Вы тут

Час пераборлівых пакупнікоў і кватарантаў


Экс­пер­ты жыл­лё­ва­га рын­ку не­ру­хо­мас­ці ад­зна­ча­юць па­ве­лі­чэн­не пра­па­но­вы і ўзмац­нен­не па­тра­ба­ван­няў да якас­ці ква­тэр з бо­ку клі­ен­таў

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ад­дзе­ла кан­са­лтын­гу і ана­лі­ты­кі агенц­тва не­ру­хо­мас­ці «Твая ста­лі­ца», ар­га­ні­за­та­ры жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ў Мін­ску амаль увесь год пры­трым­лі­ва­лі­ся ста­біль­ных цэн­ні­каў, а пра­даў­цы на дру­гас­ным рын­ку ква­тэр «са скры­пам» зга­джа­лі­ся на зніж­кі.

Но­ва­бу­доў­ля тры­мае кош­ты

На пра­ця­гу ады­хо­дзя­ча­га го­да цэ­на­ўтва­рэн­не на пер­ша­сным рын­ку жыл­ля ха­рак­та­ры­за­ва­ла­ся ста­біль­нас­цю, лі­чаць экс­пер­ты. Тут най­больш па­ка­заль­ным у пла­не цэ­на­ўтва­рэн­ня мож­на на­зваць пе­ры­яд з лю­та­га па ве­ра­сень, ка­лі цэ­ны бы­лі ўраў­на­ва­жа­ны рын­ка­вы­мі за­ко­на­мі і ба­лан­са­ва­лі на ад­зна­цы ў 1670 до­ла­раў за квад­рат­ны метр. Не­вя­лі­кае па­ве­лі­чэн­не кош­таў у па­чат­ку се­зо­на ста­ла пе­ра­ход­ным «рэ­хам» тэн­дэн­цый мі­ну­лых га­доў, якое сё­ле­та ўво­гу­ле на рын­ку не пры­жы­ло­ся. Пры­чы­най узды­му ся­рэд­няй ца­ны ў мі­ну­лым каст­рыч­ні­ку з'яў­ля­ец­ца клас «Кам­форт», дак­лад­ней два но­выя аб'­ек­ты гэ­та­га кла­са якас­ці, якія вый­шлі та­ды на ры­нак і ха­рак­та­ры­зу­юц­ца да­во­лі вы­со­кі­мі на­ват для та­ко­га ты­пу жыл­ля кош­та­мі. У ліс­та­па­дзе ся­рэд­няя ца­на квад­рат­на­га мет­ра но­ва­бу­доў­ляў ад ка­мер­цый­ных за­бу­доў­шчы­каў у па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам за­ста­ла­ся прак­тыч­на без змен — на ўзроў­ні 1720 до­ла­раў.

Са­мым шмат­лі­кім на пер­ша­сным рын­ку жыл­ля з'яў­ля­ец­ца клас «Стан­дарт». Гэ­ты клас мож­на раз­гля­даць як свай­го ро­ду «ін­ды­ка­тар» цэ­на­ўтва­рэн­ня на рын­ку. У па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам, ва­ган­не ся­рэд­няй ца­ны на но­ва­бу­доў­лі та­ко­га кла­са скла­ла +1%, ці 10 до­ла­раў — да ўзроў­ню 1600 до­ла­раў за «квад­рат», што тлу­ма­чыц­ца ўся­го толь­кі мар­ке­тын­га­вай па­лі­ты­кай за­бу­доў­шчы­каў у да­чы­нен­ні да асоб­ных ква­тэр у пра­ек­це. У за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці па­ко­яў, ся­рэд­ні кошт ква­тэр гэ­та­га кла­са па вы­ні­ках ліс­та­па­да скла­ў 1670 до­ла­раў для ад­на­па­ка­ё­вых, 1600 «зя­лё­ных» — для двух­па­ка­ё­вых і 1560 до­ла­раў — для трох­па­ка­ё­вых.

У той жа час у кла­се якас­ці «Прэ­стыж» (як са­мым да­ра­гім з пра­да­стаў­ле­ных сён­ня на рын­ку кла­саў якас­ці) сё­ле­та ад­зна­ча­ец­ца ад­моў­ная ды­на­мі­ка: у па­раў­на­нні з па­чат­кам го­да, у ліс­та­па­дзе ся­рэд­няя ца­на зні­зі­лі­ся прак­тыч­на на 5%, або на 120 до­ла­раў за квад­рат­ны метр. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца тым, што па­куль яшчэ ма­ла па­куп­ні­коў ма­юць да­стат­ко­ва гро­шай, якія да­зва­ля­юць на­бы­ваць ква­тэ­ру та­ко­га кла­са.

Дру­гас­ны ры­нак жыл­ля ад­гук­нуў­ся на сла­бы по­пыт

У ліс­та­па­дзе ак­тыў­насць па­куп­ні­коў на дру­гас­ным рын­ку жыл­ля Мін­ска пра­цяг­ва­ла сваё па­воль­нае зні­жэн­не. Па вы­ні­ках ме­ся­ца, яе ўзро­вень ад­па­вя­даў пе­ры­я­ду кан­ца вяс­ны — па­чат­ку ле­та, які ха­рак­та­ры­за­ваў­ся пе­ра­вы­шэн­нем аб'­ёму пра­па­но­вы над аб'­ёма­мі за­бяс­пе­ча­на­га по­пы­ту. На гэ­та ад­ра­зу зрэ­а­га­ва­лі і кош­ты пра­па­но­вы — прак­тыч­на па ўсіх ра­ё­нах го­ра­да, за вы­клю­чэн­нем Мас­коў­ска­га і Каст­рыч­ніц­ка­га, у ліс­та­па­дзе за­фік­са­ва­на зні­жэн­не кош­таў да 4%. Та­кое зні­жэн­не ад­зна­ча­на толь­кі ў да­чы­нен­ні да пра­па­но­вы. Цэ­ны здзе­лак пры гэ­тым за­ста­лі­ся амаль на ра­ней­шым уз­роў­ні. Зні­жэн­не кош­таў пра­па­но­вы ў іс­ну­ю­чай сі­ту­а­цыі цал­кам зра­зу­ме­лае.

Ка­нец го­да заў­сё­ды вы­сту­паў свай­го ро­ду «тры­вож­ным ча­сам». Бо ні­хто не ве­дае, што пры­ня­се но­вы год. Та­му, зні­жа­ю­чы цэ­ны пра­па­но­вы, пра­даў­цы тым са­мым спра­бу­юць пры­цяг­нуць па­куп­ні­коў. Ка­лі б пра­даў­цы на­ад­ва­рот па­ча­лі па­ды­маць цэ­ны, ні­чо­га доб­ра­га з гэ­та­га б не вый­шла — аб'­ём рэа­лі­за­ва­на­га по­пы­ту пра­цяг­нуў бы зні­жац­ца, а та­кім чы­нам, аб'­ём пра­па­но­вы — па­вя­ліч­вац­ца. І ў гэ­тым вы­пад­ку не­ўза­ба­ве зноў быў бы за­пу­шча­ны ры­нач­ны ме­ха­нізм пры­му­со­ва­га зні­жэн­ня кош­таў на пад­ста­ве аб'­ек­тыў­ных за­ко­наў цэ­на­ўтва­рэн­ня. Гэ­та і зра­зу­ме­ла, бо дзей­ні­чае ба­ланс по­пы­ту і пра­па­но­вы.

Для па­куп­ні­коў бя­гу­чую сі­ту­а­цыю нель­га на­зваць ад­на­знач­най. Па­зі­цыю ча­кан­ня ў гэ­тым вы­пад­ку нель­га на­зваць эфек­тыў­най, бо скла­да­на спраг­на­за­ваць эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю і тое, як бу­дуць за­ле­жаць ад яе па­во­дзі­ны рын­ку на на­ступ­ны год. Та­му з улі­кам ве­лі­чы­ні аб'­ёму пра­па­но­вы на рын­ку, дзе вя­лі­кі вы­бар ква­тэр са­мых роз­ных кла­саў якас­ці і цэ­на­вых уз­роў­няў, ка­нец го­да вы­сту­пае вель­мі спры­яль­ным ча­сам для вы­ра­шэн­ня свай­го жыл­лё­ва­га пы­тан­ня, упэў­не­ны спе­цы­я­ліс­ты.

Ся­рэд­няя ца­на квад­рат­на­га мет­ра ква­тэр стан­дарт­ных спа­жы­вец­кіх якас­цяў па вы­ні­ках ліс­та­па­да сфар­мі­ра­ва­ла­ся на ўзроў­ні 1605 до­ла­раў, дзе ў ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэ­рах «квад­рат» каш­туе 1730 до­ла­раў, двух­па­ка­ё­вых — 1560 до­ла­раў і 1420 до­ла­раў — у трох­па­ка­ё­вых.

У вы­пад­ку по­шу­ку ква­тэр, якія ма­юць, як мі­ні­мум ра­монт «эка­ном-кла­са» і ба­за­вы на­бор мэб­лі, трэ­ба ўліч­ваць тое, што іх рын­ка­вы кошт, як пра­ві­ла, ста­не вы­шэй­шым за цэн­ні­кі стан­дарт­на­га жыл­ля пры­клад­на на 10%. Ця­пер па­куп­ні­кі ста­но­вяц­ца больш пе­ра­бор­лі­вы­мі. Без­умоў­на, най­пер­шым кры­тэ­ры­ям по­шу­ку ква­тэ­ры па-ра­ней­ша­му вы­сту­пае ца­на, але ў да­да­так да аб'­ек­тыў­най ца­ны ква­тэ­ра па­він­на быць і ў год­ным ста­не. Бо не­аб­ход­насць сур'­ёз­на­га ра­мон­ту знач­на па­вя­ліч­вае вы­ні­ко­вы са­бе­кошт ква­тэ­ры.

300 до­ла­раў — ужо не мя­жа?

На рын­ку доў­га­тэр­мі­но­вай арэн­ды жыл­ля на­пя­рэ­дад­ні на­ступ­лен­ня но­ва­га го­да скла­ла­ся до­сыць су­пя­рэч­лі­вая сі­ту­а­цыя: пра­па­но­ва знач­на пе­ра­вы­шае по­пыт, але пры гэ­тым кош­ты ўжо дру­гі ме­сяц пра­цяг­ва­юць ста­яць на мес­цы, спы­ніў­шы сваё зні­жэн­не яшчэ ў па­чат­ку каст­рыч­ні­ка. Ак­ту­аль­ныя цэ­ны арэн­ды ква­тэр, якія пра­па­ну­юц­ца без мэб­лі і ўся­го толь­кі ў зда­валь­ня­ю­чым ста­не, скла­лі 300 до­ла­раў у ме­сяц для ад­на­па­ка­ё­вых, 380 до­ла­раў — для двух­па­ка­ё­вых і 440 до­ла­раў — для трох­па­ка­ё­вых. Пры гэ­тым кошт ка­му­наль­ных пла­ця­жоў у гэ­тых су­мах не ўліч­ва­ец­ца.

Ка­лі ж ка­заць пра ква­тэ­ры «га­то­выя да пра­жы­ван­ня», а ме­на­ві­та, якія ма­юць у сва­ім скла­дзе ба­за­вы на­бор мэб­лі (кух­ня, стол, крэс­лы, ка­на­па/ло­жак, ша­фа-ку­пэ), бы­та­вую тэх­ні­ку (ха­ла­дзіль­нік, тэ­ле­ві­зар, мік­ра­хва­ле­вая печ, праль­ная ма­шы­на-аў­та­мат) і аку­рат­ны ра­монт (пад­ло­гі лі­но­ле­ум або ла­мі­нат, шпа­ле­ры без іс­тот­ных дэ­фек­таў, сце­ны ван­на­га па­коя і сан­вуз­ла з каф­ляй), то іх кошт арэн­ды па­чы­на­ец­ца ад 340 до­ла­раў для ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэр. Па­доб­нае двух­па­ка­ё­вае жыл­лё мож­на ад­шу­каць на рын­ку за 400-420 до­ла­раў, а цэн­нік арэн­ды трох­па­ка­ё­вых ква­тэр па­чы­на­ец­ца ад 460 до­ла­раў.

На рын­ку за­ха­ва­ла­ся тэн­дэн­цыя мі­ну­лых ме­ся­цаў, ка­лі най­боль­шы по­пыт іс­на­ваў на ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры. Ад­нак, ка­лі ра­ней для аран­да­та­раў мі­ні­маль­най план­кай пры за­ка­зе быў кошт на ўзроў­ні 300 до­ла­раў, то ця­пер знач­на па­час­ці­лі­ся за­пы­ты ква­тэр кош­там да 270 до­ла­раў. Праў­да та­кіх ква­тэр (у доб­рым ста­не) ця­пер на рын­ку прак­тыч­на ня­ма. Та­му пры по­шу­ку па­доб­на­га жыл­ля не вар­та раз­ліч­ваць на кам­форт пра­жы­ван­ня.

Так­са­ма за апош­ні ме­сяц па­вя­лі­чыў­ся по­пыт на арэн­ду асоб­ных па­ко­яў. Але гэ­та вель­мі вуз­кі сег­мент, мэ­та­вай аў­ды­то­ры­яй яко­га вы­сту­па­юць у асноў­ным сту­дэн­ты. Але і яны, як пра­ві­ла, раз­гля­да­юць гэ­ты ва­ры­янт пра­жы­ван­ня толь­кі як вы­му­ша­ны і ка­рот­ка­тэр­мі­но­вы.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.