Вы тут

Жыць добра і захаваць рэсурсы


Ча­му за­мест аб­лас­цей у кра­і­не ха­це­лі ства­рыць вя­лі­кую коль­касць акруг?

Як ка­заў адзін з га­лоў­ных ге­ро­яў «Май­стра і Мар­га­ры­ты», для та­го, каб кі­ра­ваць, трэ­ба, як-ні­як, мець дак­лад­ны план на ней­кі да­во­лі пры­стой­ны тэр­мін. Га­доў на ты­ся­чу. Зра­зу­ме­ла, што мы, лю­дзі, та­кім па­хва­ліц­ца не мо­жам. Та­му скла­да­ем пла­ны на знач­на мен­шы тэр­мін. Ска­жам, га­доў на 15. Ме­на­ві­та на паў­та­ра дзя­сят­ка га­доў на­пе­рад па­спра­ба­ва­лі за­зір­нуць дзяр­жаў­ныя ўла­ды ра­зам з на­ву­коў­ца­мі. Скла­лі ў вы­ні­ку На­цы­я­наль­ную стра­тэ­гію ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця да 2030 го­да. Рас­ка­заць пра мэ­ту да­ку­мен­та і за­ха­ды, якія ў ім пра­ду­гле­джа­ны, ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­га­дзіў­ся Аляк­сандр Чар­вя­коў, ды­рэк­тар На­ву­ко­ва-даслед­ча­га эка­на­міч­на­га ін­сты­ту­та Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі.

29-22

Кам­пра­міс трох

— Ка­лі мы га­во­рым пра раз­віц­цё, мы па­він­ны ба­чыць ся­бе як мі­ні­мум на 10-15 га­доў на­пе­рад — для та­го, каб пра­віль­на спла­на­ваць свае дзе­ян­ні. Тым больш, увесь свет ра­зу­мее сён­ня, што не ду­маць аб тым, коль­кі мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем рэ­сур­саў, нель­га. Са­мае га­лоў­нае — гэ­та за­ха­ваць і ўтры­маць ба­ланс па­між спа­жы­ван­нем і раз­віц­цём, бо мож­на до­сыць хут­ка ру­хац­ца і яшчэ больш хут­ка спа­жы­ваць рэ­сур­сы. Гэ­та як на ма­шы­не: ціс­неш хут­ка — больш па­лі­ва вы­дат­коў­ва­еш. У кам­пра­мі­се і за­клю­ча­ец­ца ўся ідэя ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця. Стра­тэ­гія да­зва­ляе нам з ва­мі вы­зна­чыць той ка­лі­дор, у якім мы маг­лі б за­бяс­печ­ваць рост і за­ха­ван­не рэ­сур­саў. Яшчэ адзін мо­мант, які я ха­цеў бы пад­крэс­ліць — гэ­та да­ку­мент, у якім па­він­ны ўдзель­ні­чаць дзяр­жа­ва, гра­мад­ства і біз­нес. У кож­на­га з гэ­тай гру­пы ёсць свае ін­та­рэ­сы, ад­нак у вы­ні­ку ўсе мы пры­хо­дзім да ад­на­го: хо­чам доб­ра жыць. Дзяр­жа­ва на­кі­роў­вае свае ін­стру­мен­ты ў гэ­тую кроп­ку, біз­нес так­са­ма хо­ча доб­ра раз­ві­вац­ца на ка­рысць сва­іх улас­ні­каў, на ка­рысць на­ро­да, на ка­рысць дзяр­жа­вы. У гэ­тым да­ку­мен­це мы па­він­ны звес­ці тры век­та­ры ў ад­ну кроп­ку да ад­ной мэ­ты: жыць доб­ра і за­хоў­ваць рэ­сур­сы.

— На­коль­кі гэ­та атры­ма­ла­ся?

— Сё­ле­та мы па­спра­ба­ва­лі пры­цяг­нуць да рас­пра­цоў­кі стра­тэ­гіі і між­на­род­ныя ар­га­ні­за­цыі, якія зна­хо­дзяц­ца ў Бе­ла­ру­сі, і біз­нес, і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі. Акра­мя та­го, да­ку­мент быў раз­ме­шча­ны на сай­це Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі для та­го, каб атры­маць вод­гук ад на­сель­ніц­тва. Да гэ­та­га пе­ры­я­ду іш­ла ак­тыў­ная пра­ца на пра­ця­гу го­да з экс­пер­та­мі і спе­цы­я­ліс­та­мі, якія ма­юць пэў­ную ква­лі­фі­ка­цыю. Тут не­аб­ход­на ад­зна­чыць вель­мі сур'­ёз­ную пад­трым­ку, якую ака­за­ла і Ар­га­ні­за­цыя Аб'­яд­на­ных На­цый, і Су­свет­ны банк, і ін­шыя. Пры­чым бы­лі пры­цяг­ну­ты экс­пер­ты, якія ў Гер­ма­ніі ўдзель­ні­ча­юць ця­пер у рас­пра­цоў­цы стра­тэ­гіі ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця. Атры­ма­лі ад іх пра­па­но­вы з улі­кам су­свет­ных прак­тык. У рас­пра­цоў­цы ўдзель­ні­ча­лі так­са­ма на­шы не­за­леж­ныя экс­пер­ты ў га­лі­не эка­ло­гіі. Не­ад­на­ра­зо­ва да­ку­мент раз­гля­даў­ся на па­ся­джэн­нях «круг­лых ста­лоў». Акра­мя гэ­та­га, мы да­мо­ві­лі­ся з ПРА­АН аб тым, што бу­дзе вы­ка­ры­ста­на маг­чы­масць апы­тан­няў (ця­пер пра­хо­дзіць апы­тан­не «Мой свет» па вы­зна­чэн­ні пры­яры­тэ­таў раз­віц­ця кра­і­ны). Мы хо­чам атры­маць мер­ка­ван­не мо­ла­дзі аб пры­яры­тэ­тах. Ча­му? Та­му што яны бу­дуць ру­ха­ю­чай сі­лай у 2030 го­дзе.

— У кан­цэп­цыі згад­ва­ец­ца пра гла­ба­лі­за­цыю. Як паў­плы­ва­ла яна на­огул на Бе­ла­русь? Якім чы­нам у кан­цэп­цыі пра­па­ну­юць з гэ­тым зма­гац­ца?

— Ка­лі ра­ней у рам­ках сва­ёй дзяр­жа­вы фір­мы кан­ку­рыра­ва­лі па­між са­бой, як два­ро­выя ка­ман­ды па фут­бо­ле, то ця­пер на­шы кам­па­ніі па­чы­на­юць кан­ку­рыра­ваць на гла­баль­ным уз­роў­ні — з фір­ма­мі ін­шых дзяр­жаў. На мак­ра­ўзроў­ні кан­ку­ры­ру­юць дзяр­жа­вы, ура­ды, а зна­чыць, сіс­тэ­мы кі­ра­ван­ня. Ідзе кан­ку­рэн­цыя па­між ча­ла­ве­чым па­тэн­цы­я­лам. Гэ­та трэ­ба ўліч­ваць і на­да­ваць асаб­лі­вую ўва­гу аду­ка­цыі, каб у гэ­тых умо­вах вы­жы­ваць. І плю­сы гла­ба­лі­за­цыі ў тым, што яна дае до­сыць лёг­кі до­ступ да тэх­на­ло­гій і між­на­род­най аду­ка­цыі.

— З якой хут­ка­сцю па­він­на змя­ніц­ца бе­ла­рус­кая эка­но­мі­ка, каб не за­стац­ца «два­ро­вай ка­ман­дай»?

— Для пад­рых­тоў­кі но­вых кад­раў спат­рэ­біц­ца мі­ні­мум 8 га­доў. Ка­лі мы хо­чам вы­бу­доў­ваць но­вую эка­но­мі­ку, то трэ­ба дзей­ні­чаць до­сыць хут­ка. На­прык­лад, ка­лі энер­га­ёміс­тасць у 1990 го­дзе ў нас скла­да­ла 1233 кг умоў­на­га па­лі­ва на міль­ён руб­лёў у цэ­нах 2005 го­да, то ў 2013-м — 393. Па­мян­шэн­не больш чым у 3 ра­зы. Ка­лі ка­заць аб хут­ка­сці, то нам не­аб­ход­ны та­кі тэх­на­ла­гіч­ны па­ва­рот, які б пры­вёў нас да ўзроў­ню раз­ві­тых дзяр­жаў. І гэ­та бу­дзе ад­бы­вац­ца як мі­ні­мум на пра­ця­гу 10 га­доў. Тым больш, што не­аб­ход­на мя­няць мыс­лен­не лю­дзей.

— Мы гэ­ты па­ва­рот спра­бу­ем здзейс­ніць ужо даў­но, але на­ват ма­дэр­ні­за­цыя цал­кам не змаг­ла вы­ра­шыць праб­ле­му. Мо­жа быць, ёсць ней­кі но­вы сты­мул?

— Га­лоў­нае — кан­ку­рэн­цыя і іні­цы­я­ты­ва. І нам важ­на ства­рыць ін­сты­ту­ты, якія бу­дуць іх раз­ві­ваць. У іні­цы­я­ты­вы ёсць два кі­рун­кі: раз­віц­цё ма­ло­га біз­не­су і ма­ты­ва­цыя пра­цы дзярж­слу­жа­чых. У дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў па­він­на быць больш сва­бо­ды ў пры­няц­ці ра­шэн­няў і на­цэ­ле­насць на атры­ман­не пры­быт­ку.

Бе­гаць хут­чэй за кан­ку­рэн­таў

— Ці зна­чыць гэ­та, што для дзярж­прад­пры­ем­стваў пры­бя­руць пла­ны і па­каз­чы­кі?

— Я па­ды­ду да гэ­та­га пы­тан­ня па-ін­ша­му. Лю­бы буй­ны біз­нес фар­мі­руе пэў­ныя пла­ны і ра­зу­мее, што яму трэ­ба вы­пус­каць, ацэнь­ва­ю­чы рын­кі, фар­мі­ру­ю­чы парт­фель за­ка­заў на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву. За­да­ча за­клю­ча­ец­ца ў ін­шым: ка­лі мы да­во­дзім па­каз­чы­кі аб'­ёмаў, але пры гэ­тым ры­нак столь­кі пра­дук­цыі па­глы­нуць не мо­жа, то гэ­тыя аб'­ёмы бу­дуць улі­ча­ны ў ВУП, але за­ста­нуц­ца на скла­дзе. І фі­нан­са­вы стан прад­пры­ем­ства па­гор­шыц­ца. Зна­чыць, трэ­ба пра­ца­ваць пад рын­кі і бе­гаць хут­чэй, чым бе­га­юць на­шы кан­ку­рэн­ты ў по­шу­ках збы­ту. А яшчэ лепш ры­нак апя­рэдж­ваць і на­вяз­ваць но­выя пра­дук­ты.

— У кан­цэп­цыі ёсць па­няц­це дыс­кры­мі­на­цыі на між­на­род­ным уз­роў­ні. Што гэ­та зна­чыць?

— Мы раз­гля­да­ем гэ­та як ры­зы­ку, якая мо­жа ўзнік­нуць. Трэ­ба быць га­то­вы­мі да та­кой сі­ту­а­цыі, у якой апы­ну­ла­ся Ра­сія, і ўмець пра­ду­хі­ліць па­доб­нае. Так­са­ма мы ма­ем на ўва­зе дыс­кры­мі­на­цый­ныя ме­ры ў да­чы­нен­ні да тэх­на­ло­гій. До­ступ да іх і для нас, і для ра­сі­ян аб­ме­жа­ва­ны. Та­му трэ­ба аль­бо ства­раць свае тэх­на­ло­гіі, аль­бо вы­бу­доў­ваць та­кую па­лі­ты­ку, каб мож­на бы­ло іх атры­маць.

— Ча­го за­раз не ха­пае бе­ла­рус­кай сіс­тэ­ме кі­ра­ван­ня?

— У пер­шую чар­гу — кар­па­ра­тыў­нас­ці. Асаб­лі­ва ў рэ­аль­ным сек­та­ры эка­но­мі­кі. Но­выя кі­раў­ні­кі па­він­ны бу­дуць доб­ра ары­ен­та­вац­ца ў знеш­ніх рын­ках.

Фор­му­ла-1 для Бе­ла­ру­сі

— Ці не прый­дзец­ца дзе­ля гэ­та­га пры­цяг­ваць за­меж­ных спе­цы­я­ліс­таў?

— Маг­чы­ма, на пер­шым эта­пе. Во­пыт ні­ко­лі не пе­ра­шко­дзіць. Больш за тое, нам у лю­бым вы­пад­ку прый­дзец­ца ў не­ка­га ву­чыц­ца. Але нель­га ары­ен­та­вац­ца на «чу­жо­га дзядзь­ку». Свае кад­ры трэ­ба так­са­ма рых­та­ваць. У су­вя­зі з гэ­тым асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца мо­ла­дзі. У нас для гэ­та­га ёсць усе ўмо­вы. Сён­ня са­май, ві­да­воч­на, вы­ні­ко­вай з'яў­ля­ец­ца дзярж­пра­гра­ма па пад­трым­цы адо­ра­най мо­ла­дзі. Усё гэ­та мож­на па­раў­наць з гон­кай «Фор­му­ла-1». Толь­кі мы мо­жам сес­ці ў ма­шы­ну, якой ужо 20 га­доў, а нех­та бу­дзе ўдзель­ні­чаць на са­май су­час­най. І мы прай­гра­ем.

— А як на­конт бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі?

— Рэ­ча­іс­насць та­кая, что за час на­ша­га жыц­ця ад­бы­ва­ец­ца не­каль­кі змен тэх­на­ло­гій. Та­му ча­ла­век па­ві­нен па­ста­ян­на адап­та­вац­ца да пра­цы ў но­вых умо­вах. Каб мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць яго па­тэн­цы­ял на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця, не­аб­ход­на ства­рыць сіс­тэ­му бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі. А дзяр­жа­ва для гэ­та­га па­він­на пра­да­стаў­ляць умо­вы. На­ват двор­ні­ку прый­дзец­ца ву­чыц­ца, та­му што ка­лі ра­ней ён пра­ца­ваў з ве­ні­кам, то сён­ня са­дзіц­ца на ўбо­рач­ную ма­шы­ну. А заўт­ра гэ­тая ма­шы­на бу­дзе з кам­п'ю­та­рам.

— Што бу­дуць ра­біць са зні­жэн­нем пра­цоў­на­га па­тэн­цы­я­лу ў сель­скай мяс­цо­вас­ці?

— Дэ­ма­гра­фіч­ны трэнд да 2030 го­да ўжо сфар­мі­ра­ва­ны, та­му што дзе­ці, на­ро­джа­ныя ў гэ­тым го­дзе, ста­нуць праз 15 га­доў ас­но­вай пра­ца­здоль­на­га на­сель­ніц­тва. Та­му тут мы аб­ме­жа­ва­ны. З-за гэ­та­га да­вя­дзец­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць па­тэн­цы­ял эміг­ран­таў.

— А чым мы бу­дзем пры­цяг­ваць ква­лі­фі­ка­ва­ных эміг­ран­таў, ка­лі ў нас улас­ныя ра­бот­ні­кі ад'­яз­джа­юць за мя­жу? Атрым­лі­ва­ец­ца па­ра­докс. Дык ка­го мы пры­цяг­нем — леп­шых ці гор­шых?

— Ра­зу­ме­е­це, ад'­яз­джа­юць заў­сё­ды. На­ша за­да­ча скла­да­ец­ца ў тым, каб ства­рыць умо­вы для іх вяр­тан­ня. І ўсе вы­дат­кі на ства­рэн­не та­кіх умоў ся­бе аку­пяць, па­коль­кі яны «пры­вя­зуць» з са­бой на­вы­кі і во­пыт.

— Пер­ша­па­чат­ко­ва ў кан­цэп­цыі бы­ло на­пі­са­на аб пе­ра­хо­дзе на двух­уз­роў­не­вую сіс­тэ­му кі­ра­ван­ня (ства­рэн­не му­ні­цы­па­лі­тэ­таў і акру­г). Але ця­пер ад гэ­тай ідэі ад­мо­ві­лі­ся. Ча­му?

— Так, са­праў­ды мы раз­гля­да­лі та­кі ва­ры­янт. Гэ­та звя­за­на з тым, што ка­лі мы ана­лі­за­ва­лі сі­ту­а­цыю ў рэ­гі­ё­нах, то за­ўва­жы­лі: яны раз­ві­ва­юц­ца не­раў­на­знач­на. Не­ка­то­рыя раз­ві­ва­юц­ца больш ак­тыў­на. І пра­цоў­ны па­тэн­цы­ял з усіх ра­ё­наў, якія зна­хо­дзяц­ца ва­кол гэ­та­га цэнт­ра, сця­ка­юц­ца да яго. Яны на­ват па­дзя­ля­юц­ца па аб­лас­цях па-ін­ша­му. На­прык­лад, цэнтр Ор­ша зна­хо­дзіц­ца ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці, а ез­дзяць ту­ды пра­ца­ваць з Го­рак Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. І на­ша ідэя бы­ла ў тым, каб сфар­мі­ра­ваць та­кія цэнт­ры раз­віц­ця, агла­ме­ра­цыі. Але па­куль што та­кая сі­ту­а­цыя вы­яў­ля­ец­ца не ва ўсіх рэ­гі­ё­нах, та­му мы гэ­та пы­тан­не зня­лі. Я ду­маю, што з ча­сам мы да гэ­та­га яшчэ вер­нем­ся.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.