Вы тут

Разам вырашаць праблемы прасцей


Прад­пры­маль­ні­кі га­то­вы да ўза­е­ма­дзе­ян­ня з дзяр­жа­вай у па­ляп­шэн­ні эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі Бе­ла­ру­сі. Па сло­вах стар­шы­ні Бе­ла­рус­кай на­ву­ко­ва-пра­мыс­ло­вай аса­цы­я­цыі Аляк­санд­ра Швя­ца, сі­ту­а­цыя, якая скла­ла­ся ў эка­но­мі­цы, — аб­са­лют­на на­ту­раль­нае на­ступ­ства знеш­ніх фак­та­раў, якія мац­ней за ўсё ўда­ры­лі па экс­пар­цё­рах.

Свае пра­па­но­вы біз­нес-са­ю­зы вы­ка­за­лі ў ліс­це, які на­кі­ра­ва­лі на ад­рас Са­ве­та па раз­віц­ці прад­пры­маль­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі стар­шы­ні Мінск­ага ста­ліч­на­га са­ю­за прад­пры­маль­ні­каў і пра­ца­даў­цаў Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­гі­на, гэ­та, у пры­ват­нас­ці, пра­па­но­ва не рас­паў­сюдж­ваць 30-пра­цэнт­ны па­да­так на куп­лю ва­лю­ты для па­га­шэн­ня ва­лют­ных крэ­ды­таў, за­клю­ча­ных да 20 снеж­ня 2014 го­да, а так­са­ма для па­га­шэн­ня крэ­дыт­най за­па­зы­ча­нас­ці па та­вар­ных крэ­ды­тах, па якіх да 20 снеж­ня за­клю­ча­ны да­га­во­ры і атры­ма­на пра­дук­цыя.

«Мы ўза­е­ма­дзей­ні­ча­ем з усі­мі мі­ніс­тэр­ства­мі. Да­во­дзім да іх на­шы пра­па­но­вы. Гэ­тая сі­ту­а­цыя вель­мі за­кра­нае суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня. У ад­роз­нен­не ад Ра­сіі, у Бе­ла­ру­сі пры­ма­юц­ца за­ха­ды комп­лекс­на­га рэ­гу­ля­ван­ня сі­ту­а­цыі. Мы маг­лі б да­па­маг­чы зра­біць іх больш гар­ма­ніч­ны­мі для ўсіх», — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Ка­ра­гін.

Прад­пры­маль­ні­кі так­са­ма про­сяць пры­знаць сі­ту­а­цыю з вы­пла­тай крэ­ды­таў форс-ма­жор­най і да­зво­ліць ка­мер­цый­ным бан­кам пе­ра­гле­дзець умо­вы і тэр­мі­ны вяр­тан­ня ва­лют­ных крэ­ды­таў без пры­мя­нен­ня штраф­ных санк­цый. Да­ку­мент змя­шчае прось­бу да­зво­ліць суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня па­вя­ліч­ваць цэ­ны да ўзроў­ню, які за­бяс­печ­вае як мі­ні­мум па­крыц­цё ўлас­ных вы­дат­каў. Так­са­ма аса­цы­я­цыя роз­ніч­ных се­так на­кі­ра­ва­ла ліст ва ўрад, дзе ў пер­шай част­цы бы­ло пе­ра­лі­ча­на 10 асноў­ных хар­чо­вых та­вар­ных ка­тэ­го­рый, якія ад­но­сяц­ца да кры­тыч­на­га ім­пар­ту. Гэ­тыя та­ва­ры не вы­раб­ля­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі, і яны не мо­гуць быць за­ме­шча­ны ай­чын­ны­мі вы­твор­ца­мі. Ся­род іх чай, ка­ва, не­ка­то­рыя ві­ды га­род­ні­ны і са­да­ві­ны і інш.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.