Вы тут

Запатрабаваныя меры


Стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы Ва­ле­рый ГАЙ­ДУ­КЕ­ВІЧ:

— Ад­на з са­мых га­лоў­ных нор­маў дэ­крэ­та да­ты­чыц­ца апе­ра­тыў­на­га ўклю­чэн­ня ў спі­сы нар­ка­тыч­ных срод­каў но­вых рэ­чы­ваў: ця­пер гэ­тая пра­цэ­ду­ра зай­мае ка­ля ме­ся­ца, а з 1 сту­дзе­ня для яе спат­рэ­біц­ца не­каль­кі дзён. Гэ­та не­аб­ход­на, бо сён­ня мы не па­спя­ва­ем за нар­ка­дзял­ка­мі — яны дзей­ні­ча­юць больш хут­ка. Дру­гая на­ва­цыя — больш жорст­кая ад­каз­насць асоб, якія рас­паў­сюдж­ва­юць нар­ко­ты­кі ня­поў­на­га­до­вым. Па­вя­ліч­ва­юць тэр­мі­ны па­збаў­лен­ня во­лі і для тых, хто вы­раб­ляе нар­ка­тыч­ныя срод­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ла­ба­ра­тор­нае аб­ста­ля­ван­не. Гэ­тыя ме­ры вель­мі за­па­тра­ба­ва­ныя, бо ця­пер вель­мі шмат мо­ла­дзі ахоп­ле­на гэ­тай за­ра­зай. Дэ­крэт да­зва­ляе пры­мя­ніць та­кія за­ха­ды апе­ра­тыў­на, паз­ней яны ўвой­дуць у за­кон.

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па ахо­ве зда­роўя, фі­зіч­най куль­ту­ры, ся­мей­най і ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­цы Ва­дзім ДЗЕ­ВЯ­ТОЎ­СКІ:

— Я ра­ды, што аса­біс­та да­лу­чыў­ся да пра­соў­ван­ня не­каль­кіх нор­маў, якія ўвай­шлі ў дэ­крэт. Ад­на з іх да­ты­чыц­ца ўза­е­ма­дзе­ян­ня трох ве­дам­стваў — МУС, Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя і Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз — дзе­ля мак­сі­маль­на хут­ка­га ўклю­чэн­ня ў спіс за­ба­ро­не­ных рэ­чы­ваў но­вых зной­дзе­ных нар­ка­тыч­ных срод­каў. Гэ­ты ме­ха­нізм — вель­мі эфек­тыў­ная ме­ра па су­праць­дзе­ян­ні рас­паў­сюдж­ван­ню нар­ко­ты­каў. Ця­пер дзяр­жаў­ным ор­га­нам спат­рэ­біц­ца не больш за 2 дні, каб па­ста­віць гэ­тае рэ­чы­ва па-за за­ко­нам.

Не менш важ­нае па­ка­ран­не за пра­да­стаў­лен­не свай­го жыл­ля для вы­ра­бу нар­ко­ты­каў. Да­стат­ко­ва бу­дзе знай­сці пры­кме­ты та­го, што ў па­мяш­кан­ні вы­раб­ля­лі­ся нар­ко­ты­кі, каб чалавек панёс сур'­ёз­нае па­ка­ран­не.

Дэ­крэт па­ска­рае тэмп за­ка­на­даў­чай ра­бо­ты. У яго ўвай­шлі на­пра­цоў­кі, якія бы­лі пад­рых­та­ва­ны ў ра­бо­чых гру­пах у пар­ла­мен­це. Знач­ныя да­паў­нен­ні ад­бы­лі­ся пас­ля на­ра­ды ў Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі. Ад­па­вед­ны за­ко­на­пра­ект раз­гля­да­ец­ца ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў ужо на пра­ця­гу го­да. Не­ка­то­рыя сур'­ёз­ныя пра­па­но­вы па­сту­пі­лі гэ­тай вяс­ной, але ў вяс­но­вую се­сію мы не па­спе­лі вы­нес­ці да­ку­мент на пер­шае чы­тан­не. У між­се­сій­ны пе­ры­яд мы да­пра­ца­ва­лі да­ку­мент да та­кой сту­пе­ні, каб яго мож­на бы­ло раз­гля­даць у двух чы­тан­нях. Ад­нак і на гэ­ты раз мы не раз­гле­дзе­лі яго. Та­му дэ­крэт — гэ­та ме­ра хут­ка­га пры­няц­ця ўжо пад­рых­та­ва­ных ан­ты­нар­ка­тыч­ных нор­маў.

Дэ­крэт бу­дзе ха­лод­ным ду­шам для тых, хто абы­хо­дзіць за­ка­на­даў­ства, каб за­ра­біць на зда­роўі і жыц­ці ін­шых лю­дзей. А так­са­ма для тых, хто га­то­вы 5-6 га­доў ад­ся­дзець, а по­тым пра­цяг­ваць сваю чор­ную спра­ву. Ця­пер рас­паў­сюдж­валь­ні­кі ў вы­пад­ку чы­ёй­сьці смер­ці ад спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў мо­гуць быць па­збаў­ле­ны во­лі тэр­мі­нам да 25 га­доў.

Але са­мае га­лоў­нае — мы па­він­ны ства­рыць та­кія ўмо­вы, каб ма­ла­ды ча­ла­век і не ду­маў пра нар­ко­ты­кі. Каб яму бы­ло што губ­ляць, каб ён не ха­цеў гэ­та­га губ­ляць. Нар­ко­ты­кі спа­жы­ва­юць лю­дзі, якія ні­ко­му не па­трэб­ны, якія не ма­юць маг­чы­мас­ці ся­бе пра­явіць. Іх зна­хо­дзяць мар­ке­то­ла­гі, якія пра­па­ноў­ва­юць за­поў­ніць ду­шэў­ную пус­та­ту хі­міч­ным за­да­валь­нен­нем.

Член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па ахо­ве зда­роўя, фі­зіч­най куль­ту­ры, ся­мей­най і ма­ла­дзёжнай па­лі­ты­цы, стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі ўра­чоў Дзміт­рый ШАЎ­ЦОЎ:

— Як дэ­пу­тат, урач і гра­ма­дзя­нін я толь­кі «за» ўзмац­нен­не ад­каз­нас­ці ў спра­ве ба­раць­бы з рас­паў­сюдж­ван­нем і за­хоў­ван­нем нар­ко­ты­каў. Мы ба­чым, што за­ба­ро­не­ныя рэ­чы­вы вель­мі ак­тыў­на ўка­ра­ня­юц­ца ў ма­ла­дзёжным ася­род­дзі, у тым лі­ку ў шко­лах. Раз­мо­ва пры гэ­тым ідзе пра вель­мі сур'­ёз­ныя, не­зва­рот­ныя на­ступ­ствы. На­ват ад­на­ра­зо­вае спа­жы­ван­не ку­рыль­ных су­ме­сяў аказ­вае вель­мі моц­ны не­га­тыў­ны ўплыў на зда­роўе, а ча­сам на­огул ад­ні­мае жыц­цё. Вель­мі і вель­мі жорст­ка трэ­ба рэ­ага­ваць на ўцяг­ван­не ня­поў­на­га­до­вых у рас­паў­сюдж­ван­не нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў, на іх за­ха­ван­не і вы­раб.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.