Вы тут

Я сёння рыбка...


Ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ны пад­да­ны Вя­лі­ка­бры­та­ніі 315 су­так свай­го жыц­ця пра­во­дзіць у па­хмел­лі. Пра гэ­та па­ве­дам­ляе The Telegraph са спа­сыл­кай на да­сле­да­ван­не цэнт­ра Macmіllan Cancer Support.

27-24

У пра­ве­дзе­ным па яго іні­цы­я­ты­ве апы­тан­ні пры­ня­лі ўдзел дзве ты­ся­чы бры­тан­цаў. Вы­свет­лі­ла­ся, што кож­ны ча­тыр­нац­ца­ты з іх на пра­ця­гу жыц­ця ў ся­рэд­нім тры ты­ся­чы ра­зоў му­чыц­ца ад на­ступ­стваў праз­мер­на­га ўжы­ван­ня ал­ка­го­лю. На­ву­коў­цы так­са­ма вы­свет­лі­лі, што на поў­на­чы Вя­лі­ка­бры­та­ніі вы­пі­ва­юць больш, чым на поўд­ні. У жан­чын па­хмел­ле мак­сі­маль­на доў­жыц­ца дзе­вяць га­дзін, та­ды як у муж­чын — на дзве га­дзі­ны менш. Кож­ны дзя­ся­ты бры­та­нец пры­знаў­ся, што пра­пус­ціў гу­тар­ку з па­тэн­цый­ным пра­ца­даў­цам з-за та­го, што ў яго ба­ле­ла га­ла­ва пас­ля ўжы­ван­ня спірт­но­га ў вя­лі­кіх аб'­ёмах. А кож­ны тры­нац­ца­ты рэ­спан­дэнт за­явіў, што з-за па­хмел­ля не пай­шоў на спат­кан­не.

Больш ме­ся­цаў — больш за­роб­каў

У Эс­то­ніі трое муж­чын вы­сту­пі­лі з пра­па­но­вай па­дзя­ліць год на 13 ме­ся­цаў. З та­кой іні­цы­я­ты­вай яны звяр­ну­лі­ся ў пар­ла­мент.

Да­дат­ко­вы ме­сяц яны пра­па­ну­юць увес­ці для та­го, каб атрым­лі­ваць за год яшчэ ад­ну зар­пла­ту. Ці пры­ду­ма­лі аў­та­ры іні­цы­я­ты­вы наз­ву для но­ва­га ме­ся­ца, не ўдак­лад­ня­ец­ца. У кан­цы­ля­рыі пар­ла­мен­та за­яві­лі, што для атры­ман­ня да­дат­ко­вай зар­пла­ты мя­няць ка­лян­дар не аба­вяз­ко­ва. Там ука­за­лі на тое, што за­ка­на­даў­ства да­зва­ляе вы­плач­ваць зар­пла­ту час­цей, чым раз у ме­сяц, па па­гад­нен­ні ба­коў. «Ра­ім звяр­нуц­ца да свай­го пра­ца­даў­цы і да­мо­віц­ца аб больш ка­рот­кім тэр­мі­не», — ад­зна­чы­ла ды­рэк­тар кан­цы­ля­рыі Ма­рыя Ала­ыэ. Ці­ка­ва, ці з'я­ві­ла­ся гэ­тая пра­па­но­ва ў вы­ні­ку на­ступ­стваў яко­га-не­будзь свя­та, на­кшталт як у бры­тан­цаў?

Што гэ­та бы­ло, да­ра­гая?

11 ча­ла­век па­ра­лі­за­ва­ла пад­час ад­ной вя­чэ­ры ў Рыа-дэ-Жа­нэй­ра. Тра­пе­за бы­ла ня­прос­тай: жон­ка га­ла­вы ся­мей­ства пры­га­та­ва­ла яда­ві­тую ры­бу фу­гу, якую бра­зіль­цу па­да­рыў пры­яцель, ад­нак ас­тат­ніх чле­наў сям'і аб не­бяс­пе­цы ні­хто не па­пя­рэ­дзіў.

27-23

Пер­ша­му ста­ла дрэн­на му­жу гас­па­ды­ні: у яго ад­ня­ло язык, за­тым зня­ме­лі твар, ру­кі, а по­тым — і но­гі. Пас­ля гэ­та­га здранц­вен­не ад­чу­лі ас­тат­нія 10 чле­наў сям'і. «Мой муж ад­чуў здранц­вен­не спа­чат­ку язы­ка, а по­тым уся­го тва­ру, за­тым — рук; по­тым но­гі ад­мо­ві­лі, і ён не змог устаць. Гэ­та бы­ло жу­дас­на», — ус­па­мі­нае Крыс­ці­я­на Соў­за, ві­ноў­ні­ца зда­рэн­ня. Але ў вы­ні­ку абы­шло­ся: усе за­ста­лі­ся жы­вы­мі — толь­кі вель­мі спу­жа­лі­ся. Вар­та ад­зна­чыць, што ў фу­гу ў 1200 ра­зоў больш смя­рот­ных так­сі­наў, чым у цы­я­ні­ду. Ка­лі да­лі­ка­тэс пры­га­та­ва­ны пра­віль­на, то ўсё ў па­рад­ку, але лю­бая па­мыл­ка мо­жа стаць фа­таль­най: уся­го толь­кі адзін ка­ва­ла­чак мо­жа за­біць да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка. Акра­мя та­го, на­ват у Япо­ніі, дзе гэ­тую ры­бу га­ту­юць спе­цы­яль­на на­ву­ча­ныя ку­ха­ры, з-за яе што­год па­мі­ра­юць дзя­сят­кі ча­ла­век.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.