Вы тут

За гандаль наркотыкамі — да 25 гадоў турмы


Пра тое, што ця­пер бу­дзе ча­каць ганд­ля­роў дур­ма­нам і яго спа­жыў­цоў, ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­па­вёў на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі МУС Бе­ла­ру­сі Ва­сіль Ло­січ.

Адказнасць з 14 га­доў

Для ганд­ля­роў нар­ка­тыч­ны­мі срод­ка­мі, псі­ха­тро­па­мі, прэ­кур­со­ра­мі і ана­ла­га­мі тэр­мін мак­сі­маль­на­га па­збаў­лен­ня во­лі па­вя­лі­чыў­ся да 20 га­доў. Ад­нак ка­лі «клі­ент» па­мёр пас­ля ўжы­ван­ня нар­ко­ты­ку, то за кра­та­мі ды­ле­ру да­вя­дзец­ца пра­вес­ці аж­но да чвэр­ці ста­год­дзя! Перс­пек­ты­ва апы­нуц­ца ў тур­ме для ня­поў­на­га­до­вых нар­ка­ганд­ля­роў пач­нец­ца ця­пер з 14 га­доў. Не па­збег­нуць ад­каз­нас­ці пе­рад за­ко­нам і лю­дзі, якія пра­да­ста­ві­лі на­леж­ныя ім жы­лыя па­мяш­кан­ні для пры­га­та­ван­ня нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў.

Ра­ней ганд­ля­ры дур­ма­нам час­ця­ком па­збя­га­лі ад­каз­нас­ці, кры­ху ві­даз­мя­ня­ю­чы фор­му­лу ра­ней за­ба­ро­не­на­га рэ­чы­ва. Тое, што з-за гэ­та­га атрым­лі­ва­ла­ся хі­міч­нае злу­чэн­не з аб­са­лют­на не­прад­ка­заль­ным спо­са­бам дзе­ян­ня, іх зу­сім не хва­ля­ва­ла. Праз не­ка­то­ры час і но­вае рэ­чы­ва ўно­сі­ла­ся ў «чор­ны» спіс, а вы­твор­цы нар­ко­ты­каў зноў кры­ху змя­ня­лі фор­му­лу. Пра­цэс дэ-фак­та ха­дзіў па ко­ле. Ця­пер жа пад­пі­са­ны дэ­крэт уво­дзіць па­няц­це «ба­за­вая струк­ту­ра нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў і іх прэ­кур­со­раў». Яно аў­та­ма­тыч­на па­кі­дае па-за рам­ка­мі за­ко­ну аба­ра­чэн­не ўсіх но­вых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, якія з'яў­ля­юц­ца на бе­ла­рус­кім нар­ка­рын­ку. Але ў пер­шую чар­гу пад удар трап­ля­юць спай­сы і ку­рыль­ныя су­ме­сі. Кры­мі­наль­ная ад­каз­насць пра­ду­гле­джа­на і для тых, хто бу­дзе пе­ра­мя­шчаць псі­ха­ак­тыў­ныя рэ­чы­вы праз дзяр­жаў­ную мя­жу Бе­ла­ру­сі ў рам­ках Мыт­на­га са­ю­за.

«Пад спай­сам» на ву­лі­цы? Штраф!

Яшчэ ад­на на­ва­цыя дэ­крэ­та — увя­дзен­не ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не, вы­клі­ка­ным ужы­ван­нем псі­ха­ак­тыў­ных срод­каў без пры­зна­чэн­ня ўра­ча. За гэ­та да­вя­дзец­ца за­пла­ціць 5-10 ба­за­вых ве­лі­чынь. Ка­лі ж ча­ла­ве­ка зла­ві­лі на тым, што ён ужы­вае ў гра­мад­скім мес­цы нар­ка­тыч­ныя срод­кі, то яго ка­ша­лёк схуд­нее ўжо на 10-15 ба­за­вых. Ад­нак ка­лі хоць ад­но з вы­шэй­зга­да­ных пра­ва­па­ру­шэ­нняў паў­то­рыц­ца на пра­ця­гу го­да, то ад­каз­насць за гэ­та ўз­мац­ня­ец­ца арыш­там да трох ме­ся­цаў або аб­ме­жа­ван­нем во­лі да двух га­доў.

За­ха­ды ў ін­тэр­нэце

Не сак­рэт, што су­час­ныя тэх­на­ло­гіі ак­тыў­на ўзя­лі на ўзбра­ен­не нар­ка­ды­ле­ры. Але ўжо з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ўла­даль­ні­кі ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў му­сяць ана­лі­за­ваць змест на­леж­ных ім сай­таў, у тым лі­ку і скла­до­выя част­кі кштал­ту фо­ру­маў ці бло­гаў. Тым са­мым бу­дзе па­пя­рэ­джа­на іх вы­ка­ры­стан­не для рас­паў­сю­джан­ня якіх-не­будзь звес­так, скі­ра­ва­ных на не­за­кон­нае аба­ра­чэн­не псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў.

Адзін з клю­ча­вых эле­мен­таў кла­січ­ных схем ганд­лю нар­ко­ты­ка­мі праз ін­тэр­нэт — гэ­та пе­ра­лі­чэн­не гро­шай на элект­рон­ны ка­ша­лёк рас­паў­сюдж­валь­ні­ка. Ця­пер жа ў бан­каў­скай сфе­ры ўво­дзіц­ца аба­вяз­ко­вая ідэн­ты­фі­ка­цыя ўла­даль­ні­каў но­вых элект­рон­ных ка­шаль­коў. Тым жа, хто та­кі ка­ша­лёк ужо за­вёў, да­вя­дзец­ца да 1 са­ка­ві­ка 2015 го­да па­даць у банк або ін­шую ар­га­ні­за­цыю, якая ад­кры­ла ка­ша­лёк, да­ку­мен­ты, не­аб­ход­ныя для пра­вя­дзен­ня ідэн­ты­фі­ка­цыі.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.