Вы тут

Шампанскае як твор мастацтва


Жы­хар­ка Ві­цеб­ска бу­тэль­кі з-пад пе­ніс­тага на­по­ю і на­ват кор­кі ад іх пе­ра­ўтва­рае ў не­звы­чай­ныя па­да­рун­кі

Вы­клад­чы­ца бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры па аду­ка­цыі Але­на Аль­хі­мо­віч пры­зна­ла­ся, што зай­ма­ец­ца твор­час­цю, ка­лі ёсць на­строй.

29-5

— Тэх­на­ло­гія вель­мі прос­тая, — усмі­ха­ец­ца су­раз­моў­ца і дэ­ман­струе шам­пан­скае, якое не зной­дзеш у кра­мах. — Спа­чат­ку змы­ваю на­клей­ку з бу­тэль­кі, на шкло на­но­шу грун­тоў­ку, а по­тым вы­ка­рыс­тоў­ваю тэх­ні­ку дэ­ку­па­жу (на­клей­ваю ма­лю­нак з па­пя­ро­вых сур­вэ­так).

Зна­ё­мыя ця­пер ве­да­юць, што, ідучы ў гос­ці да Аль­хі­мо­віч, трэ­ба не толь­кі ўзяць з са­бой шам­пан­скае на стол, але і для твор­час­ці. Мо яна по­тым і па­да­рыць экс­клю­зіў­ную бу­тэль­ку, якую і ад­кры­ваць шка­да: цуд жа які!

29-7

— А ідэя вы­ка­рыс­тоў­ваць кор­кі ад шам­пан­ска­га прый­шла ў га­ла­ву, ка­лі па­спра­ба­ва­ла ўпры­гож­ваць рам­кі для фо­та. І, як час­та ў жыц­ці бы­вае, усё атры­ма­ла­ся вы­пад­ко­ва. Я гас­ця­ва­ла ў сва­я­коў. Яны па­ка­за­лі аль­бом з аку­рат­на на­кле­е­ны­мі і пад­пі­са­ны­мі ста­ры­мі фо­та­здым­ка­мі. Ас­тат­нія ля­жа­лі ў скрын­цы. А на сця­не ў прос­тых рам­ках ві­се­лі парт­рэ­ты ба­бы і дзе­да. І мне так за­ха­це­ла­ся ўпры­го­жыць тыя здым­кі! Ма­тэ­ры­я­лы для ўва­саб­лен­ня ідэі знай­шлі­ся хут­ка: звы­чай­ная скрын­ка з-пад цу­ке­рак, аб­рэз­кі тка­ні­ны і ніт­кі... З тых ча­соў з за­да­валь­нен­нем раб­лю рам­кі роз­ных па­ме­раў, тэ­ма­ты­кі, рас­фар­бо­вак. Зай­ма­ю­ся гэ­тым, вя­до­ма, не для про­да­жу, а каб па­ра­да­ваць сва­іх род­ных і сяб­роў. Но­вы год не за га­ра­мі, та­му не ля­нуй­це­ся і па­спра­буй­це зра­біць сва­ім бліз­кім па­да­рун­кі сва­і­мі ру­ка­мі, — за­клі­кае спа­да­ры­ня Аль­хі­мо­віч.

Яна ўпэў­не­на, што пры вя­лі­кім жа­дан­ні ў кож­на­га ўсё атры­ма­ец­ца.

29-4

Па­ра­ды для тых, хто за­хо­ча па­спра­ба­ваць упры­го­жыць рам­кі для фо­та:

* Лепш вы­ка­рыс­тоў­ваць гаф­ры­ра­ва­ны кар­дон (шмат­слой­ны, для ўпа­коў­кі мэб­лі). Рам­ка ў вы­ні­ку бу­дзе «фак­тур­най».

* Для пра­цы мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць лю­бую тка­ні­ну або ніт­кі для вя­зан­ня. Ка­лі ў асно­ве ніт­кі, шчыль­на на­ма­тай­це іх на рам­ку (мож­на ў два-тры слаі). А тка­ні­ну на­рэ­жце па­лос­ка­мі шы­ры­нёй 2-5 см і шчыль­на на­ма­тай­це на рам­ку.

* Фан­та­зі­руй­це. Ка­лі хо­ча­це «ба­га­тую» рам­ку, трэ­ба бу­дзе на­куп­ляць роз­ных па­це­рак, па­етак... І на­ля­пі­це ўсё гэ­та на асно­ву. А для ўпры­гож­ван­ня ра­мак без асаб­лі­вых вы­дат­каў па­ды­дуць на­ват кор­кі ад шам­пан­ска­га. Трэ­ба рас­пі­ла­ваць іх на круж­кі, вы­ра­заць фі­гур­кі, кве­тач­кі...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Фо­та аў­та­ра і з аса­біс­та­га ар­хі­ва Але­ны Аль­хі­мо­віч

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.