Вы тут

Дзе знаходзіцца вуліца Будаўнікоў?


Ці­ка­выя фак­ты пра фільм «Іро­нія лё­су, або З лёг­кай па­рай!»

Тра­ды­цый­на 31 снеж­ня, на­кры­ва­ючы свя­точ­ны стол або збі­ра­ю­чы­ся ў гос­ці, мы бу­дзем гля­дзець усім вядомы, без пе­ра­боль­шан­ня ска­жам — на па­мяць, са­мы-са­мы на­ва­год­ні фільм «Іро­нія лё­су, або З лёг­кай па­рай!» Та­му сён­ня мы вы­ра­шы­лі па­зна­ё­міць вас з ці­ка­вы­мі фак­та­мі аб тым, як зды­ма­ла­ся гэ­тая ўсі­мі лю­бі­мая са­вец­кая лі­рыч­ная ка­ме­дыя.

1. Тэ­ле­прэм'­е­ра ад­ной з са­мых па­пу­ляр­ных кар­цін Эль­да­ра Ра­за­на­ва ад­бы­ла­ся 31 снеж­ня 1975 го­да. Аў­ды­то­рыя пер­ша­га па­ка­зу да­сяг­ну­ла 100 млн гле­да­чоў, а ўжо 7 лю­та­га фільм паў­та­ры­лі па шмат­лі­кіх прось­бах гле­да­чоў. Па­вод­ле апы­тан­ня ча­со­пі­са «Са­вец­кі эк­ран», гэ­тая кі­на­кар­ці­на ста­ла леп­шай у 1976 го­дзе, а Анд­рэй Мяг­коў — леп­шым ак­цё­рам го­да. У кі­на­ва­ры­ян­це «Іро­нія» так­са­ма ме­ла вя­лі­кі пос­пех у гле­да­чоў: за час пра­ка­ту яе па­гля­дзе­лі 7 міль­ё­наў ча­ла­век.

2. На ро­лю На­дзі Ша­вя­лё­вай прэтэндавалі Люд­мі­ла Гур­чан­ка, Свят­ла­на Не­ма­ля­е­ва, Ан­та­ні­на Шу­ра­на­ва і ін­шыя. Так­са­ма рэ­жы­сё­ра доў­га і ўпар­та ўга­вор­ва­лі за­пра­сіць Алі­су Фрэй­ндліх. Але Ра­за­наў ус­пом­ніў поль­скую ме­лад­ра­му «Ана­то­мія ка­хан­ня», дзе га­лоў­ную жа­но­чую ро­лю вы­кон­ва­ла Бар­ба­ра Брыль­ска. Ён да­стаў ну­мар яе тэ­ле­фо­на і па­зва­ніў у Вар­ша­ву. Пра­чы­таў­шы сцэ­на­рый, Бар­ба­ра вы­ле­це­ла на кі­на­про­бы ў Маск­ву. Яе вер­сія ро­лі ака­за­ла­ся са­май пе­ра­ка­наў­чай.

3. Ра­за­наў вель­мі ста­ран­на шу­каў вы­ка­наў­цаў і га­лоў­най муж­чын­скай ро­лі. Жэ­ню Лу­ка­шы­на вель­мі ха­цеў сыг­раць Анд­рэй Мі­ро­наў, але Ра­за­наў ба­чыў яго толь­кі ў воб­ра­зе Іпа­лі­та. На кі­на­про­бы бы­лі за­про­ша­ны так­са­ма Пётр Вель­я­мі­наў, Ста­ні­слаў Люб­шын, а Мяг­ко­ва ўзя­лі прак­тыч­на вы­пад­ко­ва.

4. Пер­ша­па­чат­ко­ва ро­лю Іпа­лі­та па­ві­нен быў вы­кон­ваць Алег Ба­сі­лаш­ві­лі. Больш за тое, у філь­ме Жэ­ня вы­кід­вае ў акно фа­та­гра­фію Іпа­лі­та, а паз­ней На­дзя па­ды­мае са сне­гу ўжо фа­та­гра­фію не Юрыя Якаў­ле­ва, а Але­га Ба­сі­лаш­ві­лі, які ра­ней зняў­ся ў не­каль­кіх эпі­зо­дах, але вы­му­ша­ны быў ад­мо­віц­ца з-за смер­ці баць­кі. Гэ­ты кадр пе­ра­зняць ужо не па­спе­лі з-за та­го, што на­дыш­ла вяс­на.

5. «Якая га­дасць гэ­тая ва­ша за­ліў­ная ры­ба!» і «Во, цёп­лень­кая пай­шла!» — зна­ка­мі­тыя фра­зы, якіх не бы­ло ў сцэ­на­рыі філь­ма. Гэ­та бы­ла ім­пра­ві­за­цыя Юрыя Якаў­ле­ва. Ры­ба і са­праў­ды ака­за­ла­ся ня­смач­най, а цёп­лая ва­да ў па­віль­ё­не «Мас­філь­ма» — з'я­ва да­во­лі рэд­кая.

6. Эль­дар Ра­за­наў сыг­раў у кар­ці­не ад­ну з ха­рак­тэр­ных для яго эпі­за­дыч­ных ро­ляў — па­са­жы­ра ў са­ма­лё­це, на яко­га па­ста­ян­на зваль­ва­ец­ца не­цвя­ро­зы Лу­ка­шын. Па­вод­ле ўспа­мі­наў са­мо­га рэ­жы­сё­ра, ён быў вель­мі за­сму­ча­ны, ка­лі пры пра­гля­дзе зня­та­га эпі­зо­ду за­ўва­жыў, што ў кад­рах ві­даць, як скрозь яго ня­рэд­кую яшчэ ша­вя­лю­ру блі­шчыць лы­сі­на.

7. Зна­ка­мі­тую сцэ­ну ў лаз­ні, дзе пе­рад Но­вым го­дам збі­ра­юц­ца сяб­ры, зды­ма­лі пас­ля пер­ша­май­скіх свят. Пад лес­ві­цай у ад­ным з ка­лі­до­раў «Мас­філь­ма» ўста­на­ві­лі лаз­не­выя лаў­кі і ва­гі.

8. Здым­кі філь­ма «Іро­нія лё­су» пра­хо­дзі­лі ў Маск­ве, у ква­тэ­ры па­нэль­на­га до­ма па ад­ра­се: пра­спект Вер­над­ска­га, 125. Дом гэ­ты, як і яшчэ 2, па­бу­да­ва­ны па экс­пе­ры­мен­таль­ным пра­ек­це. Здым­кі ін­тэр'­ера ле­нін­град­скай ква­тэ­ры пра­хо­дзі­лі на тым жа пра­спек­це ў до­ме №113. У 2003 го­дзе на сця­не 125-га до­ма бы­ла ад­кры­та па­мят­ная дош­ка га­лоў­ных ге­ро­яў кар­ці­ны з вы­ява­мі (ак­цё­ры Бар­ба­ра Брыль­ска і Анд­рэй Мяг­коў). Ад­нак гэ­тую таб­ліч­ку час­та кра­дуць, і яе да­во­дзіц­ца ад­наў­ляць.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.