Вы тут

Абвалу коштаў не будзе


Пас­ля ўвя­дзен­ня ў Бе­ла­ру­сі 30‑пра­цэнт­на­га збо­ру на куп­лю ва­лю­ты цэ­ны на жыл­лё на дру­гас­ным рын­ку ста­лі­цы вы­рас­туць у руб­лях, ад­нак у до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це зні­зяц­ца пры­клад­на на 5%. Та­кі пра­гноз дае на­мес­нік ды­рэк­та­ра па про­да­жах на дру­гас­ным рын­ку жыл­ля гру­пы кам­па­ній «Твая ста­лі­ца» Свят­ла­на Ку­дзел­ка.

На яе дум­ку, зме­ны, якія ад­бы­ва­юц­ца ў фі­нан­са­вай сфе­ры, пры­вя­дуць да ча­со­ва­га зні­жэн­ня ак­тыў­нас­ці на рын­ку жыл­ля. За­ціш­ша на дру­гас­ным рын­ку бу­дзе доў­жыц­ца пры­клад­на на пра­ця­гу двух-трох тыд­няў, а ажыў­лен­не па­він­на ад­быц­ца ўжо не­дзе ў сту­дзе­ні-лю­тым. Боль­шас­ці пра­даў­цоў і па­куп­ні­коў спат­рэ­біц­ца ка­ля двух тыд­няў на тое, каб асэн­са­ваць сі­ту­а­цыю і пры­няць для ся­бе ней­кае ра­шэн­не.

Іс­тот­ную ро­лю ця­пер ады­гры­вае і се­зон­ны фак­тар. Пе­рад­на­ва­год­ні пе­ры­яд тра­ды­цый­на вы­лу­ча­ец­ца ніз­кім по­пы­там на жыл­лё, лю­дзі рых­ту­юц­ца да свят і ста­ра­юц­ца пе­ра­нес­ці вы­ра­шэн­не ква­тэр­на­га пы­тан­ня на на­ступ­ны год. Та­му для рын­ку су­ця­шэн­нем мо­жа быць тое, што та­кія кар­ды­наль­ныя ме­ры ва­лют­на­га рэ­гу­ля­ван­ня ад­бы­лі­ся ця­пер, а не ў сту­дзе­ні або лю­тым, ад­зна­чы­ла экс­перт. Пра­даў­цы і па­куп­ні­кі атры­ма­лі час, каб «пе­ра­ва­рыць» сі­ту­а­цыю, уз­ва­жыць свае маг­чы­мас­ці, аца­ніць ры­зы­кі, каб ужо ў сту­дзе­ні дзей­ні­чаць на цвя­ро­зую га­ла­ву.

Наш экс­перт упэў­не­на, што пас­ля ўвя­дзен­ня збо­ру на куп­лю ва­лю­ты ў пер­шую чар­гу ска­ро­ціц­ца коль­касць «чыс­тых» па­куп­ні­коў, якія на­бы­ва­юць ква­тэ­ры вы­ключ­на за гра­шо­выя срод­кі. У той жа час узрас­це до­ля жыл­лё­вых «лан­цуж­коў», пры якіх звы­чай­на кам­пакт­ную ква­тэ­ру мя­ня­юць на пра­стор­нае жыл­лё з да­пла­тай, або на­ад­ва­рот. Па­куп­ні­кі жыл­ля, якія за­хоў­ва­лі збе­ра­жэн­ні ў до­ла­рах або еў­ра, ад ва­лют­ных пе­ры­пе­тый моц­на не па­цяр­пе­лі. Тут яны мо­гуць на­ват кры­ху вый­граць. Праў­да, цяж­кас­ці ў фі­нан­са­вай сфе­ры за­кра­ну­лі ін­та­рэ­сы спа­жыў­цоў, якія ма­юць срод­кі на руб­лё­вых дэ­па­зі­тах, або ка­лі яны пла­на­ва­лі пры­цяг­ваць крэ­дыт­ныя срод­кі.

Ра­шэн­не ад­клад­ваць «апе­ра­цыю» з куп­ляй ква­тэ­ры мо­жа до­ра­га каш­та­ваць як пра­даў­цам, так і па­куп­ні­кам. Ка­лі для пер­шых праз­мер­нае ча­кан­не мо­жа азна­чаць зні­жэн­не кош­ту ква­тэр у до­ла­рах, то для дру­гіх — вя­лі­кія руб­лё­выя вы­дат­кі. Па­коль­кі за­роб­кі бе­ла­ру­сы атрым­лі­ва­юць у руб­лях, то вы­ра­шыць ква­тэр­нае пы­тан­не ім ста­не ку­ды скла­да­ней.

Ра­зам з тым па­куп­ні­кі мо­гуць абы­граць сі­ту­а­цыю на рын­ку на сваю ка­рысць. Ім ста­ла пра­сцей да­мо­віц­ца пра са­ступ­кі, у тым лі­ку аб пра­да­стаў­лен­ні сур'­ёз­най зніж­кі. У гэ­тым вы­пад­ку па­мер дыс­кон­ту мо­жа скла­даць ка­ля 5 ты­сяч до­ла­раў. А гэ­та з улі­кам і без та­го не­вя­лі­кіх кош­таў з'яў­ля­ец­ца вя­лі­кай пад­мо­гай па­куп­ні­кам. Сён­ня пра­даў­цы ра­зу­ме­юць, што ка­лі ця­пер пой­дуць на са­ступ­кі, то ў вы­ні­ку апы­нуц­ца ў вый­гры­шы. Ра­зам з тым ве­ра­год­на, што ў ся­рэ­дзі­не сту­дзе­ня, ка­лі ры­нак больш-менш ста­бі­лі­зу­ец­ца, раз­ліч­ваць на буй­ную зніж­ку бу­дзе су­мніў­на, удак­лад­ні­ла сваю па­зі­цыю на­мес­нік ды­рэк­та­ра.

Ця­пер раз­віц­цё па­дзей шмат у чым на­гад­вае за­ціш­ша ў 2011 го­дзе. Та­ды сі­ту­а­цыя ў фі­нан­са­вай сфе­ры пры­вя­ла да зні­жэн­ня ак­тыў­нас­ці на рын­ку жыл­ля, ад­нак кошт «квад­ра­та» на дру­гас­ным рын­ку зні­зіў­ся ня­знач­на — не­дзе на 5–10%. Пры гэ­тым ужо праз не­каль­кі ме­ся­цаў пра­даў­цы ста­лі ады­гры­ваць стра­ча­ныя па­зі­цыі.

«Па­вод­ле на­шых пра­гно­заў, бя­гу­чая сі­ту­а­цыя бу­дзе раз­ві­вац­ца, як і тры га­ды та­му — ча­со­вае за­ціш­ша і не­вя­лі­кае зні­жэн­не кош­таў, пас­ля ча­го ўсту­піць у дзе­ян­не пра­ві­ла «хто не па­спеў свое­ча­со­ва ку­піць або пра­даць — той спаз­ніў­ся». Цэ­ны на жыл­лё зна­хо­дзяц­ца на ніз­кім уз­роў­ні — ры­нак ця­пер на ба­ку па­куп­ні­ка», — па­тлу­ма­чы­ла экс­перт.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.