Вы тут

Усё залежыць ад нас


Бан­кам вар­та вы­кон­ваць свае аба­вя­за­цель­ствы лю­бы­мі спо­са­ба­мі

За ты­дзень пас­ля ўвя­дзен­ня Нац­бан­кам ча­со­ва­га 30-пра­цэнт­на­га збо­ру пры куп­лі ва­лю­ты юры­дыч­ны­мі і фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі лю­дзі па­спе­лі не­каль­кі ра­зоў змя­ніць свой на­строй ад­нос­на та­ко­га за­ха­ду — ад абу­рэн­ня і па­куп­ніц­ка­га бу­му да зда­чы ва­лю­ты ў аб­мен­ні­кі і ад­крыц­ця дэ­па­зі­таў у бе­ла­рус­кіх руб­лях. Спе­цы­я­ліс­ты па­чы­на­юць ка­заць пра тое, што збор сваю мі­сію вы­ка­наў і ад яго мож­на бу­дзе ад­мо­віц­ца ра­ней 1 лю­та­га 2015-га.

Ха­це­лі пад­за­ра­біць

Пры­нам­сі, аб гэ­тым за­явіў яшчэ ў се­ра­ду ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та эка­но­мі­кі НАН Бе­ла­ру­сі док­тар эка­на­міч­ных на­вук, пра­фе­сар Аляк­сей Дай­не­ка: «Нам гэ­ты за­хад у най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні, ду­маю, не спат­рэ­біц­ца, па­коль­кі сваю функ­цыю вы­ка­наў: у апош­нія 3-5 дзён ён вы­сту­піў як за­слон для та­го, каб лю­дзі не вы­во­зі­лі ва­лю­ту з кра­і­ны». Ён жа пад­крэс­ліў, што 30-пра­цэнт­ны збор — ча­со­вы за­хад у эка­но­мі­цы, вы­клі­ка­ны рэз­кім ад­то­кам ва­лю­ты з рэс­пуб­лі­кі. Гэ­та бы­ло звя­за­на з тым, што на­сель­ніц­тва ў вя­лі­кіх аб'­ёмах па­ча­ло скуп­ляць до­ла­ры для на­быц­ця та­ва­раў у Ра­сіі, дзе з пры­чы­ны дэ­валь­ва­цыі цэ­ны зні­зі­лі­ся. «Зра­зу­ме­ла, што лю­дзі за­ха­це­лі пад­за­ра­біць, але ка­лі па­чаў­ся сур'­ёз­ны ад­ток ва­лю­ты з зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў, гэ­та на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні спы­ні­лі. У Ра­сіі сі­ту­а­цыя ўжо ста­бі­лі­зу­ец­ца, до­лар па­чаў аслаб­ляц­ца да ра­сій­ска­га руб­ля. Ад­па­вед­на, кош­ты ў ва­лю­це там бу­дуць рас­ці», — лі­чыць пра­фе­сар.

Аляк­сандр Лу­ча­нок, за­гад­чык ад­дзе­ла Ін­сты­ту­та эка­но­мі­кі НАН Бе­ла­ру­сі, док­тар эка­на­міч­ных на­вук, пра­фе­сар, лі­чыць, што но­ва­ўвя­дзен­не з 30-пра­цэнт­ным зборам не па­він­на на­сіць доў­га­ча­со­вы ха­рак­тар. «Ка­лі сі­ту­а­цыя бу­дзе цал­кам ста­біль­най, но­ва­ўвя­дзен­не вар­та бы­ло б ад­мя­ніць ад­ра­зу пас­ля сту­дзень­скіх свят», — гаворыць экс­перт.

Да­вер трэ­ба за­слу­жыць

«Пры пра­вя­дзен­ні гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі заў­сё­ды вар­та ўліч­ваць рэ­флек­сій­насць па­во­дзін на­сель­ніц­тва. Лю­дзі нер­во­ва рэ­агу­юць на не­стан­дарт­нае раз­віц­цё сі­ту­а­цыі, па­чы­на­юць па­ні­ка­ваць і пры­маць за­ха­ды, за кошт якіх, па іх пе­ра­ка­нан­ні, яны вы­ра­ту­юць свае гро­шы», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ча­нок і да­даў, што на­са­мрэч на­сель­ніц­тва сты­му­люе сва­і­мі дзе­ян­ня­мі не­спры­яль­ны пра­цяг пра­цэ­саў, вы­му­шае дзяр­жа­ву ра­біць кро­кі ў ад­каз: «У гэ­тым вы­пад­ку рэ­гу­ля­тар спра­ца­ваў во­ка­мгнен­на. Та­му пры­няц­це 30-пра­цэнт­на­га па­да­тку бы­ло цал­кам аб­грун­та­ва­ным».

За 23 снеж­ня чыс­ты про­даж ва­лю­ты на­сель­ніц­твам склаў 8,8 млн до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це, па­ве­да­мі­лі ў Нац­бан­ку са спа­сыл­кай на апе­ра­тыў­ную ін­фар­ма­цыю, атры­ма­ную ад бан­каў. Ста­ноў­чыя тэн­дэн­цыі пра­цяг­ва­юць на­зі­рац­ца і на дэ­па­зіт­ным рын­ку. Тэр­мі­но­выя руб­лё­выя дэ­па­зі­ты на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі за 20-23 снеж­ня вы­рас­лі на 213,4 млрд. Ад­нак ці за­ха­ва­ец­ца та­кая тэн­дэн­цыя? «Ка­лі ўзнік­нуць ней­кія не­прад­ба­ча­ныя аб­ста­ві­ны, на­прык­лад, бан­кі не змо­гуць вяр­таць дэ­па­зі­ты ў ва­лю­це, то на­сель­ніц­тва зноў мо­жа па­чаць па­ні­ку. Та­му сён­ня са­мае га­лоў­нае, каб бан­каў­ская сіс­тэ­ма па­ка­за­ла сваю ўстой­лі­васць і вы­кон­ва­ла аба­вя­за­цель­ствы пе­рад на­сель­ніц­твам лю­бы­мі маг­чы­мы­мі спо­са­ба­мі. Толь­кі пры та­кім па­ды­хо­дзе на­род па­ве­рыць на­шай бан­каў­скай сіс­тэ­ме. А ка­лі пач­нуць вы­дум­ляць неш­та кштал­ту «зла­ма­ных кам­п'ю­та­раў», пра­па­ноў прый­сці за сва­і­мі дэ­па­зі­та­мі праз ме­сяц, ад­бу­дзец­ца тое, з ча­го па­чы­на­лі», — ска­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» Аляк­сандр Лу­ча­нок.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

На дум­ку дэпутатаў

«Звяз­да» па­пра­сі­ла пар­ла­мен­та­ры­яў вы­ка­заць свой по­гляд на сі­ту­а­цыю, якая скла­ла­ся сён­ня ў эка­но­мі­цы і ў гра­мад­стве.

Анд­рэй НА­УМО­ВІЧ, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі:

— У дзяр­жаў­ным бюд­жэ­це за­кла­дзе­ны ўсе ры­зы­кі і, на­га­даю, ён пра­лі­ча­ны з пра­фі­цы­там. Якой жа бу­дзе эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя ў кра­і­не ў на­ступ­ным го­дзе, за­ле­жыць ад та­го, як мы з ва­мі бу­дзем пра­ца­ваць. На­ту­раль­на, ка­лі лю­дзі бу­дуць кі­дац­ца ў бан­кі скуп­ляць ва­лю­ту, гэ­та дасць не вель­мі доб­ры эфект. Усё ў на­шых ру­ках. Лю­дзям не трэ­ба хва­ля­вац­ца на­конт та­го, што ў на­ступ­ным го­дзе эка­но­мі­ка па­гор­шыц­ца: усе пра­лі­ча­на з за­па­сам.

Мі­ка­лай ІВАН­ЧАН­КА, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы:

— Раз­гля­даць на­шу дзяр­жа­ву ў ад­ры­ве ад ін­шых кра­ін нель­га. У све­це сён­ня па­нуе кры­зіс не толь­кі эка­на­міч­ны, але і цы­ві­лі­за­цый­ны. Роз­ныя ка­та­кліз­мы ў су­сед­ніх кра­і­нах, ня­гле­дзя­чы на на­шу не­за­леж­насць, не мо­гуць не за­кра­нуць Бе­ла­русь. У той жа час шмат што за­ле­жыць і ад нас, гра­ма­дзян кра­і­ны, на­шай ад­каз­нас­ці. Не трэ­ба пад­да­вац­ца па­ні­цы; кра­і­на пе­ра­жы­ва­ла і на­шмат гор­шыя ча­сы, ка­лі на па­лі­цах у ма­га­зі­нах ні­чо­га не бы­ло. Ха­цеў бы за­клі­каць да ады­хо­ду ад гэ­та­га ма­тэ­ры­я­ліз­му: ця­пер асаб­лі­ва важ­на па­ду­маць пра ду­хоў­нае.

Дзміт­рый ХА­РЫ­ТОН­ЧЫК, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­мыс­ло­вас­ці, па­ліў­на-энер­ге­тыч­ным комп­лек­се, транс­пар­це і су­вя­зі:

— Праг­на­за­ваць, як жа скла­дзец­ца эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя ў на­шай кра­і­не ў на­ступ­ным го­дзе, скла­да­на — на­ша эка­но­мі­ка звя­за­на з Ра­сі­яй. Вель­мі мно­гае за­ле­жыць ад та­го, як ус­ход­няя су­сед­ка вы­ра­шыць свае ўнут­ра­ныя пы­тан­ні. На на­ступ­ны год наш бюд­жэт раз­лі­ча­ны з пра­фі­цы­там, ад­нак гэ­ты ас­та­так па­ві­нен пай­сці на вы­пла­ту дзяр­жаў­на­га доў­гу. У той жа час да­дат­ко­выя гро­шы з'яў­ля­юц­ца, што на­ту­раль­на, «па­душ­кай бяс­пе­кі» для эка­но­мі­кі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.