Вы тут

Зарабілі сваім розумам


50 та­ле­на­ві­тых вуч­няў школ, лі­цэ­яў, гім­на­зій, пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных уста­ноў Го­мель­шчы­ны ўзна­га­ро­джа­ны прэ­мі­я­мі Го­мель­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

Ад­на з уз­на­га­ро­джа­ных — дзе­ся­ці­клас­ні­ца 49‑й го­мель­скай шко­лы На­стас­ся Жыль­ні­ка­ва. Два га­ды та­му дзяў­чы­на атры­ма­ла між­на­род­ны дып­лом па ня­мец­кай мо­ве пер­шай сту­пе­ні. Ле­тась вый­гра­ла рэс­пуб­лі­кан­скую прад­мет­ную алім­пі­я­ду. За­раз На­сця па­ча­ла вы­ву­чаць яшчэ і анг­лій­скую мо­ву, што па­він­на па­вя­лі­чыць шан­цы на па­ступ­лен­не ў прэ­стыж­ную ВНУ. Праў­да, па­куль дзяў­чы­на кан­чат­ко­ва не вы­зна­чы­ла­ся з бу­ду­чай пра­фе­сі­яй. Ся­род ва­ры­ян­таў раз­гля­дае спе­цы­яль­насць біз­нес-пе­ра­клад­чы­ка.

Да­р'я Раб­ца­ва — ся­рэб­ра­ны пры­зёр Еў­ра­пей­скай ма­тэ­ма­тыч­най алім­пі­я­ды ся­род дзяў­чат, Дзміт­рый Дзе­мід­ко за­ва­я­ваў брон­за­вы ме­даль на між­на­род­най алім­пі­я­дзе па ін­фар­ма­ты­цы, чле­ны збор­най ка­ман­ды Го­мель­скай воб­лас­ці ста­лі пе­ра­мож­ца­мі алім­пі­я­ды школь­ні­каў са­юз­най дзяр­жа­вы па рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры «Ра­сія і Бе­ла­русь: гіс­та­рыч­ная і ду­хоў­ная су­поль­насць» у Сма­лен­ску. 20 вуч­няў з год­нас­цю вы­сту­па­лі на алім­пі­я­дах рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўзроў­ню. Та­кім чы­нам, вы­пад­ко­вых лю­дзей ся­род уз­на­га­ро­джа­ных ня­ма.

Ня­гле­дзя­чы на юны ўзрост, дзе­ці дэ­ман­стру­юць на­стой­лі­васць, пра­ца­ві­тасць, уме­юць да­ся­гаць па­стаў­ле­ных мэт і рэа­лі­зоў­ваць свае та­лен­ты. Што­год коль­касць на­мі­нан­таў на прэ­мію абл­вы­кан­ка­ма ўзрас­тае.

— Ка­неш­не, вель­мі доб­ра, што на Го­мель­шчы­не столь­кі та­лен­таў і іх усё больш і больш у роз­ных на­мі­на­цы­ях, — га­во­рыць стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір ДВОР­НІК.— Мне пры­ем­на так­са­ма ўру­чыць прэ­міі ўсім, хто ро­біць на­шу воб­ласць больш вя­до­май не толь­кі ў кра­і­не, але і за мя­жой. Ні­ко­лі не спы­няй­це­ся. Мы ве­рым у вас і спа­дзя­ём­ся, што тыя да­сяг­нен­ні, якія ў вас ужо ёсць, — толь­кі па­ча­так вя­лі­ка­га і ці­ка­ва­га жыц­цё­ва­га шля­ху.

Прэ­мія Го­мель­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тых на­ву­чэн­цаў бы­ла за­цвер­джа­на 16 га­доў та­му. За гэ­ты час яе атры­ма­лі 770 юна­коў і дзяў­чат. Па­мер прэ­міі скла­дае 10 ба­за­вых ве­лі­чынь. Сё­ле­та кож­ны ўзна­га­ро­джа­ны школь­нік сва­ім ро­зу­мам за­ра­біў Br1,5 млн.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.