чы­ня. «На­ша га­лоў­ная за­да­ча: зра­біць па­пу­ляр­ныя філь­мы, рас­па­вес­ці пра гіс­то­рыю ці­ка­ва, так, каб гэ­тыя філь­мы па­слу­жы­лі штурш­ком да больш глы­бо­ка­га вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі, — ска­заў Ула­дзі­

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.