Вы тут

З новым ЗАГСам!


Узяць шлюб у адзін дзень тут мо­гуць да 50 пар

Дзве пра­стор­ныя за­лы для ўра­чыс­тай рэ­гіст­ра­цыі шлю­бу, па два па­коі ад­па­чын­ку для жа­ні­хоў і ня­вест, апарт­амен­ты для ўша­на­ван­ня сем'­яў, якія ад­зна­ча­юць юбі­лей­ныя да­ты су­мес­на­га жыц­ця — усім гэ­тым аб­ста­ля­ва­ны но­вы ад­дзел ЗАГС Мас­коў­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы, які ад­крыў­ся дня­мі. Ме­на­ві­та ён па пра­ве мо­жа звац­ца са­мым вя­лі­кім і су­час­ным не толь­кі ў Мін­ску, але і ва ўсёй кра­і­не: узяць шлюб у адзін дзень тут мо­гуць 50 пар.

27-52

Ра­ней уста­но­ва раз­мя­шча­ла­ся ў ад­ным з да­моў па ву­лі­цы Ле­нін­град­скай на пло­шчы 300 кв.м. Ця­пер, пе­ра­ехаў­шы ў бу­ды­нак шмат­функ­цы­я­наль­на­га комп­лек­су «Ты­тан», яна зай­мае больш за 1 ты­ся­чу кв.м. Но­вы бу­ды­нак уста­но­вы, не пе­ра­боль­шва­ю­чы, мож­на на­зваць па­ла­цам. Знеш­ні вы­гляд яго ўра­чыс­ты: шы­ро­кая па­рад­ная лес­ві­ца вя­дзе да аздоб­ле­на­га ка­ло­на­мі ўва­хо­да, над ім — два скры­жа­ва­ныя пярс­цён­кі (сім­вал шлю­бу і ка­хан­ня) і над­піс зо­ла­там. Ды і ўся­рэ­дзі­не во­ка ра­ду­юць пра­стор, бе­ліз­на мар­му­ру, бляск люс­тэр­каў, у якіх ад­бі­ва­ец­ца пра­мя­ніс­тае свят­ло жы­ран­до­ляў. Апроч ін­шых вы­год, тут ёсць і два асоб­ныя ўва­хо­ды — для ма­ла­дых і ін­шых на­вед­валь­ні­каў, а ка­ля бу­дын­ка раз­мя­шча­ец­ца пар­коў­ка для аў­та­ма­бі­ляў. Ад­на з су­час­ных «фі­шак» но­ва­га ЗА­ГСа — ды­на­мі­кі, уста­ля­ва­ныя ў па­ко­ях жа­ні­ха і ня­вес­ты, праз якія ма­ла­дым па­ве­дам­ля­юць, ка­лі ім трэ­ба іс­ці на рэ­гіст­ра­цыю.

«Го­рад атрым­лі­вае зна­ка­вы па­да­ру­нак, — ад­зна­чыў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй ШО­РАЦ на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця ўста­но­вы. — Па­коль­кі гэ­ты шы­коў­ны аб'­ект мае маг­чы­масць рэ­гіст­ра­ваць у два ра­зы больш пар, то мож­на мер­ка­ваць, што на­ле­та коль­касць шлю­баў тут па­вя­лі­чыц­ца ўдвая».

«У апош­ні час шмат бы­ло зроб­ле­на ў пла­не нар­ма­тыў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня здзяйс­нен­ня ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, — ска­заў, у сваю чар­гу, мі­ністр юс­ты­цыі Бе­ла­ру­сі Алег СЛІ­ЖЭЎ­СКІ. — У пры­ват­нас­ці, ска­ро­ча­ны тэр­мі­ны рэ­гіст­ра­цыі шлю­баў, пры­ня­та ра­шэн­не аб тым, што рэ­гіст­ра­цыя не па­він­на пры­вяз­вац­ца да мес­ца жы­хар­ства, яе мож­на пра­вес­ці ў лю­бым ор­га­не ЗАГС».

Як ад­зна­чыў кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі Мас­коў­ска­га ра­ё­на Аляк­сандр КРА­ПАК, но­вы бу­ды­нак ад­па­вя­дае ўсім су­час­ным па­тра­ба­ван­ням, у тым лі­ку пры яго ўзвя­дзен­ні ўліч­ва­лі­ся і па­жа­дан­ні ма­ла­да­жо­наў.

На­чаль­нік ад­дзе­ла ЗАГС ад­мі­ніст­ра­цыі Мас­коў­ска­га ра­ё­на На­тал­ля ФІ­ЛІ­МО­НА­ВА па­дзя­ка­ва­ла га­рад­скім ула­дам за ства­рэн­не та­ко­га аб'­ек­та, а за­тым, пас­ля ўра­чыс­та­га пе­ра­ра­за­ння чыр­во­най стуж­кі, пра­вя­ла не­вя­лі­кую эк­скур­сію па но­вым бу­дын­ку для па­чэс­ных гас­цей.

На­тал­ля Мі­ка­ла­еў­на за час сва­ёй пра­цы пра­вя­ла ўжо больш за пяць ты­сяч вя­сель­ных цы­ры­мо­ній. Ад­на з іх ад­бы­ла­ся ад­ра­зу пас­ля ад­крыц­ця ўста­но­вы. Укра­і­нец Аляк­сандр Ро­тар і бе­ла­рус­ка На­дзея Яка­ві­шы­на ста­лі пер­шай па­рай, якая за­рэ­гіст­ра­ва­ла свой шлюб у но­вым ЗА­ГСе. Ад гэ­та­га і так са­мы хва­лю­ю­чы дзень у іх жыц­ці стаў удвая ад­каз­ным: бо він­ша­ва­лі ма­ла­дых аса­біс­та мі­ністр юс­ты­цыі і стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Пас­ля ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі Алег Слі­жэў­скі ўру­чыў ма­ла­да­жо­нам па­свед­чан­не аб за­клю­чэн­ні шлю­бу, а Анд­рэй Шо­рац па­да­рыў ім тэ­ле­ві­зар.

Мас­коў­скі ра­ён, ня­гле­дзя­чы на ма­ла­ды ўзрост, адзін з буй­ней­шых у ста­лі­цы. Што­год тут ства­ра­ец­ца ка­ля 2 000 но­вых сем'­яў і на­ра­джа­ец­ца больш за 3 500 дзя­цей. І гэ­тыя ліч­бы па­вя­ліч­ва­юц­ца, та­му та­кое гран­ды­ёз­нае па­мяш­кан­не для рэ­гіст­ра­цыі шлю­баў, за­ру­чы­наў, на­ра­джэн­няў дзя­цей і ся­мей­ных юбі­ле­яў з'я­ві­ла­ся ме­на­ві­та тут. Так­са­ма сім­ва­ліч­на, што яно ад­кры­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні на­ва­год­ніх свят: но­вы ЗАГС, як і Но­вы год, абя­цае спраў­джван­не са­мых вя­лі­кіх спа­дзя­ван­няў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.