Вы тут

Кірунак вызначаны


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка сва­і­мі кад­ра­вы­мі ра­шэн­ня­мі ўма­ца­ваў эка­на­міч­ны блок

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі раз­гле­дзеў кад­ра­выя пы­тан­ні, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

29-23

29-23

 

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­зна­чыў:

КА­БЯ­КО­ВА Анд­рэя Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — прэм'­ер-мі­ніст­рам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-32

29-32

Ка­бя­коў Анд­рэй Ула­дзі­мі­ра­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1960 го­дзе ў Маск­ве. У 1983 го­дзе скон­чыў Мас­коў­скі авія­цый­ны ін­сты­тут, у 1991-м — Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут на­род­най гас­па­дар­кі ім. В.У. Куй­бы­ша­ва, у 1991-м — Ін­сты­тут па­лі­та­ло­гіі і са­цы­яль­на­га кі­ра­ван­ня КПБ. Пра­цоў­ную дзей­насць па­чаў май­страм ме­ха­на­збо­рач­на­га цэ­ха на за­вод­зе ім. С.І. Ва­ві­ла­ва ў Мін­ску. У 1985-1988 га­дах пра­ца­ваў на за­вод­зе «Дыя­пра­ек­тар» у г. Ра­га­чо­ве, у 1988—1989 га­дах — ін­струк­тар Ра­га­чоў­ска­га гар­ка­ма КПБ. У 1991—1995 га­дах — на­чаль­нік пла­на­ва-эка­на­міч­на­га ад­дзе­ла, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па эка­но­мі­цы — на­чаль­нік пла­на­ва-эка­на­міч­на­га ад­дзе­ла за­во­да «Дыя­пра­ек­тар».

У 1995—1996 га­дах — на­мес­нік на­чаль­ні­ка Служ­бы кант­ро­лю Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 1996—1998 га­дах — на­мес­нік стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. З чэр­ве­ня 1998 го­да — прэ­зі­дэнт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га кан­цэр­на па вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыі та­ва­раў лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці.

У 1998—2000 га­дах — стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю. З 2000 го­да — пер­шы на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра, з 2001 го­да — на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2002—2003 га­дах — на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — мі­ністр эка­но­мі­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2003—2010 га­дах — на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2010—2011 га­дах — на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2011—2012 га­дах — Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, па­ста­ян­ны прад­стаў­нік Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най су­поль­нас­ці па су­мя­шчаль­ніц­тве.

Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з жніў­ня 2012 го­да.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны прэм'­ер-мі­ніст­рам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

КО­СІН­ЦА Аляк­санд­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча — кі­раў­ні­ком Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-31

29-31

Ко­сі­нец Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1959 г. у в. Рос­кі Ся­лец Ар­шан­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці. У 1982 г. скон­чыў Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ін­сты­тут, у 2007-м — ма­гіст­ра­ту­ру эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. У 1980—1994 гг. пра­ца­ваў у Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім ін­сты­ту­це: асіс­тэн­там, да­цэн­там, пра­фе­са­рам ка­фед­ры шпі­таль­най хі­рур­гіі, пра­фе­са­рам ка­фед­ры хі­рур­гіі фа­куль­тэ­та па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі спе­цы­я­ліс­таў.

У 1995—1997 гг. уз­на­чаль­ваў Рэс­пуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр «Ін­фек­цыя і хі­рур­гія». У 1997—2005 гг. — рэк­тар Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ор­дэ­на Друж­бы на­ро­даў ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. У 2005—2008 гг. — на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Член Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду чац­вёр­та­га і пя­та­га склі­кан­няў.

Стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма з ліс­та­па­да 2008 го­да па сне­жань 2014 го­да.

Док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­сар. За­слу­жа­ны дзе­яч на­ву­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ге­не­рал-ма­ёр за­па­су (2011).

Са снеж­ня 2014-га пры­зна­ча­ны кі­раў­ні­ком Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

КА­ЛА­У­РА Паў­ла Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — стар­шы­нёй Праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-14

29-14

Ка­ла­ур Па­вел Ула­дзі­мі­ра­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1962 го­дзе ў Сто­лін­скім ра­ё­не Брэсц­кай воб­лас­ці.

У 1985 го­дзе скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут на­род­най гас­па­дар­кі ім. В.У. Куй­бы­ша­ва. Кан­ды­дат эка­на­міч­ных на­вук.

У 1985—1987 га­дах — эка­на­міст, на­мес­нік кі­раў­ні­ка, кі­раў­нік ад­дзя­лен­ня Дзярж­бан­ка СССР. У 1988—1991 — кі­раў­нік ад­дзя­лен­ня Аг­ра­прам­бан­ка СССР. У 1991—1993 га­дах — кі­раў­нік ад­дзя­лен­ня Бе­ла­грап­рам­бан­ка.

У 1993—1999 гг. — на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. З са­ка­ві­ка 1999-га па ве­ра­сень 2010 го­да — пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З каст­рыч­ні­ка 2010 г. па сне­жань 2014-га — стар­шы­ня праў­лен­ня ААТ «Бел­знеш­эка­ном­банк».

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі.

МА­ЦЮ­ШЭЎ­СКА­ГА Ва­сі­ля Ста­ні­сла­ва­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-13

29-13

Ма­цю­шэў­скі Ва­сіль Ста­ні­сла­ва­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1969 г. у Ор­шы. У 1991 г. скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя У.І. Ле­ні­на па спе­цы­яль­нас­ці «Па­лі­тыч­ная эка­но­мія», у 1994 г. — ас­пі­ран­ту­ру Ін­сты­ту­та эка­но­мі­кі Ака­дэ­міі на­вук Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, кан­ды­дат эка­на­міч­ных на­вук.

Пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та пра­ца­ваў на­чаль­ні­кам ад­дзе­ла ў шмат­га­лі­но­вым на­ву­ко­ва-вы­твор­чым гас­раз­лі­ко­вым прад­пры­ем­стве (аб'­яд­нан­ні) «Фе­нікс» (з каст­рыч­ні­ка 1991 г. па май 1992 г.), на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам у На­ву­ко­ва-да­след­чым эка­на­міч­ным ін­сты­ту­це Дзярж­эка­намп­ла­на БССР (з мая па сне­жань 1992). Са снеж­ня 1992 г. па кра­са­вік 1994 го­да зай­маў па­са­ды ата­шэ, трэ­ця­га сак­ра­та­ра ад­дзе­ла між­на­род­ных эка­на­міч­ных ад­но­сін у Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У На­цы­я­наль­ным бан­ку Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з кра­са­ві­ка 1994 г. па ве­ра­сень 1997 го­да зай­маў па­са­ды га­лоў­на­га эка­на­міс­та, на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла, на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня. Пра­пра­ца­ваў­шы з ве­рас­ня 1997-га па ліс­та­пад 1998 г. у Мі­ніс­тэр­стве фі­нан­саў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь эка­на­міч­ным са­вет­ні­кам, з ліс­та­па­да 1998 г. зай­маў па­са­ду ды­рэк­та­ра дэ­парт­амен­та ў На­цы­я­наль­ным бан­ку Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З ве­рас­ня 2001 г. — на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 2010 го­дзе па­кі­нуў свой пост у су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на пра­цу ў кі­раў­ніц­тва ААТ «БПС-Банк». Да снеж­ня 2014 го­да — стар­шы­ня праў­лен­ня ААТ «БПС-Ашчад­банк»

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны пер­шым на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі.

СЯ­МАШ­КУ Ула­дзі­мі­ра Іль­і­ча — на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-30

29-30

Ся­маш­ка Ула­дзі­мір Іль­іч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1949 г. у г. Ка­лін­ка­ві­чы Го­мель­скай воб­лас­ці. У 1972 г. скон­чыў Бе­ла­рус­кі по­лі­тэх­ніч­ны ін­сты­тут. У 1974—1996 гг. пра­ца­ваў ін­жы­не­рам-кан­струк­та­рам, на­чаль­ні­кам КБ-44, га­лоў­ным ін­жы­не­рам вы­твор­ча-тэх­ніч­на­га комп­лек­су спе­цы­яль­на­га ма­шы­на­бу­да­ван­ня — га­лоў­ным ін­жы­не­рам ДКБМ за­во­да ім. Ф.Э. Дзяр­жын­ска­га НВА «Ін­тэ­грал».

У 1996—2000 гг. быў ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам Мінск­ага ВА «Га­ры­зонт», з 2000 г. — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам вы­твор­ча­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «За­вод «Га­ры­зонт». У 2001—2003 гг. — мі­ністр энер­ге­ты­кі, вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра.

Са снеж­ня 2003 г. — пер­шы на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі.

Са снеж­ня 2014 го­да — на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі.

КА­ЧА­НА­ВУ На­тал­лю Іва­наў­ну — на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-29

29-29

Ка­ча­на­ва На­тал­ля Іва­наў­на

 

На­ра­дзі­ла­ся ў 1960 годзе ў г. По­лацк Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Скон­чы­ла На­ва­по­лац­кі по­лі­тэх­ніч­ны ін­сты­тут імя ЛКСМБ, Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пра­ца­ва­ла апе­ра­та­рам пуль­та кі­ра­ван­ня, ін­жы­не­рам па тэх­ні­цы бяс­пе­кі, ін­жы­не­рам вы­твор­ча-тэх­ніч­на­га ад­дзе­ла По­лац­ка­га прад­пры­ем­ства «Во­да­ка­нал», ін­жы­не­рам, вы­ка­наў­цай аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка, вя­ду­чым ін­жы­не­рам вы­твор­ча-тэх­ніч­на­га ад­дзе­ла По­лац­ка­га вы­твор­ча­га аб'­яд­нан­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, на­чаль­ні­кам ад­дзе­ла жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, на­мес­ні­кам стар­шы­ні па ка­пі­таль­ным бу­даў­ніц­тве і жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы По­лац­ка­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та. Зай­ма­ла па­са­ду стар­шы­ні На­ва­по­лац­ка­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

Уда­сто­е­на зван­няў «Жан­чы­на Ві­цеб­шчы­ны 2002» і «Леп­шы ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ны ра­бот­нік по­лац­ка­га прад­пры­ем­ства «Во­да­ка­нал».

Вы­бра­на чле­нам Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пя­та­га склі­кан­ня ад Ві­цеб­скай воб­лас­ці (вы­лу­ча­на ад га­ра­доў По­лацк і На­ва­по­лацк). На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па за­ка­на­даў­стве і дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­на на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

ЖУ­РАЎ­КО­ВА Мі­ха­і­ла Ана­толь­е­ві­ча — мі­ніст­рам аду­ка­цыі;

29-12

29-12

Жу­раў­коў Мі­ха­іл Ана­толь­е­віч

 

У 1984 го­дзе скон­чыў Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэт, за­воч­ную ас­пі­ран­ту­ру пры Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­це (1984—1987).

У 1987 го­дзе аба­ра­ніў кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю на атры­ман­не ву­чо­най сту­пе­ні кан­ды­да­та фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук. У 1993 го­дзе аба­ра­ніў док­тар­скую ды­сер­та­цыю на атры­ман­не ву­чо­най сту­пе­ні док­та­ра фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук. Пра­фе­сар па спе­цы­яль­нас­ці «Ме­ха­ні­ка» з кра­са­ві­ка 2000 г.

З 1984-га па 1993 г. пра­ца­ваў у на­ву­ко­ва-да­след­чым і пра­ект­ным ін­сты­ту­це гор­на-хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці на па­са­дах м.н.с, с.н.с ла­ба­ра­то­рый да­сле­да­ван­няў геа­ме­ха­ніч­ных пра­цэ­саў, гор­на­га ціс­ку, да­сле­да­ван­ня зру­хаў зям­ной па­верх­ні, а за­тым за­гад­чы­ка ла­ба­ра­то­рыі фі­зіч­ных і ма­тэ­ма­тыч­ных ме­та­даў да­сле­да­ван­ня гор­ных пра­цэ­саў.

З 1993-га па 1996 г. пра­ца­ваў у РУП ВА «Бе­ла­русь­ка­лій» на па­са­дзе на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка служ­бы АСКП па рас­пра­цоў­цы і ўка­ра­нен­ні.

З 1996-га па 1997 г. пра­ца­ваў на па­са­дзе пра­фе­са­ра ка­фед­ры тэ­а­рэ­тыч­най ме­ха­ні­кі БНТУ.

У БДУ пра­ца­ваў з 1997 го­да пра­фе­са­рам ка­фед­ры тэ­а­рэ­тыч­най ме­ха­ні­кі і ро­ба­та­тэх­ні­кі, з 1999 го­да — за­гад­чы­кам ка­фед­ры тэ­а­рэ­тыч­най ме­ха­ні­кі і ро­ба­та­тэх­ні­кі, а з са­ка­ві­ка 2007 го­да — дэ­ка­нам ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та.

Са сту­дзе­ня 2009 го­да — пер­шы пра­рэк­тар БДУ.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны мі­ніст­рам аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

НА­ЛІ­ВАЙ­КУ Сяр­гея Эду­ар­да­ві­ча — мі­ніст­рам па па­дат­ках і збо­рах;

29-28

29-28

На­лі­вай­ка Сяр­гей Эду­ар­да­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1973 го­дзе ў г. Баб­руй­ск Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

У 1995 го­дзе скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны эка­на­міч­ны ўні­вер­сі­тэт, у 2005-м — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 1995-га па 2003 год пра­ца­ваў на роз­ных па­са­дах у ін­спек­цыі МПЗ па г. Баб­руй­ску.

З 2003-га па 2005 год — на­мес­нік кі­раў­ні­ка ад­мі­ніст­ра­цыі Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Баб­руй­ска.

У 2005-2010 га­дах — на­чаль­нік ін­спек­цыі Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах па Каст­рыч­ніц­кім ра­ё­не г. Ма­гі­лё­ва.

З чэр­ве­ня 2010 го­да — пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра па па­дат­ках і збо­рах Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны мі­ніст­рам па па­дат­ках і збо­рах Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

ВОЎ­КА Ві­та­ля Мі­хай­ла­ві­ча — мі­ніст­рам пра­мыс­ло­вас­ці;

29-35

29-35

Воўк Ві­таль Мі­хай­ла­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1962 го­дзе ў г. Ка­лін­ка­ві­чы Го­мель­скай воб­лас­ці. У 1984 го­дзе скон­чыў Бе­ла­рус­кі по­лі­тэх­ніч­ны ін­сты­тут па спе­цы­яль­нас­ці «Аў­та­ма­бі­лі і трак­та­ры», а ў 2009 го­дзе — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, атры­маў­шы спе­цы­яль­насць «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кай».

У 1984—2001 га­дах пра­ца­ваў на роз­ных па­са­дах на Мін­скім аў­та­ма­біль­ным за­вод­зе, а за­тым — на Мін­скім за­вод­зе ко­ла­вых ця­га­чоў.

У 2001—2006 га­дах з'яў­ляў­ся ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ТАА «Юко­ла-Сэр­віс» і ТАА «Юко­ла-Мо­тарс».

У 2006—2010 га­дах — на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра вы­твор­ча­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Мін­скі за­вод ко­ла­вых ця­га­чоў» па ка­мер­цый­ных пы­тан­нях, з 2010 па 2011 год — ге­не­раль­ны ды­рэк­тар су­мес­на­га та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Во­лат-Сан­цзян».

Мі­ніст­рам пра­мыс­ло­вас­ці пры­зна­ча­ны ў снеж­ні 2014 го­да.

ЗІ­НОЎ­СКА­ГА Ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча — мі­ніст­рам эка­но­мі­кі;

29-27

29-27

Зі­ноў­скі Ула­дзі­мір Іва­на­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1955 г. у г.п. Ялі­за­ва Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. У 1978 г. скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут на­род­най гас­па­дар­кі ім. В.У. Куй­бы­ша­ва, у 1993-м — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У 1981—1986 гг. — стар­шы ін­жы­нер Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня вы­лі­чаль­ных ра­бот Цэнт­раль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ўпраў­лен­ня БССР, стар­шы, вя­ду­чы эка­на­міст упраў­лен­ня ста­тыс­ты­кі пра­мыс­ло­вас­ці ЦСУ БССР, па­моч­нік на­чаль­ні­ка ЦСУ БССР, за­тым Дзярж­ка­мі­тэ­та БССР па ста­тыс­ты­цы. У 1986—1989 гг. — на­мес­нік на­чаль­ні­ка Ста­тыс­тыч­на­га ўпраў­лен­ня Мін­скай воб­лас­ці, на­мес­нік на­чаль­ні­ка Мінск­ага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня ста­тыс­ты­кі. У 1989—1992 гг. — у Са­ве­це Мі­ніст­раў: стар­шы рэ­фе­рэнт сек­та­ра эка­на­міч­на­га ана­лі­зу і на­род­нагас­па­дар­чых пла­наў эка­на­міч­на­га ад­дзе­ла, вя­ду­чы спе­цы­я­ліст эка­на­міч­на­га ад­дзе­ла, вя­ду­чы спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня эка­но­мі­кі і знеш­ніх су­вя­зяў, вя­ду­чы спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня эка­но­мі­кі, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст сек­та­ра праг­на­за­ван­ня і ана­лі­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ўпраў­лен­ня эка­но­мі­кі Кі­раў­ніц­тва спра­ва­мі Са­ве­та Мі­ніст­раў. У 1992—1998 гг. — пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па ста­тыс­ты­цы і ана­лі­зе, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ста­тыс­ты­кі і ана­лі­зу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, са снеж­ня 1998 г. — мі­ністр ста­тыс­ты­кі і ана­лі­зу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Стар­шы­ня На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад каст­рыч­ні­ка 2008 г.

Мі­ніст­рам эка­но­мі­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­зна­ча­ны ў снеж­ні 2014 го­да.

ГА­Е­ВА Анд­рэя Ана­толь­е­ві­ча — стар­шы­нёй Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці;

29-26

29-26

Га­еў Анд­рэй Ана­толь­е­віч

 

На­ра­дзіў­ся 5 лю­та­га 1977 го­да ў г. Смар­гонь Гро­дзен­скай воб­лас­ці. У 1999 го­дзе скон­чыў юры­дыч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. У 2002 го­дзе — ас­пі­ран­ту­ру Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі. У 2009 го­дзе — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 1998 па 2000 год — спе­цы­я­ліст ДУП «На­цы­я­наль­нае ка­даст­ра­вае агенц­тва».

З 2000 па 2001 год — кан­суль­тант ад­дзе­ла пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня зя­мель­ных ад­но­сін і кант­ро­лю за вы­ка­ры­стан­нем і ахо­вай зя­мель Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па зя­мель­ных рэ­сур­сах, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 2001 па 2002 год — кан­суль­тант-юрыст юры­дыч­на­га ад­дзе­ла Ка­мі­тэ­та па зя­мель­ных рэ­сур­сах, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 2002 па 2003 год — на­чаль­нік юры­дыч­на­га ад­дзе­ла Ка­мі­тэ­та па зя­мель­ных рэ­сур­сах, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У 2004 го­дзе — на­чаль­нік юры­дыч­на­га ўпраў­лен­ня Ка­мі­тэ­та па зя­мель­ных рэ­сур­сах, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 2004 па 2006 год — на­чаль­нік юры­дыч­на­га ад­дзе­ла Ка­мі­тэ­та па зя­мель­ных рэ­сур­сах, геа­дэз­іі і кар­та­гра­фіі пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 2006 го­да па 2012 год — на­мес­нік стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

З 2012 го­да па сне­жань 2014 го­да — ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

СНАП­КО­ВА Мі­ка­лая Ге­надзь­е­ві­ча — на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-25

29-25

СНАП­КОЎ Мі­ка­лай Ге­надзь­е­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1969 г. у г. Ма­гі­лё­ў. У 1991 г. скон­чыў Бе­ла­рус­кую сель­гас­ака­дэ­мію, у 2001 г. — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У 1990–1994 гг. пра­ца­ваў эка­на­міс­там, стар­шым эка­на­міс­там, бух­гал­та­рам на сель­гас­прад­пры­ем­ствах Ма­гі­лёў­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей, у 1994–1996 гг. — эка­на­міст, га­лоў­ны эка­на­міст, на­мес­нік кі­раў­ні­ка ў Дры­бін­скім ад­дзя­лен­ні Бе­ла­грап­рам­бан­ка, у 1996—2000 гг. — на­мес­нік стар­шы­ні па пы­тан­нях эка­но­мі­кі, ры­нач­ных ад­но­сін і пры­ва­ты­за­цыі Го­рац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма. У 2000—2007 гг. — на­чаль­нік фі­нан­са­ва­га ўпраў­лен­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, у 2007—2009 гг. — на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. Са сту­дзе­ня 2009 го­да пра­ца­ваў на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Мі­ністр эка­но­мі­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь са снеж­ня 2009 го­да па сне­жань 2014 го­да.

У снеж­ні 2014 пры­зна­ча­ны на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

БУ­ЗОЎ­СКА­ГА Іга­ра Іва­на­ві­ча — на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

29-24

29-24

БУ­ЗОЎ­СКІ Ігар Іва­на­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1972 г. у в. Ка­ша­лё­ва На­ва­груд­ска­га ра­ё­на Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Скон­чыў Мін­скае ва­ен­нае ка­манд­нае ву­чы­лі­шча, Ра­сій­скую ака­дэ­мію дзяр­жаў­най служ­бы пры Прэ­зі­дэн­це Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

Слу­жыў у ра­дах Уз­бро­е­ных Сіл. Пра­ца­ваў са­цы­яль­ным пе­да­го­гам — псі­хо­ла­гам, за­гад­чы­кам ад­дзе­ла са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­най і псі­ха­ла­гіч­най пра­цы Цэнт­ра па­за­школь­най ра­бо­ты г. На­ва­груд­ак, дру­гім сак­ра­та­ром На­ва­груд­ска­га ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та, па­моч­ні­кам сак­ра­та­ра Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі па­тры­я­тыч­ны са­юз мо­ла­дзі», ды­рэк­та­рам рэс­пуб­лі­кан­ска­га ма­ла­дзёж­на­га цэнт­ра «Юнац­тва», ды­рэк­та­рам па ар­га­ні­за­цый­ных пы­тан­нях і між­на­род­най дзей­нас­ці гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Дзі­ця­ча-юнац­кі клуб па ха­кеі «За­ла­тая шай­ба», за­гад­чы­кам ад­дзе­ла па су­вя­зях з гра­мад­скас­цю, на­мес­ні­кам ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра ды­рэк­цыі пра­ма­ці­ра­ван­ня На­цы­я­наль­най дзяр­жаў­най тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, дру­гім сак­ра­та­ром Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі», са­вет­ні­кам-кан­суль­тан­там, га­лоў­ным са­вет­ні­кам упраў­лен­ня па ка­ар­ды­на­цыі ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты га­лоў­на­га ідэа­ла­гіч­на­га ўпраў­лен­ня Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі».

Вы­бра­ны чле­нам Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пя­та­га склі­кан­ня ад г. Мінск. На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці.

У снеж­ні 2014 года пры­зна­ча­ны на па­са­ду на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

ЛІ­СА Ана­то­ля Ва­сіль­е­ві­ча — стар­шы­нёй Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма;

29-21

29-21

ЛІС Ана­толь Ва­сіль­е­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1958 го­дзе. Скон­чыў Бе­ла­рус­кі ін­сты­тут ме­ха­ні­за­цыі сель­скай гас­па­дар­кі, Мін­скі ін­сты­тут па­лі­та­ло­гіі і са­цы­яль­на­га кі­ра­ван­ня КПБ.

У 1990–1996 га­дах пра­ца­ваў на­мес­ні­кам стар­шы­ні кал­га­са «Каст­рыч­нік» Гро­дзен­ска­га ра­ё­на. З 1996 па 2005 год уз­на­чаль­ваў На­ва­груд­скі рай­вы­кан­кам. З 2005 па 2007 год — на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па за­ка­на­даў­стве і су­до­ва-пра­ва­вых пы­тан­нях. Да 2009 го­да з'яў­ляў­ся стар­шы­нёй Ма­зыр­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, за­тым пра­ца­ваў на­мес­ні­кам мі­ніст­ра пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. У лю­тым 2013 го­да пры­зна­ча­ны па­моч­ні­кам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі — га­лоў­ным ін­спек­та­рам па Го­мель­скай воб­лас­ці.

З са­ка­ві­ка 2014 го­да — на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма.

ШАРС­ТНЁ­ВА Мі­ка­лая Мі­ка­ла­е­ві­ча — стар­шы­нёй Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма;

29-20

29-20

ШАРС­ТНЁЎ Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч

 

Ро­дам з Ар­шан­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Скон­чыў Зо­а­ін­жы­нер­ны фа­куль­тэт Ві­цеб­ска­га ве­тэ­ры­нар­на­га ін­сты­ту­та па спе­цы­яль­нас­ці «Заа­тэх­нія». Жа­на­ты, баць­ка два­іх дзя­цей — сы­на і дач­кі.

У ве­рас­ні 2014 года пры­зна­ча­ны па­моч­ні­кам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі — га­лоў­ным ін­спек­та­рам па Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

У снеж­ні 2014-га пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

ДА­МА­НЕЎ­СКА­ГА Ула­дзі­мі­ра Вік­та­ра­ві­ча — стар­шы­нёй Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма;

29-19

29-19

ДА­МА­НЕЎ­СКІ Ула­дзі­мір Вік­та­ра­віч

 

На­ра­дзіў­ся ў 1960 г. у г. Дзяр­жын­ск Мін­скай воб­лас­ці. У 1983 г. скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны аграр­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, у 1998 — Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пра­цоў­ную дзей­насць па­чаў у 1982 го­дзе ін­жы­не­рам-ра­дыё­ме­ха­ні­кам Дзяр­жын­скай брой­лер­най птуш­ка­фаб­ры­кі.

У 1984–1988 га­дах пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам стан­цыі юных тэх­ні­каў у Дзяр­жын­ску, з 1990 го­да — ін­струк­та­рам ар­га­ні­за­цый­на­га ад­дзе­ла Дзяр­жын­ска­га гар­ка­ма КПБ. На пра­ця­гу 1990–1998 гг. быў за­гад­чы­кам ад­дзе­ла па спра­вах мо­ла­дзі Дзяр­жын­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, по­тым — Дзяр­жын­ска­га ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

З 1998 па 2006 год пра­ца­ваў у Мін­скім аб­лас­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це на роз­ных па­са­дах: га­лоў­ны спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня ар­га­ні­за­цый­на-кад­ра­вай ра­бо­ты, ін­спек­тар га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня кад­раў, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня — за­гад­чык ар­га­ні­за­цый­на­га ад­дзе­ла га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ар­га­ні­за­цый­на-кад­ра­вай ра­бо­ты, на­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ня.

З 2006 го­да пра­ца­ваў ін­спек­та­рам па Мін­скай воб­лас­ці ін­спек­тар­ска­га ад­дзе­ла Апа­ра­ту Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Са снеж­ня 2009‑га па чэр­вень 2013 го­да — стар­шы­ня Слуц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

З 2013 го­да — па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — га­лоў­ны ін­спек­тар па Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

У снеж­ні 2014 го­да пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВУ Іну Вік­та­раў­ну — стар­шы­нёй На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма даў зго­ду на на­зна­чэн­не:

КА­ЦЯ­РЫ­НІ­ЧА Дзміт­рыя Сця­па­на­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Мін­скі аў­та­ма­біль­ны за­вод» — кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «БЕЛАЎ­ТА­МАЗ»;

ЯКАЎ­ЛЕ­ВА Аляк­сея Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Бел­шы­на»;

ЕМЕЛЬ­Я­НО­ВІ­ЧА Іга­ра Вя­ча­сла­ва­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Мін­скі ма­тор­ны за­вод»;

ЕРА­МЕ­Е­ВА Аляк­санд­ра Сі­да­ра­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Баб­руй­скаг­ра­маш»;

ПРА­ТУ­РЫ Іва­на Іва­на­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Го­мель­шкло»;

СІ­ДА­РЭН­КІ Ра­і­сы Ста­ні­сла­ваў­ны — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра аду­ка­цыі;

ЗА­БА­РОЎ­СКА­ГА Аляк­санд­ра Мі­хай­ла­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра эка­но­мі­кі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што па тра­ды­цыі ў год прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў пра­во­дзіць но­выя на­зна­чэн­ні і ра­та­цыю, пе­ра­мя­шчэн­не кад­раў на ўсіх уз­роў­нях, асаб­лі­ва што да­ты­чыц­ца кад­ра­ва­га рэ­ест­ра Прэ­зі­дэн­та і ўра­да. Ён пад­крэс­ліў, што ні­я­кай «над­звы­чай­шчы­ны» ў гэ­тых на­зна­чэн­нях ня­ма.

«Я ха­цеў бы, каб да вы­ба­раў но­вы склад ура­да, вы­шэй­шых ор­га­наў ула­ды на­пру­жыў­ся і па­пра­ца­ваў, каб ні ў ка­го не бы­ло якіх-не­будзь там су­мнен­няў: маў­ляў, бу­ду, не бу­ду пра­ца­ваць. Я га­то­вы і пас­ля вы­ба­раў, ка­лі ўсё нар­маль­на скла­дзец­ца, пра­ца­ваць з та­кім скла­дам ура­да і служ­бо­вы­мі асо­ба­мі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­даў, што ў яго ёсць яшчэ адзін рэ­зерв кад­раў, які ён га­то­вы за­дзей­ні­чаць пас­ля вы­ба­раў, каб да­шлі­фа­ваць іс­ну­ю­чы склад ор­га­наў ула­ды, які бу­дзе зда­ваць эк­за­мен пе­рад на­ро­дам.

Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што пра­цэс ра­та­цыі кад­раў па­чаў­ся не сён­ня і ра­ней быў на­зна­ча­ны шэ­раг служ­бо­вых асоб — у пры­ват­нас­ці, стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га і Мінск­ага абл­вы­кан­ка­маў, Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма, Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю, Дзяр­жаў­на­га мыт­на­га ка­мі­тэ­та, дзярж­сак­ра­тар Са­ве­та бяс­пе­кі і яго на­мес­нік, кі­раў­нік спраў Прэ­зі­дэн­та, мі­ніст­ры ЖКГ, ін­фар­ма­цыі, куль­ту­ры, аба­ро­ны, фі­нан­саў.

«Гэ­ты пра­цэс, як я абя­цаў, у пе­рад­вы­бар­ны год для мя­не быў важ­ней­шым», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ад зай­ма­е­мых па­сад вы­зва­ле­ны ў су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на ін­шую ра­бо­ту Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, На­дзея Ер­ма­ко­ва, Пётр Пра­ка­по­віч, Ана­толь То­зік, Сяр­гей Мас­ке­віч, Ула­дзі­мір Па­лу­ян, Ула­дзі­мір Цал­ко, Ге­ор­гій Куз­ня­цоў, Кан­стан­цін Су­мар.

Звяр­та­ю­чы­ся да Ула­дзі­мі­ра Ся­маш­кі, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што сфе­ра яго ад­каз­нас­ці бу­дзе па­шы­ра­на.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на на­зна­чэн­нях, якія па­він­ны ўма­ца­ваць эка­на­міч­ны блок. «Для нас са­мая вя­лі­кая не­бяс­пе­ка, ха­чу паў­та­рыц­ца — гэ­та эка­но­мі­ка. Са­мая вя­лі­кая не­бяс­пе­ка — са­мая вя­лі­кая зо­на ад­каз­нас­ці», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Га­во­ра­чы аб на­зна­чэн­нях у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі, кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­ка­заў над­зею, што но­выя кі­раў­ні­кі да­па­мо­гуць ра­за­брац­ца з праб­ле­ма­мі, якія іс­ну­юць у шко­ле, «зру­шаць іх з мёрт­вай кроп­кі».

Звяр­та­ю­чы­ся да мі­ніст­ра па па­дат­ках і збо­рах, Аляк­сандр Лу­кашэн­ка пад­крэс­ліў, што яго за­да­ча — знай­сці да­дат­ко­выя кі­рун­кі па­паў­нен­ня бюд­жэ­ту, але пры гэ­тым без уся­ля­кіх на­пру­жан­няў у гра­мад­стве.

Што да­ты­чыц­ца но­ва­га кі­раў­ні­ка Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці, то Прэ­зі­дэнт па­ста­віў за­да­чу на­вес­ці жа­лез­ны па­ра­дак у гэ­тай сфе­ры. «Са­мае га­лоў­нае — улік і ад­да­ча ад той дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці, якую мы сён­ня ма­ем. Дзярж­кам­ма­ё­масць трэ­ба па­ста­віць на но­выя рэй­кі і аза­да­чыць іх так, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ў ін­шых дзяр­жа­вах, дзе гэ­ты кі­ру­нак ужо ўста­яў­ся», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Звяр­та­ю­чы­ся да мі­ніст­ра эка­но­мі­кі і яго пер­ша­га на­мес­ні­ка, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў мер­ка­ван­не, што гэ­ты сплаў во­пы­ту і ма­ла­до­сці дасць пэў­ны вы­нік. «Яшчэ раз ха­чу на­га­даць, што вы­шэй — кі­раў­нік Нац­бан­ка, пер­шы ві­цэ-прэм'­ер і прэм'­ер — так­са­ма эка­на­міс­ты. Гэ­та 5 ча­ла­век, якія бу­дуць га­ла­вой ад­каз­ваць за сі­ту­а­цыю ў кра­і­не ў пла­не фі­нан­са­ва-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў над­зею, што во­пыт ра­ней­шай ра­бо­ты Мі­ка­лая Снап­ко­ва на экс­перт­ным уз­роў­ні бу­дзе за­дзей­ні­ча­ны ў поў­ным аб'­ёме ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

Што да­ты­чыц­ца кі­раў­ні­коў пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў, то Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў ад іх вы­ні­ко­вас­ці ў ра­бо­це, кар­ды­наль­ных змя­нен­няў на вы­твор­час­ці і вы­вя­дзен­ні іх на па­трэб­ны ўзро­вень.

Ар­гу­мен­ту­ю­чы пры­ня­тыя кад­ра­выя ра­шэн­ні, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што зра­біў іх, не ча­ка­ю­чы но­ва­га го­да, для та­го каб но­выя кі­раў­ні­кі па­ду­ма­лі над тым, як пач­нуць но­вы год і ад­ра­зу ж пас­ля ка­ляд­ных свят без раз­ва­руш­ван­ня па­ча­лі дзей­ні­чаць.

«Эк­за­мен для ўсіх нас — прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры. Усе па­він­ны пра­ца­ваць так, каб нам на­род у па­прок не па­ста­віў ні­вод­ную з праб­лем», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.