Вы тут

Навядзі парадак — прыбяры аўтахлам


Больш за дзве ты­ся­чы без­гас­па­дар­чых ма­шын бы­ло пры­бра­на з па­чат­ку го­да са ста­ліч­ных ву­ліц. Менш за ўсё аў­та­ма­бі­ляў, якія не экс­плу­а­та­ва­лі­ся, бы­ло вы­яў­ле­на ў За­вод­скім ра­ё­не — 37. Най­боль­шая ж коль­касць кі­ну­тых ма­шын за­рэ­гіст­ра­ва­на ў Фрун­зен­скім ра­ё­не — 549.

— Мін­ча­не па­він­ны ра­зу­мець, што нель­га кі­даць сваю ма­ё­масць у два­рах, што не дзяр­жа­ва, а яны ня­суць за яе ад­каз­насць, — ска­за­лі ў прэс-служ­бе ДАІ ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма. — Па­зба­віць го­рад ад без­гас­па­дар­чых ма­шын да­па­мо­жа ства­рэн­не ў кож­ным ра­ё­не ахоў­най ста­ян­кі, ку­ды мож­на бу­дзе пе­ра­соў­ваць аў­та­хлам. Згод­на з за­ка­на­даў­ствам, усе ўла­даль­ні­кі кі­ну­тых аў­та­ма­бі­ляў атрым­лі­ва­юць па­ве­дам­лен­не аб не­аб­ход­нас­ці на пра­ця­гу 30 дзён пе­ра­мяс­ціць транс­парт­ны сро­дак на ахоў­ную ста­ян­ку, пры­вес­ці ў на­леж­ны вы­гляд або ўты­лі­за­ваць. На штрафс­та­ян­цы кі­ну­тая ма­шы­на мо­жа зна­хо­дзіц­ца да трох ме­ся­цаў, пас­ля ча­го бу­дзе пры­зна­най без­гас­па­дар­чай і ўты­лі­за­ва­на. Апла­ціць вы­дат­кі па яе эва­ку­а­цыі і за­хоў­ван­ні да­вя­дзец­ца ўла­даль­ні­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.